Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Cустрэча з Нінай Мікалаеўнай Борсук


12 мая 2014 года ў рамках акцыі «Чытаем верш па-беларуску», прысвечанай 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў, адбылася чарговая сустрэча з загадчыцай кафедры рускай і беларускай мовы Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, кандыдатам філалагічных навук Нінай Мікалаеўнай Борсук.


На сустрэчы Ніна Мікалаеўна прачытала некалькі вершаў ваеннай тэматыкі, паведаміла пра некаторыя факты з гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, расказала пра лёс супрацоўнікаў тэхнічнага ўніверсітэта ў перыяд вайны. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні СШ № 5, 8, 10, 12, 14, 15, 17, 19, 20, 27 і гімназій № 1,3,5, студэнты БДТУ і палітэхнічнага каледжа. У рамках мерапрыемства гучала жывая музыка, студэнты чыталі ўрыўкі са сваіх літаратурных прац на тэму Вялікай Айчыннай вайны. На заканчэнне дырэктар абласной бібліятэкі падзякавала Н. М. Борсук за ўдзел у акцыі і ўручыла дыплом-падзяку за садзейнічанне ў патрыятычным выхаванні моладзі.


Да акцыі супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы былі падрыхтаваны: выстава плакатаў «Яны змагаліся за Радзіму», выстава-партрэт «Героі Брэстчыны» і выстава твораў Н. М. Борсук.

Тэл. для даведак: +375(162) 23 21 19 Пашкевіч Людміла Сцяпанаўна