Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

День шведской и белорусской литературы - 2012


18 мая 2012 года ў Бібліятэцы быў праведзены Дзень шведскай і беларускай літаратуры ў Брэсце.


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі: Дзяржаўны Савет Культуры Швецыі, Шведскі саюз “За грамадства без наркотыкаў”, упраўленне адукацыі і упраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама, камісія па справах непаўналетніх Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага.


У рамках праграмы Дня адбыўся шэраг мерапрыемстваў: у аддзеле літаратуры для дзяцей і юнацтва – сустрэча шведскай літаратаркі Сары Лундберг з юнымі чытачамі Брэста; у лекцыйнай зале Бібліятэкі – літаратурны семінар “Формула творчасці: час і слова” з удзелам Алеся Разанава і Святланы Алексіевіч (мадэратар – Генадзь Праневіч); фінальны тур Конкурсу юнацкай паэзіі - 2012; вечарына з удзелам шведскіх і беларускіх літаратараў: Анэлі Юрдаль, Ліны Экдаль, Сары Лундберг, Святланы Алексіевіч, Алеся Разанава і Ірыны Багдановіч (вядучая – Аксана Спрынчан).


На літаратурным семінары “Формула творчасці: час і слова”, слухачамі якога сталі выкладчыкі-філолагі сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў Брэста, а таксама студэнты філалагічнага факультэта БрДУ iмя А. С. Пушкiна, С. Алексіевіч і А. Разанаў падзяліліся сакрэтамі літаратурнага майстэрства, расказалі аб сваіх апошніх мастацкіх працах, аб творчых планах на будучыню.


Жывы інтарэс вызваў конкурс юнацкай паэзіі, у якім прынялі ўдзел 14 фіналістаў – юнакоў і дзяўчат Брэстчыны. Прысутныя ў зале вельмі цёпла і добразычліва прымалі кожнае выступленне ўдзельнікаў конкурсу. Аўтарытэтнае журы, у склад якога ўвайшлі: А. Разанаў, М. Аляхновіч, Я. Дашына, С. Варонік, М. Аляксандраў, ацэньвала прадстаўленыя творы па 10-бальнай сістэме. Вынікі конкурсу былі падведзены напрыканцы вечара. Пераможцамі сталі: Пыж’янава Дар’я (г. Белаазёрск) і Сідарук Вераніка (г. Брэст). Ім былі ўручаны галоўныя прызы: дзве пуцёўкі ў Швецыю. 

Апошнім акордам Дня шведскай і беларускай літаратуры ў Брэсце стала вечарына з удзелам шведскіх і беларускіх літаратараў. Нягледзячы на тое, што шведскія госці расказвалі аб творчасці на сваёй роднай мове (з удзелам перакладчыка на беларускую мову), прысутныя ў зале з увагай і цікавасцю слухалі кожнае выступленне. 

З вялікай павагай зала прымала выступленні карыфееў беларускай літаратуры: С. Алексіевіч і А. Разанава. 
Беларуская мова праз паэтычныя радкі гучала на вечарыне з вуснаў вядомай паэтэсы і літаратуразнаўцы І. Багдановіч і прадстаўніцы больш малодшага пакалення пісьменнікаў –Аксаны Спрынчан. 

Значнай часткай Дня шведскай і беларускай літаратуры ў Брэсце стала разгорнутая выстава літаратуры пад агульнай назвай “Формула творчасці: час і слова”, арганізаваная супрацоўнікамі Бібліятэкі. Выстава была прысвечана творчасці С. Алексіевіч, А. Разанава, І. Багдановіч, А. Спрынчан. Тут былі прадстаўлены творы вышэйназваных аўтараў, іх інтэрв’ю, надрукаваныя ў розных літаратурных крыніцах, матэрыялы аб жыццёвым і творчым шляху пiсьменнiкаў, літаратуразнаўчыя працы з аналізам іх творчасці. Асобным раздзелам на выставе была прадстаўлена творчасць брэстаўчан: Г. Праневіча, М. Аляхновіча, Я. Дашынай, С. Варонік, М. Аляксандрава. Адна з частак выставы была прысвечана шведскай літаратуы. Экспазіцыя была арганізавана з мэтай больш шырокага знаёмства берасцейцаў і гасцей вечарыны з сучастнай літаратурай Швецыі. Увазе чытачоў былі прадстаўлены кнігі аб творчасці шведскіх літаратараў-класікаў, такіх як Э. Сведэнборг, А. Стрынберг, С. Лагерлёф і іншых, а таксама вялікі шэраг твораў сучасных пісьменнікаў і паэтаў на беларускай, рускай, англійскай, нямецкай і польскай мовах (Я. Бергман, Э. Блумберг, Х. Манкелль,Э. Тегнер, Г. Фредінг, Н. Ферлін, У. Турвальдс, П. Сманделін, Х. Гуннарсон, Л. Форсель, Т. Транстремер, Б. Гуннарсон і шмат інш.). Пераважная большасць твораў шведскай літаратуры выдавалася ў вядомым рускамоўным часопісе “Иностранная литература”. Наведвальнікі мелі магчымасць азнаеміцца з публікацыямі за перыяд 1956-2007 гг. На выставе таксама былі змешчаны пераклады сучасных шведскіх паэтаў (Х. Хальгрэн, Э. Бергквіст, К. Леандоэр, Х. Бравінгер, О. М. Крафт, К. Фростэнсан, Э. Тунедаль) і пісьменнікаў (Б. Тротцыг, С. Класан, А. Крунквіст) на беларускую мову, зробленыя Д. Плаксам і надрукаваныя ў №3 і №4 часопіса “Дзеяслоў” ў 2007 годзе. Асобным радком на выставе былі прадстаўлены звесткі аб шведскіх гасцях: дзіцячай пісьменніцы і ілюстратары Сары Лундберг, пісьменніцы Анелі Юрдаль і паэтке Ліне Экдаль. На выставе таксама знайшлося месца крытычным артыкулам, прысвечаным розным жанрам сучаснай шведскай літаратуры, яе тэмам і актуальным праблемам. Прысутныя актыўна знаеміліся з матэрыяламі экспазіцыі, асаблівую цікавасць выстава вызвала сярод навукоўцаў, літаратараў, журналістаў. 

УРАДЖАННІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ І АРГАНІЗАТАРАЎ


Сапраўднае свята літаратуры падарылі чытачам арганізатары Дня беларускай і шведскай паэзіі ў Брэсце 18 мая 2012 г. Адгучалі вершы, скончыліся літаратурныя семінары, удзячная публіка атрымала аўтографы знакамітых пісьменнікаў і чакае новых сустрэч з імі.

Праз паўгады са шведскімі ўдзельнікамі і арганізатарамі літаратурнай імпрэзы пагутарыла Надзея Аўсіевіч (председатель правления культурно-творческого общественного объединения "Калегiум", г. Пинск), а з беларускімі - Галіна Бурына (зам. директора по библиотечной работе Брестской областной библиотеки, координатор Дня шведской и белоруской литературы в Библиотеке).


  • *З прамовы да чытачоў Даніэля Густафсана-Пэка, кіраўніка літаратурных праектаў Шведскага Інстытута


“Ужо адзінаццаты год запар з вялікім гонарам і задавальненнем Шведскі Інстытут прымае ўдзел у літаратурным падарожжы.

Вынікам гэтага літаратурнага праекта, чыя цягавітасць і жыццяздольнасць не могуць не здзіўляць, сталіся літаратурныя масты паміж Швецыяй і Беларуссю, якія сваім аснаваннем глыбока ўвайшлі ў наш агульны еўрапейскі чарназём…. 


Сёлета нам удвая радасна, таму што быў узведзены яшчэ адзін пралёт літаратурнага маста, які аб’ядноўвае Швецыю, Беларусь і Польшчу. Літаратурныя шляхі, як мы ўсе ведаем, не абмяжоўваюцца нацыянальнымі кардонамі: дзякуючы стараннасці перакладчыкаў, выдаўцоў і арганізатараў літаратурных сустрэч Слова можа вольна падарожнічаць паміж мовамі і паміж народамі. Таму ідэя ўзяць зыходным пунктам творчасць польскага нацыянальнага паэта Адама Міцкевіча, які адначасова з’яўляўся сапраўдным касмапалітам і неабмежаваным еўрапейцам, падалася нам лагічнаю. З вялікай цікаўнасцю мы падарожнічаем сёлета па яго слядах, па мясцінах былой Еўропы, якія між тым, як мы спадзяемся, змогуць распавесці нешта і аб нашай сучаснасці…”


  • *Прадзюсар Дня шведскай і беларускай літаратуры Марыя Сёдэрберг

«В детстве я ходила в библиотеку и читала запоем всё подряд. Меня просто очаровывала возможность узнать из книг о жизни других людей, пусть даже и вымышленных. Чтение – одна из самых прекрасных вещей в мире. Чтение освобождает ум, читаешь – и понимаешь: есть много удивительного за пределами моего небольшого мира; мой образ жизни – не является единственно возможным. 

В 1999 году на книжной ярмарке в Гётеборге (Швеция) я впервые задумалась о том, что происходит, когда писатели и читатели встречаются. Обычно читаешь книгу и мысленно задаёшь вопросы её автору. Интересно ведь, что за человек написал этот текст, о чем он думал, под воздействием чего родились герои этой книги. А во время встречи с писателями есть возможность узнать ответы на все эти вопросы. Писатели в свою очередь видят глаза тех, кто читает их книги – это оказывает колоссальное влияние на литературный процесс! Вместо картонных обложек на полках магазинов и библиотек – встреча живых людей! С этого, собственно и началось литературное путешествие по Беларуси.

За эти 11 лет автобус со шведскими и белорусскими писателями побывал в Пинске, Минске, Лунинце, Микашевичах, Полоцке, Барановичах, Гродно, Новогрудке, Берёзе, Бресте. 


Литературный проект совершенно непредсказуем. Литературное путешествие – как снежный ком, год за годом к нему присоединяются новые люди, новые города. Но никогда заранее не знаешь, где именно будет проходить литератуное мероприятие, кто станет твоим партнером в том или ином городе. Невозможно предугадать, какие люди придут на встречу с писателями, как будут восприняты белорусской аудиторией прозведения шведских авторов. 

 
В Бресте День литературы прошел уже во второй раз. Я счастлива, что удалось наладить прекрасное сотрудничество с областной библиотекой, где работают удивительные люди, увлеченные своей работой. Хочется встречаться с нашими брестскими коллегами снова и снова, строить планы, делиться идеями. И мы вместе уже составляем программу дней (да, именно дней!) шведской и белорусской литературы – 2013 в Бресте!”


