Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Дзень рускай дзіцячай кнігі


Дзень рускай дзіцячай кнігі

30 сакавіка ў рамках Міжнароднага Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі “Чытаем разам з сябрамі” адбыўся Дзень рускай дзіцячай кнігі


Генеральны консул Расійскай Федэрацыі ў г. Брэсце Маткоўскі Мікіта Мікалаевіч стаў галоўным госцем Дня рускай дзіцячай кнігі і зрабіў каштоўны кніжны падарунак для Бібліятэкі. 

Вучні 3-4 класаў СШ № 20 і школы – сада № 5 прадэманстравалі выдатнае веданне класічнай рускай дзіцячай літаратуры, чыталі вершы, спявалі і задалі шмат пытанняў консулу. 



У гэты ж дзень адбылася доўгачаканая прэзентацыя кніжнага блога “Кніжны Шкап Кацярыны Таберка (г. Брэст). 


Кацярына стала ўладальніцай прэміі за лепшы кніжны блог Рунета 2014 года. Яна шчыра падзялілася з бацькамі чытачоў і бібліятэкарамі сваімі ведамі па далучэнні маленькіх дзяцей да чытання, адказала на ўсе пытанні.





Назад в раздел