Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Уручэнне літаратурнай прэміі імя У. Калесніка – 2011


Літаратурная прэмія імя У. Калесніка была ўстаноўлена старшынёй Брэсцкага абвыканкама К. А. Сумарам у 2007г. і прысуджаецца ў трох намінацыях: проза, паэзія, дзіцячая літаратура.


Чарговая ўрачыстая цырымонія ўручэння прэміі адбылася 25 лістапада ў г. Лунінцы. Сярод сёлетніх кніг- намінантаў на ганаровую ўзнагароду – творы А. Корнева, М. Кавалевіча, У. Сітухі, М. Елянеўскага, В. Пракаповіч, І. Мельнічука, Л. Валасюка, М. Туруноўскага.

Аўтарытэтная камісія, у склад якой, дарэчы, уваходзіць і дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі Т. П. Данілюк, прызнала лаўрэатамі зборнікі паэзіі Алеся Корнева “Мядовы полюс”, “Як песня год мінае” і Мікалая Кавалевіча “Янтарное солнце”, “Благовестные свечи”, “К вышней вечерне…”, “Зажигая горние вёрсты”, а таксама кнігу прозы Мікалая Елянеўскага “Время пастыря”. У намінацыі дзіцячая літаратура прэмію атрымаў Міхаіл Туруноўскі за зборнік “Казкі для маленькай дачкі”. 

Для ўдзельнікаў свята ў фае Дома культуры г. Лунінца Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага разгарнула выставу літаратурных твораў нашых землякоў “Лаўрэаты літаратурнай прэміі Брэсцкага аблвыканкама імя У. Калесніка” за 2007—2011 гг. Выстава як заўсёды мела вялікі поспех сярод прысутных і ўпрыгожыла свята.

Літаратурную прэмію лаўрэатам уручыў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Л. А. Цупрык.

Шчыра віншуем пераможцаў, дзякуем Алесю Корневу, Мікалаю Лаўровічу і Марыі Кобец за шчодрыя падарункі — кнігі з аўтографамі, а Вікторыі Ігнатчык за святочныя фотаздымкі.

Кніжная выстава, якая была прадстаўлена на літаратурным свяце, будзе працаваць ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі на працягу снежня. Падрыхтавалі яе супрацоўнікі аддзела краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Т.С. Кавенька і С.М. Паўловіч. 

Літаратурная прэмія імя У.Калесніка 2007-2010

2007 
ПРОЗА 
М. Купрэеў “Палеская элегія”

ПАЭЗІЯ 
В. Гришковец «Белой вежы свет»

ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА 
В. Гапееў “Пастка на рыцара”

2008 
ПРОЗА 
З. Дудзюк “Кола Сварога”
В. Ласкович «Отзвук далекой грозы»

ПАЭЗІЯ 
зборнік “Трохперсце” М.Рудкоўскі, М.Пракаповіч, А.Каско 

ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА 
Р. Бензярук “Зайцаў кажушок”

2009 
ПРОЗА 
А. Паплаўскі “Пастка для рэха”
А. Юдицкий “Встречи”

ПАЭЗІЯ 
Н. Мацяш “У прыгаршчах ветру”

ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА 
А. Бензярук “Свята для сэрца”

2010 
ПРОЗА 
А. Валковіч “Алеся. Беловежские сны”, “Берёза белая, берёза чёрная…”

ПАЭЗІЯ 
В. Вабішчэвіч “Уражанне”
Н. Парчук “Раскрыліўся бусел над хатай”, “Зарунее жыта зноў”

ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА 
З. Гарадзецкая “Сказки новогоднего леса”