Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Адкрыццё патрыятычнай акцыі “Чытаем верш па-беларуску!”


Адкрыццё патрыятычнай акцыі “Чытаем верш па-беларуску!”


5 мая 2014 года ў Бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё патрыятычнай акцыі “Чытаем верш па-беларуску!”, прысвечанай 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У рамках гэтай акцыі старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта К. А. Сумар сустрэўся з вучнямі абласнога ліцэя імя П. М. Машэрава.

Мерапрыемства адкрыла загадчыца агульнай чытальнай залы Т. В. Глазкова. Затым слова ўзяў К. А. Сумар. У сваім выступленні ён адзначыў важнасць гэтай падзеі ў патрыятычным выхаванні моладзі, у далучэнні падрастаючага пакалення да беларускай гісторыі, да гераічнага мінулага, да роднай мовы. Ён прачытаў верш П. Броўкі “Крэпасць над Бугам”, адказаў на шматлікія пытанні школьнікаў. У ходзе сустрэчы навучэнцы ліцэя прачыталі некалькі вершаў беларускіх пісьменнікаў на тэму Вялікай Айчыннай вайны.


На заканчэнне сустрэчы дырэктар Бібліятэкі Т. П. Данілюк уручыла К. А. Сумару юбілейную медаль да 450-годдзя з дня выхаду ў свет Брэсцкай Бібліі і Ліст падзякі за садзейнічанне ў патрыятычным выхаванні моладзі. Сустрэча прайшла ў цёплай, сяброўскай абстаноўцы.

Да правядзення акцыі супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы быў падрыхтаваны цыкл выстаў: разгорнутая выстава літаратуры “Дарагая сэрцу кніга пра вайну”, выстава плакатаў “Яны змагаліся за Радзіму”, выстава-партрэт “ Героі Брэстчыны” і выстава, прысвечаная 450-годдзю выдання Брэсцкай Бібліі.

Тэлефон для даведак: +375 (162) 23 21 23 Марашчук Ірына Мікалаеўна