![]() |
![]() |
![]() |
Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
3 ліпеня беларуская грамадскасць адзначае свята — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
З нагоды святкавання з 29 чэрвеня па 5 ліпеня бягучага года ў агульнай чытальнай зале, чытальнай зале бягучых перыядычных выданняў, аддзеле літаратуры для дзяцей і юнацтва Бібліятэкі падрыхтаваны разгорнутыя выставы літаратуры.
На выставе «Разам мы — Беларусь» у агульнай чытальнай зале экспануюцца дакументы, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны, гераічнаму подзвігу беларускага народа, які змагаўся разам з брацкімі народамі былога СССР супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Прадстаўлены арыгінальныя матэрыялы, дакументы з беларускіх і замежных архіваў, фотаздымкі, карты бітваў Другой сусветнай вайны, лісты салдат і ўспаміны палкаводцаў. Вялікую цікавасць прадстаўляюць кнігі: «Беларусь. 1941–1945. Подвиг. Трагедия. Память» (Мінск, 2010), «Операция „Багратион“. Освобождение Беларуси» (Масква, 2004), «Беларусь: памятное лето 1944 года: материалы Международной научно-практической конференции, посвящённой 70-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков» (Мінск, 2015), Сылка Я. М. «Освобождение Минска. 1-й, 2-й, 3-й Белорусские фронты в Минской наступательной операции» (Мінск, 2016) і інш.
Да значнай даты ў жыцці ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў падрыхтавалі выставу «Свята на ўсе часы».
У аддзеле літаратуры для дзяцей і юнацтва экспануецца кніжна-ілюстратыўная выстава «Зямля бацькоў — зямля святая».
Экспазіцыі прысвечаны сучаснай Беларусі, распавядаюць пра дасягненні ў галіне навукі, асветы, эканомікі і культуры.
Адрасуюцца шырокаму колу чытачоў.
Марашчук Ірына Мікалаеўна, галоўны бібліятэкар агульнай чытальнай залы
Тэлефон для даведак: +375 162 57 48 74
Ляпешка Таццяна Пятроўна, бiблiятэкар чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў
Тэлефон для даведак: + 375 162 57 48 39
Наўрасюк Таццяна Міхайлаўна, вядучы бібліятэкар аддзела літаратуры для дзяцей і юнацтва
Тэлефон для даведак: + 375 162 20 90 49