Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Чытаем Барадуліна разам

Кнігі з фонду агульнай чытальнай залы

Выбраныя творы

Кнігі з аўтографам

Пераклады

Кнігі з фонду агульнай чытальнай залы

Вершы

***

				Спартанцы збiралiся на вайну —
				Вастрылi мечы,
				Прымервалi латы.
				З уciмi стаў у шарэнгу адну
				Спартанец нягеглы,
				Падслепаваты.

				— Куды ты, нашто ты
				Такi на вайне? —
				Спытаўся нехта.
				Нябога прызнаўся:
				— Як iншай карысцi няма —
				Аб мяне
				Варожы затупiцца меч
				Прынамсі…

				I ў днi,
				Калi душы падпальвае змрок,
				Калi цяжарнее
				Жахам калоссе,
				Прымаюць смерць
				I паэт, i прарок,
				Каб меней
				У ворага куль засталося!
			

Дым

				Хоць дым умее гаварыць,
				Не скажа, што яму гарыць.
				Агонь гарыць вачмі рудымі.
				Дым спавівае небакрай,
				Дарогу ў пекла,
				Сцежку ў рай.
				Цяплей дрыжыцца
				Зорцы ў дыме.
				Жыццё гарыць, а дым жыве
				І ў ногі сцелецца траве.
				І пагарэльца мроі прыме,
				Хто мог пераканацца ў тым,
				Што ўсё на гэтым свеце —
				Дым.
				І не відаць нічога ў дыме.
			

Моўчкі

				Берагамі тугі
				Валакуцца вятры талакой,
				Цягнуць невад смугі,
				I трапечацца ў ім заранка.
				На хутар,
				Дзе пасвіцца
				Знелюдзелы спакой,
				Стала моўчкі прасіцца
				Душа хутаранка.
				Там бакі папралежвалі
				Маўчуны валуны.
				Без сваяцкай душы
				Ім самотна таксама.
				Там вартуе дагэтуль
				Бясхмарныя сны
				I чакае бяссонная зорка —
				Мама…
			

Божа, паспагадай усім

				Божа, паспагадай усім, —
				I магутнаму, і слабому,
				I відушчаму, і сляпому,
				Каб у згодзе жылося ім.

				Божа, паспагадай усім, —
				Каб вайной не йшоў
				Брат на брата,
				Каб ржавела сякера ў ката,
				Каб вячэраю пахнуў дым.

				Божа, паспагадай усім, —
				Каб цяплелі пагляды людзкія,
				Каб у старца не кралі кія,
				Нічыіх не кралі радзім.

				Да любові, да чысціні,
				Да святла, да святога ўлоння,
				Усявышні, і заўтра і сёння
				Заблуканыя душы вярні!
			

25 Сакавіка…

				Дваццаць пятага сакавіка —
				Годны дзень
				Беларускай дзяржавы.
				Веснаплынных вятроў талака
				Пыл з кароны атрэсла іржавы.

				Шматавалі нас досыць арлы
				І з адной, і з дзвюма галавамі.
				Мы не зь нейкай бязроднай імглы,
				Нас вякі як сваіх
				Гадавалі.

				Мы — ратаі святла,
				Крывічы,
				Верхачы неўміруючай Пагоні.
				Маладзік сакалом на плячы,
				Гартны меч у цьвярдое далоні.

				Лучыць нашыя мары рака
				Бел-чырвона-белага сьцяга.
				Дваццаць пятага сакавіка —
				Наша сьвята,
				Пароль
				І прысяга!
			

Белая яблыня грому

				Белая яблыня грому
				Чорных cадоў ліхалецця.
				Яблык яе нікому
				Не пажадаю на свеце.

				Голая яблыня грому
				Жахам жагнала прысмерк.
				Пэўна, што д’яблу самому
				Помніцца горкі прысмак.

				Светлая яблыня грому
				З салаўінае усяночнай.
				Ласкавага яблыка стому
				Я надкусіў аднойчы.

				Ціхая яблыня грому,
				Першага мілага гневу.
				Позірку маладому
				Праглася бачыць Еву.

				Добрая яблыня грому,
				Радасцю поўні наўколле!
				Хай жа ня будзе злому
				Голлю твайму ніколі.

