Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

“Лунінская восень” — 2012.


У гэтым годзе літаратурнае свята “Лунінская восень” сабрала сваіх прыхільнікаў у дзевяты раз.


Па традыцыі ў яе рамках у шосты раз адбылося ўзнагароджанне берасцейскіх пісьменнікаў абласной літаратурнай прэміяй імя У. А. Калесніка. Лепшымі былі названыя творы наступных аўтараў: у галіне паэзіі кніга вершаў “Кроплі” Марыі Кобец і зборнік вершаў Івана Арабейкі “Сказаць хачу”; у галіне прозы кніга Міколы Бусько “Сляды ад верасня”, кніга Анатоля Крэйдзіча “Роднае, шчымлівае” і “Зборнік прозы” Анатоля Крэйдзіча і Уладзіміра Глушакова; у галіне дзіцячай літаратуры кніга для дзяцей малодшага і сярэдняга ўзросту “Гарэза” Васіля Жушмы. Старшыня Брэсцкага аблвыканкама К. А. Сумар павіншаваў пераможцаў і ўручыў — ганаровыя дыпломы. Спецыяльнымі дыпломамі Брэсцкага аблвыканкама за шматгранную і шматгадовую працу на ніве пісьменства ўзнагароджаны старшыня абласнога аддзялення Саюза журналістаў Беларусі Георгій Тамашэвіч, намеснік галоўнага рэдактара Брэсцкай абласной газеты “Народная трыбуна” Уладзімір Сітуха і адказны сакратар газеты “Івацэвіцкі веснік” Валерый Гапееў. 


Сёлетняе літратурнае свята праходзіла пад знакам Года кнігі. Супрацоўнікамі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага былі падрыхтаваныя кніжныя выставы з нагоды дзвюх знамянальных дат: 130-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы ды 90-годдзя Уладзіміра Калесніка. Госці і ўдзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць азнаёміцца з матэр’яламі аб жыцці і дзейнасці нашых славутых землякоў, пагартаць навінкі мастацкай літаратуры, пачуць беларускае паэтычнае слова.


Галоўны бібліёграф аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі 
Жалянгоўская І. І.

2012

ПРОЗА

  • Мікола Бусько “Сляды ад верасня”
  • Анатоль Крэйдзіч “Роднае, шчымлівае”
  • Анатоль Крэйдзіч і Уладзімір Глушакоў “Зборнік прозы”

ПАЭЗІЯ

  • Марыя Кобец “Кроплі”
  • Іван Арабейка “Сказаць хачу”

ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА

  • Васіль Жушма “Гарэза”

СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ ДЫПЛОМЫ

  • Георгій Тамашэвіч
  • Уладзімір Сітуха
  • Валерый Гапееў

2011
ПРОЗА

  • М. Елянеўскі “Время пастыря”

ПАЭЗІЯ

  • А. Корнев “Мядовы полюс”, “Як песня год мінае”
  • М. Кавалевіч “Янтарное солнце”, “Благовестные свечи”, “К вышней вечерне…”, “Зажигая горние вёрсты”

ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА

  • М. Туруноўскі Казкі для маленькай дачкі”

2010 
ПРОЗА

  • А. Валковіч “Алеся. Беловежские сны”, “Берёза белая, берёза чёрная…”

ПАЭЗІЯ

  • В. Вабішчэвіч “Уражанне”
  • Н. Парчук “Раскрыліўся бусел над хатай”, “Зарунее жыта зноў”

ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА

  • З. Гарадзецкая “Сказки новогоднего леса”

2009 
ПРОЗА

  • А. Паплаўскі “Пастка для рэха”
  • А. Юдицкий “Встречи”

ПАЭЗІЯ

  • Н. Мацяш “У прыгаршчах ветру”

ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА

  • А. Бензярук “Свята для сэрца”

2008 
ПРОЗА

  • З. Дудзюк “Кола Сварога”
  • В. Ласкович «Отзвук далекой грозы»

ПАЭЗІЯ

  • зборнік “Трохперсце” М. Рудкоўскі, М. Пракаповіч, А. Каско

ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА

  • Р. Бензярук “Зайцаў кажушок”

2007 
ПРОЗА

  • М. Купрэеў “Палеская элегія”

ПАЭЗІЯ

  • В. Гришковец «Белой вежы свет»

ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА

  • В. Гапееў “Пастка на рыцара”