***Мария Сёдерберг, продюсер литературного путешествия в Беларуси и Швеции, фотограф и журналист. Родилась в местечке Арьеплуг недалеко от полярного круга. Живет в Стокгольме. Мария является автором книг «В тени войны. Женские образы Афганистана» (1989), «Афганистан. Между войной и миром» (1992), «Наркотик – убийца» (2005), «Наркотыкі: твар трагедыі» (2007), “Слово как ласточка – живёт в сердце. Литературное путешествие по Беларуси. Антология” (2011).

*Паэтка Ліна Экдаль

“Это была моя первая поездка в Беларусь. В Бресте на встречу с литераторами пришло много людей – и было видно, что эти люди действительно интересуются литературой, а не случайно зашли в этот зал. 

Очень впечатлил конкурс молодежной поэзии. Меня взволновало, с какой страстью девушки и юноши читали со сцены свои стихи, – я не понимала языка, но остаться равнодушной было совершенно невозможно. Уверена, что со мной согласятся все, кто присутствовал при этом, видел эти красивые и серьёзные юные лица.

Моя новая книга называется просто “Сборник стихов”. Почему я решила так назвать её? У нас в Швеции есть сеть продовольственнх магазинов “Consum”. Вначале эти магазины не использовали никакой рекламы – молоко называлось просто молоком, хлеб – хлебом, а все упаковки были очень простыми, сине-белыми. Эту идею я и использовала. О чем моя книга? О том, что такие понятия, как солидарность, свобода, демократия, братство со временем приобрели какой-то другой смысл. Например, одно из стихотворений сборника «Сестра и брат» - о двух бездомных, которые просят подаяния на улице. Люди проходят мимо, иногда кто-нибудь бросит монетку… Но как же так, что происходит? Почему на улицах шведских городов в ХХI веке мы видим бездомных? Еще 30-40 лет назад этого просто невозможно было представить!”

***Ліна Экдаль нарадзілася ў 1964, жыве ў Гётэборгу. Яе паэзія перакладзеная на шэраг моў, сярод якіх нямецкая, украінская, македонская і камбаджыйская. Яна таксама піша п’есы і працуе на радыё. Ліна Экдаль з’яўляецца лаўрэатам як прэміі Вэрнера Аспенстрома, так і прэміі ў галіне паэзіі таварыства Густава Фродынга. З 1984 яна чытала свае вершы на публіцы ў шэрагу розных месцаў – як у самой Швецыі, так і за яе межамі. Яе дэбютнаю кніжкаю стаўся зборнік вершаў “Наперад у дзень” (1994), з гэтага часу ў яе выйшла ўжо пяць паэтычных зборнікаў: “Чалавек размаўляе” (1997), “У нашы дні” (2002), “Вось, што трэба здзейсніць” (2005) і “Хай радуецца Шомангорд, Анэта!” (2007). А яшчэ зборнік “59 вершаў” (1999), які выйшаў у кішэнным фармаце і быў прададзены ў колькасці больш за 8000 асобнікаў. Яе новы паэтычны зборнік пад назваю “Зборнік паэзіі” ўбачыў свет у маі 2012 і ўжо атрымаў шэраг рэцэнзій у Швецыі.


*Дзіцячая пісьменніца і ілюстратар Сара Лундберг

«Я никогда не забуду встречу с детьми в детской библиотеке! Юные брестчане потрясли меня до глубины души – они не только внимательно слушали, но и задавали умные и смелые вопросы, живо участвовали в разговоре. Смотришь на детей – и видишь в их глазах надежду. Любопытство – это и есть надежда. Еще меня очень тронуло, что в начале нашей встречи библиотекарь Лариса, представляя меня как шведского писателя, сказала, что в Швеции существует закон, запрещающий бить детей. У детей есть право не быть избитыми, есть право на то, чтобы к ним относились с уважением. 
Один мальчик спросил меня: «Каково это – быть писателем?». Я мечтала писать лет, наверное, с шести. С тех пор это мое желание не прошло. Конечно, занимаясь литературным трудом, сталкиваешься прежде всего с экономическими трудностями. Да и вдохновение – вещь весьма эфемерная. Что меня вдохновляет? Перемены в жизни, экзистенциальные вопросы. Зачем мы родились? Одни ли мы во вселенной? Что будет с нами после смерти?

Сейчас я пишу новую книгу про Виту, точнее про Эйвинда, она будет называться «Эйвинд и конец света». Речь в ней пойдет о том, что не нужно бояться перемен. Конец одного – это всегда начало чего-то другого».


***Сара Лундберг нарадзілася ў 1971 – мастак, ілюстратар і дзіцячы пісьменнік. У 2009 яна атрымала прэмію імя Аўгуста Стрындбэрга за кніжку “Перапісвай зноў і зноў”, разам з Юльвай Карлсан, Катарынай Куік і Ліліянай Бэкман. У гэты самы год яна дэбютавала як пісьменніца з кніжкай-маляванкай “Белыя рыскі”, якая выйшла ў выдавецтве Alfabeta. Кніжка “Белыя рыскі”, а таксама “Эйвінд” былі намінаваныя на прэмію імя Аўгуста Стрындбэрга ў намінацыі “Дзіцячая і маладзёвая літаратура” ў 2011 г. Прэмія імя Аўгуста Стрындбэрга з’яўляецца на сёняшні дзень адной з самых значных і прэстыжных літаратурных прэмій Швецыі.

