Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Дзень польскай дзіцячай кнігі


Дзень польскай дзіцячай кнігі

24 сакавіка ў рамках Міжнароднага Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі “Чытаем разам з сябрамі” адбыўся Дзень польскай дзіцячай кнігі


У Дзень польскай дзіцячай кнігі Бібліятэка прымала шмат гасцей: Генеральнага консула Рэспублікі Польшча ў Брэсце Ганну Навакоўскую, дырэктара цэнтральнай публічнай бібліятэкі г. Бяла Падляска Тэрэзу Стасюк-Карась, супрацоўнікаў мультымедыйнай бібліятэкі для дзяцей і моладзі “BARWNA” Марыёлу Шэпелюк і Эмілію Вашчук, а таксама папулярных аўтараў кніг і анімацыйных фільмаў для дзяцей з г. Кракава Лукаша Дэмбскага і Ганну Кашуба-Дэмбскую. 


Вучні СШ № 9 выдатна чыталі і размаўлялі па - польску, вучні гімназіі № 3 зачаравалі ўсіх сваімі нумарамі з польскай музычнай культуры. 

Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Брэсце Ганна Навакоўская адказала на шматлікія пытанні дзяцей і дарослых і падарыла Бібліятэцы падборку сучасных папулярных дзіцячых і маладзёжных кніг на польскай мове. 


Калегі з г. Бяла Падляска прывезлі цэлую гульнёвую праграму для дзяцей 8-10 год, а аўтары з г. Кракава правялі запамінальны майстар – клас па сваёй кнізе “Падарожжа чорнай курыцы ў Афрыку”. У выніку кожны ўдзельнік майстар - класа зрабіў сваю кніжку, якую змог узяць дадому, паўдзельнічаў у гульнях і атрымаў салодкі падарунак.



Назад в раздел