Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Адбылася прэзентацыя новай кнігі Анатоля Гладышчука «Замок Берестейский. Книга первая. Русь»


Адбылася прэзентацыя новай кнігі Анатоля Гладышчука «Замок Берестейский. Книга первая. Русь»

28 чэрвеня ў аддзеле літаратуры для дзяцей і юнацтва адбылася прэзентацыя новай кнігі даўняга сябра нашай Бібліятэкі, прафесара Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Анатоля Гладышчука «Замок Берестейский. Книга первая. Русь».


Анатоль Антонавіч Гладышчук нарадзіўся 9 чэрвеня 1947 г. у в. Чарнякава Бярозаўскага раёна. Сем класаў скончыў у школе суседняй вёскі Лясковічы, 11-гадовую, з срэбным медалём, — у вёсцы Міжлессе Бярозаўскага раёна.


У 1965 г. паступіў на факультэт фізікі ў Харкаўскі дзяржаўны ўніверсітэт. Пасля заканчэння ВНУ, па запрашэнні першага рэктара Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута (зараз — Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт) Ігара Дзмітрыевіча Белагорцава стаў працаваць ва ўніверсітэце на кафедры фізікі.

Анатоль Антонавіч — шматгранная і творчая асоба. Ён — адзін з арганізатараў горна-турыстычнага клуба «Цытадэль», прафесійны фатограф (яго фотаздымкі друкуюцца ў розных рэгіянальных выданнях), арганізатар і ўдзельнік шматлікіх, у тым ліку і міжнародных, веламарафонаў. Ён з’яўляецца аўтарам і стваральнікам першага і адзінага дакументальнага фільма аб раскопках старажытнага Бярэсця, якое адкрыў для нас вядомы беларускі археолаг Пётр Лысенка, аўтарам кнігі «Нямцэвiчы. Сапраўдныя гiсторыi», аўтарам шматлікіх навуковых манаграфій. Анатоль Антонавіч — пастаянны ўдзельнік краязнаўчага праекта Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага — міжнародных навукова-практычных канферэнцый «Берасцейскія кнігазборы».


Супрацоўнікамі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі была падрыхтавана кніжная выстава аб жыцці, творчай і прафесійнай дзейнасці Анатоля Гладышчука. У публікацыях, прадстаўленых на выставе, ён паўстае перад намі як вучоны, пісьменнік, гісторык, краязнавец.


На мерапрыемстве былі блізкія і знаёмыя аўтара, яго студэнты і паплечнікі, вядомыя ў краязнаўчых колах людзі. На пачатку сустрэчы Анатоль Гладышчук расказаў аб прэзентуемай кнізе і сваёй працы над ёй. Выхад новага выдання ён прымеркаваў да 1000-годдзя Бярэсця і падчас свайго выступлення паспрабаваў аргументаваць і канкрэтызаваць юбілейную дату нашага горада. Акрамя таго, аўтар расказаў пра раскопкі Берасцейскага замка, у якіх ён прымаў непасрэдны ўдзел. Сярод шматлікіх выступоўцаў, якія адзначалі вялікую і выключную ролю новай кнігі для горада, можна назваць: кандыдата гістарычных навук, дацэнта кафедры гісторыі славянскіх народаў БрДУ імя А. С. Пушкіна, рэцэнзента новага выдання Аляксандра Башкова; вядомага берасцейскага паэта Міколу Пракаповіча; галоўнага архітэктара Брэста Мікалая Уласюка; доктара гістарычных навук, прафесара, загадчыка кафедры гісторыі славянскіх народаў БрДУ імя А. С. Пушкіна Аляксандра Вабішчэвіча; краязнаўца Валерыя Мароза і інш. Напрыканцы мерапрыемства дырэктар Бібліятэкі Тамара Данілюк яшчэ раз павіншавала Анатоля Гладышчука з выхадам новай кнігі і мінулай юбілейнай датай (9 чэрвеня Анатоль Антонавіч адзначыў сваё 70-годдзе), пажадала яму творчых поспехаў і новых цікавых публікацый, падзякавала ўсім выступоўцам і гасцям.


Ва ўсіх прысутных была ўнікальная магчымасць пагутарыць з аўтарам, набыць яго новую кнігу (якая, дарэчы, выйшла невялікім тыражом — 200 асобнікаў) і атрымаць аўтограф.


Жэлянгоўская Ірына Іванаўна, галоўны бібліёграф аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі

Тэлефон для даведак: +375 162 57 48 79










Еще по теме:

 Состоялась презентация книги брестского ученого Анатолия Гладыщука "Замок Берестейский. Книга 1. Русь" [Электронный ресурс] / Вечерний Брест – Брест, 2017. – Режим доступа: http://www.vb.by/culture/books/gladyschiuk_zamok_beresteiskii.html – Дата доступа: 03.07.2017

 "Замок Берестейский. Книга первая. Русь" [Электронный ресурс] / Реальный Брест – Брест, 2017. – Режим доступа: http://www.realbrest.by/novosti/istorija-bresta/-zamok-beresteiskii-kniga-pervaja-rus.html – Дата доступа: 03.07.2017

 Путь к Берестейскому замку XIII столетия наметил профессор Анатолий Гладыщук [Электронный ресурс] / Брестский курьер – Брест, 2017. – Режим доступа: http://www.bk-brest.by/2017/06/gladyshuk/ – Дата доступа: 03.07.2017

Профессор физики Анатолий Гладыщук спорит с официальной историей относительно даты основания Берестья [Электронный ресурс] / Вечерний Брест – Брест, 2017. – Режим доступа: http://www.vb.by/society/people/gladyschuk.html – Дата доступа: 26.06.2017

"Берестейский замок": в Бресте пройдет презентация новой книги Анатолия Гладыщука [Электронный ресурс] / TOMIN.BY – Брест, 2017. – Режим доступа: http://tomin.by/news/brest/19924-berestejskij-zamok-anatoliya-gladyshchuka – Дата доступа: 26.06.2017