*Пісьменніца Анэлі Юрдаль

«Брест – совершенно западный город, он очень отличается от Минска. В библиотеке, где мы выступали, воздух был просто наэлектризован, особенно это чувствовалось во время выступления юных поэтов. Родственники и друзья пришли поддержать финалистов и с волнением ожидали подведения итогов конкурса. А мамы победителей радовались, наверное, больше, чем сами победители.
Интересно было путешествовать в «литературном» автобусе. Наша группа была смешанной: шведы и белорусы. Когда едешь в незнакомую страну, разговор идет прежде всего о стране, а не о литературе. Теперь жалею, что не со всеми удалось поговорить. Писатели – люди зачастую весьма стеснительные, хотя от нас ожидают, что мы будем вести себя раскованно, остроумно шутить, держать аудиторию в напряжении и уметь беседовать с журналистами. 

Мне интересны демократические движения: женские, рабочие, религиозные. В своей книге «Однажды летом в Августовских банях» я пишу о курорте, популярном в начале прошлого века. В то время люди верили, что минеральная вода помогает вылечиться от всех болезней, а этот курорт был символом идеального общества, где все прекрасно, и проблемы отсутствуют. Так, в 1950-70х годах Швеция была символом равенства людей, все верили в то, что никто не будет жить плохо, с каждым годом жизнь будет только улучшаться. Но с наступлением глобализации структура мировой экономики поменялась, и теперь, например, то, что дети богатых ходят в частные школы, воспринимается как должное”.


***Анэлі Юрдаль, нарадзілася ў 1960. Палеміст, літаратурны крытык і пісьменнік. Апошняя кніга “Аднойчы ўлетку ў Аўгустоўскіх лазнях” (2011). Анэлі Юрдаль напісала некалькі нашумелых публіцыстычных кніг, напрыклад: “Клас – ці ты варты?” (2003), “Перамагчы спадарыню Ю” (2006), а таксама адну дзіцячую кніжку. Яе першы раман “Я быў бы тваім сабакам (каб толькі быць побач з табою)” (2009) пабудаваны на эпізодзе з жыцця шведскай пісьменніцы Элен Кей.

  • *Перакладчык Кайса Оберг Ліндстэн

«До того, как я увидела финалистов конкурса молодежной поэзии, я представляла себе детей, которые будут со сцены читать выученные наизусть стихи классиков. Но оказалось, что ваши молодые поэты очень серьезно работают над своими стихами. Их стихи были красивыми и разными! 
Мои коллеги из литературной делегации должны позавидовать мне, поскольку они не смогли попасть в детскую библиотеку на встречу с Сарой Лундберг. Пришло очень много людей - не только дети, но и взрослые: учителя, родители. Работники библиотеки сделали выставку шведской литературы и литературы северных стран. Дети охотно говорили с Сарой, задавали много вопросов о литературе. 
Помимо переводов я еще занимаюсь литературной критикой. Это непросто. Тут нужна смелость и одновременно деликатность. Всегда думаешь: как можно написать плохо о произведении писателя, который душу наизнанку вывернул?

Светлана Алексиевич давно не встречалась со своими читателями на родине. Каким счастьем было для нее видеть, что читатели пришли послушать ее, поговорить с ней, белорусская публика, как оказалось, не перестала интересоваться ее творчеством.

В Швеции только что вышла книга «У войны не женское лицо», она несколько отличается от той, что вышла в СССР в 1980-е. Светлана дополнила ее текстами, которые сама она не включила в первое советское издание, были также вставлены куски, вырезанные ранее цезурой. И еще зазвучали голоса женщин, которые связались с Алексиевич после того, как книга впервые увидела свет. 

Сейчас Светлана работает над своей новой книгой «Время секонд-хэнд», где она пишет о том, что произошло после развала СССР».

***Кайса Оберг Линдстен – переводчик, живет в Гётеборге. В данный момент работает над переводом и изданием новой книги Светланы Алексиевич в Швеции.


*“Пачаўся шлях з грэкаў у варагі…”: Інтэрв’ю Іны Хоміч з Генадзем Праневічам

Памятаеце закон захавання энергіі? Нішто не бярэцца ніадкуль і нікуды не знікае. Раз у нас ёсць Дзень шведска-беларускай паэзіі, то павінна быць і нешта, што гэты нечаканы кактэйль нарадзіла. Тое самае тычыцца і больш шырокіх культурных і пазакультурных стасункаў паміж Беларуссю і Швецыяй.
Дацэнт кафедры беларускага літаратуразнаўства Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна Генадзь Праневіч лічыць, што кантакты паміж названымі краінамі – рэч абсалютна заканамерная і гістарычна абгрунтаваная.

Генадзь Мікалаевіч, наколькі натуральнае культурнае супрацоўніцтва Беларусі і Швецыі? Ці не прыцягнута яно за вушы?


Абсалютна натуральнае. Я б нават сказаў, глыбіннае і перспектыўнае. У нашых сённяшніх культурных стасунках пераважна дзейнічае паралель “Захад – Усход”. Мы забываемся, што Сярэднявечча і эпоха Рэнесансу мела яшчэ адну лінію судакранання. Гэта той самы шлях “з вараг у грэкі”. На гэтай лініі адбываліся ўсе кантакты, і на гэтай лініі з’явілася ўсходнеславянская дзяржава. Паводле нарманскай тэорыі, Старажытная Русь узнікла з вялікім удзелам варагаў, або скандынаўскага насельніцтва. Ажывіць гэтую лінію вельмі важна.


