Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Прэзентацыя новага літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень".


21 верасня ў 16.30 у актавай зале Бібліятэкі адбылася прэзентацыя першага нумара новага літаратурна-мастацкага часопіса для маладых літаратараў "Верасень".

Заснавальнік - Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

У прэзентацыі прынялі удзел: галоўны рэдактар выдання, намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў, паэт і бард Эдуард Акулін і паэт, празаік, эсэіст і перакладчык Леанід Дранько-Майсюк.