				Белая яблыня грому,
				Клопатам, гаманою
				І на апошнюю строму
				Светла ўзыдзі са мною.
			

Высока…

				І сад пасівеў, ссівярэў і аглох.
				У маміным садзе
				Мне ўсё пахне Мамай.
				І яблык апошні
				Высока трымае Бог
				Для eйнай душы, як для птушкі
				Самотнай самай…
			

Адзін

				Няма да каго прыхінуцца душою,
				Нікога наўкол няма,
				Душа свая часам здаецца чужою,
				Не чуе сябе сама.

				Спадаюць дні,
				Быццам з дрэва сучча.
				Сплываюць ільдзіны дзён і гадзін.
				Адзін прыходзіш на свет калючы
				I адыходзіш — адзін.
			

Урок беларускае мовы

				Вымаўленне,
				Як да нябёсаў маленне
				Дубровы,
				Адкрытае.

				З адкрытай душой
				Наш люд несуровы,
				Мы злосць не трымаем
				У прытаі.

				У пашане кожная
				Літара выбуховая,
				Яна адразу
				Ад абразы
				Сябе ахоўвае.

				Радасці цесна ў шыбах —
				Выбух!
				Вірам глуха ў глыбах —
				Выбух!
				Паўнагалоссе,
				Як тое паўнакалоссе
				На ніве веры.

				Гаспадары, прымайце дары,
				Застоліцы ў гонар мілосці
				Агалашайце,
				Усіх запрашайце ў госці.
				У нас шырокія дзверы!

				Мы гакаем,
				Як і прашчуры нашыя хакалі,
				Калі ляды здрады
				Бязлітасна карчавалі
				I, небам зорным акрыўшыся,
				Начавалі.

				Каб чужымі ўрокамі
				Душу нашую не ўракалі,
				Беларускія словы высокія
				Звіняць
				Недасяжнымі жаўрукамі.
			

Youtube

Звезды организовали флешмоб и читают стихи Бородулина

Рыгор Барадулін - Чалавек не ўзнікае так... Чытае Марыя Багдановіч

Рыгор Барадулін - УЦЯКАЛА ЗІМА АД ВЯСНЫ

Рыгор Барадулін - Мы больш сваёй ахвярнасцю вядомы

Рыгор Барадулiн - "Трэба дома бываць часцей" - Elema поэзия

Рыгор Барадулін - "Белая яблыня грому"

Рыгор Барадулін - Пакуль жывеш, развітвайся з жыццём (чытае Яўген ZnaROCK)

Кнігі з аўтографам

Барадулін, Р. Лепей : рукапісы 1952–2013, здымкі, кружэлка / Рыгор Барадулін ; чытае Зінаіда Бандарэнка ; сучасныя здымкі: Сяргей Шапран. – Менск [Мінск] : Ігар Віркоўскі, 2013. – 103, [7] с. + 1 электронны аптычны кампакт-дыск : 23 фотаздымкі.



Барадулін, Р. Маладзік над стэпам : вершы / Рыгор Барадулін. – Рэпрынтнае выд. – Мінск : Медысонт, 2010. – 106, [1] с.

Падорана А. Карлюкевічам.



Барадулін, Р. Anima / Рыгор Барадулін ; [укладальнікі і аўтары прадмовы: ксёндз Уладыслаў Завальнюк, А. Сакалоўская]. – Мінск : Рымска-Каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены, 2011. – 450 c., [11] л. іл.

Пераклады

Кахаць — гэта значыць... : старонкі з паэзіі свету / [пераклады са старажытнарускай, польскай, сербалужыцкай, нямецкай, англійскай, французскай і іспанскай моў Р. Барадуліна ; прадмова М. Стральцова]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. – 269, [1] с., [1] л. партр. – (Кніга перакладчыка).


Кніга паэтычных перакладаў — своеасаблівая творчая справаздача паэта Р. Барадуліна ў галіне мастацкага перакладу. У кнізе вершы паэтаў еўрапейскіх і лацінаамерыканскіх краін, а таксама помнік усходнеславянскай культуры «Слова пра паход Ігаравы».