Чаму важна?


Таму што гэта дае нам гістарычную глыбіню, поўнае разуменне шляхоў, якімі развіваліся беларусы. Прычым гісторыя кантактаў са Скандынавіяй не завяршаецца Сярэднявеччам. Яна ўключае ў сябе гісторыю пазнейшую, час Вялікага Княства Літоўскага, Паўночную вайну Расіі са Швецыяй, якая адбывалася і працякала на землях Беларусі. Вядомыя гравюры Берасця 16-га стагоддзя былі кім зроблены? Шведам Дальбергам. Шведы двойчы падыходзілі да Берасця, а аднойчы нават заваявалі яго. Так што нават наша лакальная гісторыя ўключае шведскі элемент. Цывілізацыя ствараецца не толькі шляхам мірных кантактаў, яна ствараецца і падчас ваенных сутычак. 

Ажыўленне беларуска-шведскіх кантактаў у розных галінах мне ўяўляецца вельмі перспектыўным напрамкам, у духу нашага часу, калі Еўропа становіцца адзінай. Гэта добра для раскрыцця нашай еўрапейскай ідэнтычнасці.


А мы які-небудзь уплыў на Скандынавію аказвалі, ці толькі яна на нас?


Кантакты заўсёды двухбаковыя. Іншая справа, наколькі даследаваныя з таго ці іншага боку. Безумоўна, прысутнасць варагаў на нашай тэрыторыі і іх уплыў на гэтыя землі больш даследаваныя. Але і наша прысутнасць у Скандынавіі мусіць быць. Краіны Паўночнай Еўропы і Скандынавіі былі цэнтрам рэфармацыі − на гэтай глебе дакладна былі кантакты. У архівах Капенгагена маюцца лісты Сымона Буднага да швейцарскага рэфарматара Генрыха Булінгера. Гэта значыць, што Будны, як адзін з лідараў рэфарматарскай думкі, аказваў уплыў на культуру Скандынавіі.
З гістарычных постацей звяртае на сябе ўвагу таксама фігура Францыска Скарыны. Ёсць жа гіпатэтычная версія, што Скарына працаваў сакратаром у датскага караля. Гэтыя архівы недаследаваныя, і, магчыма, нейкія знаходкі чакаюць нас наперадзе.
Былі, канешне, і стасункі асабістыя, магчыма, нейкія шлюбныя сувязі, сваяцкія. Але пакуль гэта па-за навуковай сферай.


Чаму кантакты пачалі ажыўляцца толькі зараз?


Па-першае, знік жалезны занавес, адкрыўся свет, адкрыліся гвалтоўна перапыненыя кантакты. Па-другое, той рух унутраны, звязаны з заканчэннем фарміравання беларусаў як нацыі – ён запатрабаваў гэтых кантактаў. Пазнаць сябе больш глыбока можна толькі праз супастаўленне з іншымі. Якія мы былі? Якія мы сталі? Якімі мы хочам быць? Пошук адказаў на гэтыя пытанні запатрабаваў адкрыцця адваротнага шляху − “з грэкаў у варагі”. Сярэднявечная назва шляху паказвала пасіянарнасць скандынаўскіх народаў, якія адкрывалі для сябе Еўропу. Цяпер пайшоў зваротны рух, і мы адкрываем сябе саміх і іншыя народы.
І тут аказваецца, што Скандынавія ў многім блізкая нам. Найперш сваёй дэмакратычнасцю, сацыяльнымі арыенцірамі. Яны ж першыя пабудавалі той самы сацыялізм з чалавечым тварам, пра які гаварылі ў савецкія часы і пра які марылі, але ажыццявіць не маглі. Я думаю, Беларусь па-ранейшаму тоіць у сабе жаданне развівацца менавіта па такім тыпе.
Што яшчэ немалаважна, шведы – людзі ад прыроды. Яны любяць прыроду, шануюць яе, яны здолелі знайсці залатую сярэдзіну і сумясціць тэхнічны прагрэс з камфортным пражываннем у прыродзе. Думаю, беларусам і гэта блізка.
Шведы таксама намі цікавяцца, бачаць нейкую блізкасць з намі. Сёлетнія дні шведска-беларускай культуры, у якіх прынялі ўдзел многія людзі і арганізацыі, засведчылі гэтую двухбаковую цікавасць. Асобы, якія прадстаўлялі два бакі, самі па сабе вельмі знакавыя.
Асабліва паказальны ў гэтым плане творчы семінар з удзелам Алеся Разанава і Святланы Алексіевіч. Таму што ў творчасці гэтых пісьменнікаў выяўленыя глыбінныя памкненні беларусаў, не проста душа народа, а яго ментальнасць. Творчасць Разанава, акрамя таго, выяўляе зварот чалавека да знешняга свету. Глыбіня яго паэзіі праяўляецца праз архетыпічнасць вобразаў, прасодыі, інтанацыі… Гэта ўсё ў значнай ступені цікава нашым шведскім партнёрам, якія шукаюць новыя сцежкі для раскрыцця мажлівасцей паэзіі ў сучасным свеце. Паэзіі як спосабу паяднання людзей на глыбінных, гуманістычных асновах. Ні адзін від мастацтва не здольны гэта зрабіць так, як паэзія. Таму гэты семінар і іншыя кантакты паміж беларусамі і шведамі, беларусамі і фінамі, беларусамі і датчанамі і г.д. адкрывае шырокае поле супрацоўніцтва, пазнання свету і пазнання саміх сябе.


