Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Ресурс «Цифровая память Брестчины»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



22 - 24 верасня адбылася III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследвання”

22 - 24 верасня адбылася III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследвання”

22 - 24 верасня адбылася III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследвання” арганізатарамі якой, як і раней, стала Брэсцкая абласная бібліятэка ім. М. Горкага пры падтрымцы аблвыканкама і гарвыканкама.


22 верасня ў рамках даннай канферэнцыі адбылася прызентацыя кнігі Дзяніса Лісейчыкава “Святар у беларускім соцыуме : прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596–1839 гг.”


23 верасня ў круглай зале гарвыканкама адбылося урачыстае адкрыцце канферэнцыі, пасля якога пачалося пленарнае пасяджэнне і прэзентацыя кнігі Марціна Згліньскага “Kościoły i klasztory rzymskokatolickie dawnego województwa brzeskolitewskiego”. Падчас пасяджэння можна было пачуць даклады такіх навукоўцаў як:


- кандыдата гістарычных навук, намесніка дырэктара па навуковай рабоце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Сушы Аляксандра Аляксандравіча


- прафесара, доктара габілітаванага, загадчыка кафедры старапольскай літаратуры Ягелонскага ўніверсітэта і Цэнтра даследаванняў польскай бібліяграфіі Эстрэйхераў Валецкага Вацлава


- кандыдата фізіка-матэматычных навук, прафесара кафедры фізікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Гладышчука Анатолія Антонавіча


- доктара гістарычных навук, дэкана гістарычнага факультэта Драгобычскага ўніверсітэта Цімашэнка Леаніда Уладзіміравіча


- доктара філалагічных навук, загадчыка аддзела рэдкай кнігі Расійскай нацыянальнай бібліятэкі Нікалаева Мікалая Віктаравічя


Калі пленарнае пасядженне скончылася, пачалася работа чатырох секцый:


  1. 1. «Юбілеі культурнай сталіцы Беларусі 2015 года: 500 гадоў з дня нараджэння Мікалая Радзівіла Чорнага, 450 гадоў Брэсцкай Бібліі, 350 гадоў Брэсцкаму манетнаму двару».


  1. 2. «Людзі Кнігі Берасцейшчыны».


  1. 3. «Даследаванні гісторыі кнігі Беларусі і Брэстчыны ХVІ–ХVІІІ стст.».


  1. 4. «Кніжная культура Брэстчыны ў ХІХ–ХХІ стст.».

24 верасня удзельнікі канферэнцыі наведалі гісторыка-культурныя аб’екты Іванаўскага раёна: раённы музейны комплекс Напалеона Орды ў в. Варацэвічы, філіял Мотальскага музея народнай творчасці «Дом траўніка» ў в. Стрэльна і г. Пінска: музей Заходняга Палесся, Свята-Варварынскую царкву, манастыр францысканцаў, арганную залу ў касцёле Карла Барамея. Там жа ў Пінску былі падведзены ітогі канферэнцыі і адбылося яе закрыцце.


Цягам двух дзен ў Брэсце, а напрыканцы і ў Пінску навукоўцы Беларусі і замежжа прызентавалі свае работы па гісторыі рэлігіі, культуры рэгіена, раскрывалі архіўныя таямніцы і дзяліліся сваімі думкамі падчас дыскусій. 










Еще по теме:


 Берестейские книгосборы  [Электронный ресурс] / www.nlb.by. – Брест, 2015. – Режим доступа: http://www.nlb.by/portal/page/portal/index/detailed_news?param0=126332&lang=ru&rubricId=2 – Дата доступа : 02.09.2015


 В Бресте пройдет III Международная научно-практическая конференция по "Берестейским книгосборам"  [Электронный ресурс] / Брестский курьер. – Брест, 2015. – Режим доступа: http://www.bk-brest.by/2015/09/%D0%B2-%D0%B1%D1%80%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B5-%D0%BF%D1%80%D0%BE%D0%B9%D0%B4%D0%B5%D1%82-iii-%D0%BC%D0%B5%D0%B6%D0%B4%D1%83%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B0%D1%8F-%D0%BD%D0%B0%D1%83%D1%87%D0%BD/ – Дата доступа : 16.09.2015


 В Бресте проходит конференция "Берестейские книгосборы: проблемы и перспективы исследования" [Электронный ресурс] / mybrest.by – Брест, 2015. – Режим доступа: http://mybrest.by/news/kultura/v_breste_prokhodit_mezhdunarodnaya_konferentsiya_ beresteyskie_knigosbory_problemy_i_perspektivy_issl/ – Дата доступа : 23.09.2015


 Планируется приобрести полный экземпляр издания Брестской (Радзивилловской) Библии 1563 [Электронный ресурс] / mybrest.by – Брест, 2015. – Режим доступа: http://mybrest.by/news/kultura/v_breste_planiruyut_priobresti_polnyy_ekzemplyar_ originalnogo_izdaniya_brestskoy_radzivillovskoy_bib/ – Дата доступа : 24.09.2015


 Берестейские книгосборы. Заметки с научно-практической конференции  [Электронный ресурс] / Брестский курьер. – Брест, 2015. – Режим доступа: http://www.bk-brest.by/2015/10/%D0%B1%D0%B5%D1%80%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B5%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0% B8%D0%B5-%D0%BA%D0%BD%D0%B8%D0%B3%D0%BE%D1%81%D0%B1%D0%BE%D1%80%D1%8B- %D0%B7%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D1%82%D0%BA%D0%B8-%D1%81-%D0%BD%D0%B0/ – Дата доступа : 01.10.2015


 "Вось што я думаю..." : [аб канферэнцыі «Берасцейскія кнігазборы»: водгукі ўдзельнікаў] / Вацлаў Валецкі [і інш.] // Маладосць. – 2015. – № 12. – С. 9 - 11. - Сярод аўтараў таксама : Ю. Сівец, Д. Бакун, Ю. Уласюк. 


 Рагачук, А. "Аляксандр Рагачук : "Нічога не складана, калі ёсць людзі, якія гараць ідэямі" : [гутарка са старшынёй Брэсцкага гарвыканкама пра культурныя падзеі Брэста і пра Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Берасцейскія кнігазборы»] / гутарыла Кацярына Захарэвіч // Маладосць. – 2015. – № 12. – С. 5 - 8. 




Возврат к списку