Як думаеце, напружаныя палітычныя стасункі паміж Беларуссю і Швецыяй не пашкодзяць тым культурным сувязям, якія як след не паспелі ўмацавацца?


Безумоўна, такая пагроза існуе, таму што палітычны чыннік заўсёды ў нас дамінаваў над чыннікам культурным. Культура ў сваім аб’ектыўным значэнні – гэта самая важная пляцоўка для дыялогу. Калі палітыка і ідэалогія не вынікаюць з культурнага кантэксту, гэта можа пашкодзіць кантактам, якія якраз з такога кантэксту вынікаюць. І ў рэшце рэшт пашкодзіць развіццю самой Беларусі.
Але мне здаецца, што ўсё ж такі перспектыва існуе і што гэтыя цяжкасці часовыя. Аб’ектыўны стан рэчаў павінен спрыяць пашырэнню дыялогу, павінен пераадолець палітычныя непаразуменні. У гэтых кантактаў ёсць будучыня, бо яны вынікаюць з рэальных патрэб народаў і прадстаўнікоў культуры, якія шукаюць у гэтых кантактах узаемнага ўзбагачэння.


Гутарыла Іна Хоміч


***Генадзь Мікалаевіч Праневіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага літаратуразнаўства (Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна), мадэратар літаратурнага семінара “Формула творчасці: час і слова” з удзелам А. Разанава і С. Алексіевіч.
***Іна Хоміч - журналіст, карэспандэнт газеты "Брэсцкі кур'ер" і музычнага сайта "Тузін гітоў".

*Пісьменніца Святлана Алексіевіч

«Десять лет я жила в Европе. Это были трудные, но интересные годы. Но мне там каждый день не хватало наших пейзажей, наших лиц, родного языка. И это заставило меня вернуться домой. Первая моя поездка по Беларуси была в Брестскую область вместе со шведскими писателями. Вы не представляете, какая это радость опять быть дома, опять слушать знакомых людей. Я увидела, что несмотря на все сложности нашей жизни, страна жива, люди изменились, дома, улицы... все изменилось. Мне нравилось, как и что люди говорили, мне понравились ваши старые и молодые читатели. Мне кажется, что в моих книгах появится более точный звук и более точные слова, новые мысли, поскольку я все получаю из первых рук – от самих людей, а не из Интернета или в чьих-то рассказах. Поездка вспоминается радостно и тепло. Теперь я верю в наше будущее.
Для меня было важно побывать на Брестской земле еще и потому, что там, в городе Берёза после окончания факультета журналистики БГУ, я начинала писать. Это была еще и встреча с молодостью».

***Святлана Алексіевіч нарадзілася ў 1948 у Івана-Франкоўску, Украіна. Жыве ў Мінску. Сусветнавядомы беларускі празаік-дакументаліст. Распрацавала дакументальна-мастацкі метад напісання нарысаў, заснаваны на размове з людзьмі. Дэбютавала ў 1975. Аўтар дакументальных кніг “У вайны не жаночае аблiчча” (1985), “Апошнія сведкі” (1985), “Цынкавыя хлопчыкi” (1990), “Зачараваныя сьмерцю” (1993), “Чарнобыльская малiтва” (1990). Некалькі дакументальных кніг Святланы Алексіевіч добравядомыя шведскім чытачам. У 1996 годзе яна атрымала літаратурную стыпендыю імя Тухольскага ад шведскага ПЭН-клубу. Лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій і ўзнагародаў. Па прадстаўленні Шведскага ПЭН-цэнтра з 2002 года намінуецца на Нобелеўскую прэмію.


*Паэт Алесь Разанаў

адрэагаваў такім лістом:


“Галіна Іосіфаўна, добры вечар!

Адгукаюся – дасылаю сялецкія здымкі:

што прыдатна – бярыце, што не – проста паглядзіце.

Але тое, што ў Сялец наведалася такая нестандартная

грамада на чале з такім нестандартным амбасадарам,

для сялецкіх людзей сталася – і стаецца – падзеяй.

Вам усяго добрага –

Алесь Разанаў”





***Алесь Разанаў нарадзіўся ў 1947 у вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Жыве ў Мінску. Паэт, пісьменнік, перакладчык і філосаф, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы. Пачаў друкавацца ў 1961 годзе. Выдаў зборнікі паэзіі “Адраджэнне” (1970), “Назаўжды” (1974), “Каардынаты быцця” (1976), “Шлях-360” (1981), “Вастрыё стралы” (1988), “У горадзе валадарыць Рагвалод” (1992), “Паляванне ў райскай далiне” (1995), “Podarunek matki chrzestnej” (1997), “Рэчаiснасць” (1998), “Wortdichte” (2003; па-нямецку), “Кніга ўзнаўленняў” (2005), “Лясная дарога: вэрсэты” (2005), “Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць: паэмы” (2006), “Дождж: возера ў акупунктуры: пункціры” (2007), “Пчала пачала паломнічаць” (2009), “Сума немагчымасцяў: зномы” (2009), “Воплескі даланёю адною” (2010), “З апокрыфа ў канон: гутаркі, выступленні, нататкі” (2010), “З Веліміра Хлебнікава” (2011), “І потым нанава пачаць: квантэмы, злёсы, вершы” (2011), “Der Mond denkt,die Sonne sinnt:Wortdichte” = “Месяц думае, сонца разважае” (2011). Творы Алеся Разанава перакладзены больш чым на 20 моваў. Лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій і ўзнагародаў. Ганаровы доктар (Doctor Honoris Causa) Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта – "за выбітны ўнёсак у развіццё беларускай мовы і культуры і плённае спрыянне міжкультурнаму дыялогу".


  • *Паэт, журналіст Мікалай Аляксандраў
«Прошедшие в минувшем мае шведско-белорусские литературные дни в Бресте были настоящим праздником для нашего города. Проходившие в библиотеках мероприятия вызвали большой интерес пищущей и читающей публики. А ранее объявленный конкурс юных поэтов дал удивительный результат – более 80 авторов из многих районов Брестчины приняли в нем участие, продемонстрировав, что не оскудевает тяга поколения next к живому поэтическому слову. И стихи победителей конкурса отличались довольно-таки хорошим качеством.

Эти литературные дни украсило участие в них значимых литературных имен из Швеции и Беларуси. Это получился поистине диалог культур.

А одним из результатов этих дней будет то, что в очередной литературный альманах “Жырандоля” Брестского областного отделения Союза белорусских писателей войдут стихи юных победителей конкурса поэзии, проведенного в рамках этих майских мероприятий”.





*Супрацоўніца Бібліятэкі Юлія Гідлеўская

“Шведы – адна з самых ветлівых нацый у Еýропе. Так гавораць пра Швецыю, і мы мелі магчымасць пераканацца ý гэтым на працягу нашага падарожжа. 
Увесь час розныя людзі дапамагалі нам і стараліся зрабіць нашае падарожжа прыемным. Знаёмства са Швецыяй пачалося з сустрэчы з Марыяй Сёдэрберг, адной з актыýных удзельніц беларуска-шведскіх літаратурных праектаý.
Таксама мы пазнаёміліся з арганізатарам паэтычнага фестывалю, супрацоýніцай бібліятэкі, Евай Норліндэр.
Акрамя экскурсійнай праграмы мы таксама прымалі ýдзел у паэтычным фестывалі, які праводзіýся ý невялічкім горадзе на поýначы Швецыі, Хэрнасанд. 

Цэнтрам паэзіі на некаторы час стала бібліятэка, якая адначасова з’яýляецца і гарадской і ýніверсітэцкай бібліятэкай. Яна знаходзіцца ý высокатэхналагічным будынку, на першам паверсе якога ёсць утульнае кафэ. Нягледзячы на невялікую колькасць насельніцтва (усяго 25 000 жыхароý), бібліятэка заýжды мае шмат наведвальнікаý.

Фестываль паэзіі доýжыýся тыдзень і меý вельмі насычаную праграму. 

Асабліва спадабалася так званая “Адкрытая сцэна”, у межах якой любы жадаючы мог прадэкламаваць свае вершы. Дзяýчынкі з Беларусі з ахвотай чыталі свае творы, а Стэфан Эрыксан дапоýніý іх перакладам на шведскую мову. 
Шматмоý’е суправаджала нас увесь час. На адным з мерапрыемстваý паэты з розных краін і на розных мовах дэкламавалі свае вершы. Беларуская мова цудоýна дапаýняла гэтую моýную палітру. 
Многія мерапрыемствы праводзіліся на шведская мове, таму дапамога ý перакладзе, якую ажыццяýляла Вероніка Эрыксан, была важным ключом да разумення шведскай культуры. 

Увогуле, каб добра пазнаць краіну і людзей, трэба шмат часу; і тыдзень, які мы правялі ý Швецыі, праляцеý вельмі хутка. Але першыя ýражанні, якія застануцца назаýсёды, толькі узмацнілі жаданне наведаць Швецыю яшчэ раз”.


  • *Пераможца “Конкурсу юнацкай паэзіі-2012” Дар’я Пыж’янава

"Зараз, калi прайшло ўжо столькi часу, вельмi цяжка прыгадаць эмоцыi i ўражаннi таго дня. Чамусьцi здаецца, што iх i ўвогуле не было, быццам у пэўны момант нехта адключыў усе пачуццi. Я памятаю, як са спакойнай цiкавасцю ехала на конкурс, як з пiльнай увагай назiрала за iншымi паэтамi, слухала iх вершы. Можа гэта прагучыць самаўпэўнена, але я амаль зусiм не хвалявалася. Не ведаю, з чым гэта было звязана… Мабыць з тым, што яшчэ да пачатку я вырашыла для сябе: «Мне нi за што не перамагчы.» Я не ўспрымала ўсё, як змаганне, не адчувала азарту. Адносiлася , як да звычайнага мерапрыемства, дзе прачытаю свой верш, i з якога спакойна паеду дадому. Перамога была нечаканай, неверагоднай! Падобныя пачуццi прыходзяць, калi безпадстаўна выйграеш у латарэю. Я адчувала нават не радасць, а нейкi дзiкi кактэйль з мноства разнастайных эмоцый, з якiх немагчыма было вылучыць нiводнага кампанента. Затым, калi аслабела першае ўражанне, чамусьцi стала сорамна. Быццам я падманула астатнiх удзельнiкаў, цi што iншае… А потым мяне, ашаломленую, сталi распытваць, браць iнтэрв’ю, мне давялося нешта адказваць, усмiхацца. Я вельмi шмат для сябе ўсмiхалася тады , як дурная. Я ўсё яшчэ адчувала радасць у той момант, але неяк абасоблена, быццам радавалася не я, а нехта iншы. На першы план выйшла стомленасць. I, здаецца, я значна большы душэўны ўздым адчувала, калi прыехыла дадому, а не калi атрымлiвала падарункi.


Што ж датычыцца пездкi ў Швецыю, то яна пакiнула незабыўныя ўражаннi. Я не чакала ўбачыць нешта настолькi непадобнае i адначасова падобнае на сваю радзiму. У першыя некалькi дзён я паспявала толькi здзiўляцца. Праўда, затым маё захапленне некалькi сцiшылася. Па-першае, я звыклася, бо немагчыма ўвесь час знаходзiцца ў здзiўленнi. Па-другое, было сапраўды непрыемна не разумець, што кажуць людзi. (Так што ў вынiку паездкi я вырашыла сур’ёзна заняцца сваiм англiйскiм.) . Па-трэцяе ж, пагода была вельмi-вельмi халоднай i вiльготнай. Але неверагоднага i прыемнага было значна больш. Так што, каб передаць усё, што я бачыла i перажыла ў Швецыi, не хопiць i дзесяцi старонак."


Дар’я Пыж’янава, г. Белаазёрск, пераможца конкурсу юнацкай паэзіі 
“Я аднойчы прачнуся за некалькі год да світання…”

* * *

Я аднойчы прачнуся за некалькi год да світання,
Калi сонца яшчэ будзе недзе далёка блукаць,
А на шкле за акном зварухнуцца празрыстыя зданi,
Папаўзуць па сцянах i на столь, не даючы мне спаць.

Адчыню я акно, адштурхну зарыпеўшую раму.
Вецер ушчэмiцца ў душны пакой, не крануўшы мяне.
Калi трэба стаiць, змрок - надзейнае сховiшча самае,
А акно, калi марыцца знiкнуць, - найлепшая дзвер.

Я памкнусь разам з ноччу вiльготнай глыбока на захад,
Усе далей i далей ад успыхнуўшай стужкi святла.
Мне заўжды не хапала на ноч адлiчонага часу.
Я пайду разам з ёй, каб надыхацца ёю спаўна.

Побач з цемрай прайду яе шляхам штодзённа-бясконцым,
Хай на iм застануцца дзве стужкi сцюдзёных слядоў.
Недзе вельмi далёка блукаць будзе хворае сонца,
Прамiльгне у адбiтках ледзь бачных начных ліхтароў.

Я аднойчы прачнуся ў пакоi, знаёмым i звыклым.
Я аднойчы прачнуся, як быццам вярнуся дамоў.
Зачыню я акно. Рама рэзка i коратка рыпне...
Цемра рушыць далей... Над усходам успыхне святло...


  • *Пераможца “Конкурсу юнацкай паэзіі-2012” Вераніка Сідарук

“Мяне вельмі заваражыла паездка ў Швецыю. Першае, што кінулася ў вочы, гэта скалы, велічыня горада і таксама падобнасць прыроды з прыродай на радзіме. Першая думка, якая з’явілася, гэта: “Як не заблукацца ў такім вялікім і прыгожым горадзе?”. Таксама мне вельмі цікава было даведацца, якія людзі жывуць у гэтых мясцінах. Шведы, якіх я тут убачыла, мне вельмі спадабаліся, яны цікавыя, іскрыстыя і сонечные. Усе, з кім я была знаёма, заўсёды нам усміхаліся, нібы праз усмешку яны адкрывалі свае сэрцы і даравалі кавалачак сваёй душы, яны нібы праменьчыкі, якія падымалі нам настрой на працягу ўсяго падарожжа”.









Вераніка Сідарук, г. Брэст, пераможца конкурсу юнацкай паэзіі
Жыві, сонейка!


Цішыня.
Ляціць птушка ночы.
З узмахам крыла ў яе ўсё больш моцы.
Яна ляціць, не стрымліваючы сябе.
Ляціць.
І паволі знікае, ападае, прападае.

Зменлівая прырода чакае…
Чуецца адвечны шэпт асіны, што ніколі не спіць
І вечна трывожыцца, трымціць, шэпчацца.
Чакаюць прабуджэння хвоі і елкі.
Слухаюць апошнюю цішыню стромкія бярозы.

І вось над лесам, над полем, над возерам
Палілася песня святла.
Усё больш і больш адчуваючы сваю сілу,
Падымаецца ў неба сонца-жаўрук.
А з ім пачынаецца казка.

Замест лёгкай заслоны белага туману з’яўляюцца стрэлкі-прамяні.
Пераліваецца-блішчаць шоўк лугавой травы,
Мяняючы адценні і колеры.
Залатое поле вітаецца з сонейкам, услаўляючы новы дзень жыцця.
Паволі прачынаецца наваколле.
Жыццё, дараванае для жыцця, жыве.

Няхай жыве і наш сонечны жаваранак,
Коціцца па небе да захаду, саступаючы месца птушцы-ночы
І зноў яркім кавалачкам жыццядайнага святла
Нясе новае жыццё.

Жыві, сонейка!


Тэлефоны для даведак:

+375 (162) 23 21 23 Глазкова Тамара Васільеўна, 
+375 (162) 20 86 74 Налобіна Таццяна Алегаўна.