Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

70 лет Библиотеке. Пресса о юбилейных торжествах


4 января 2010 года исполнилось 70 лет Брестской областной библиотеке им. М.Горького.


В юбилейный год при поддержке Управления культуры и Главного управления идеологической работы Брестского облисполкома Библиотека организовала: 
  1. 1. международную научно-практическую конференцию «Брестская областная библиотека им. М.Горького – социокультурный и информационный центр региона. К 70-летию со дня основания»;
  2. 2. конкурс для журналистов «Лучшая публикация о «Горьковке»
  3. 3. вечер-встречу с ветеранами библиотечного труда с презентацией книги «Листая памяти страницы… Брестской областной библиотеке им. М.Горького 70 лет»;
  4. 4. творческую встречу с заведующим отделом редкой книги Российской национальной библиотеки (г. Санкт-Петербург), главным редактором сборника материалов «Берасцейскiя кнiгазборы» (Брест,2010) и др. изданий;
  5. 5. торжественное заседание общественности по случаю 70-летия Брестской областной библиотеки им. М.Горького;
  6. 6. кнiжную выставу “70 год. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага:набыткі, калекцыі, падарункі”.

Кнiжная выстава “70 год. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага:набыткі, калекцыі, падарункі”


Асноўнае багацце бібліятэкі – яе фонды – былі прадстаўлены на святочных мерапрыемствах у выглядзе вялікай і прыгожай выставы “Брэсцкай абласной бібліятэцы – 70 год. Брэсцкая абласная бібліятэка iмя М.Горкага: набыткі, калекцыі, падарункі”. Яе складалі рарытэты – кнігі ХVIII-XIX стст., сучасная галіновая, мастацкая, дзіцячая літаратура, літаратура на замежных мовах, новыя змястоўныя выданні па краязнаўству, перыядычныя выданні, выданні абласной Бібліятэкі.

Бібліятэкары імкнуліся паказаць разнастайнасць відаў і жанраў літаратуры, шырокі выдавецкі храналагічны ахоп і рознае чытацкае прызначэнне кніг. Хацелася падкрэсліць прыгажосць кнігі як аб’екта матэрыяльнай культуры - экспанаваліся кнігі-гіганты і кнігі-малюткі, прадэманстраваць шматмоўнасць бібліятэчных збораў, а таксама даць магчымасць нашым ветэранам, калегам з бібліятэк горада і рэспублікі, кіраўніцтву і уладам, грамадскасці і нашым чытачам убачыць як беражліва і паважліва адносяцца бібліятэкары Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага да нашай духоўнай спадчыны, як яны валодаюць сваёй справай. Шматлікія закладкі ў кнігах адзначалі веданне бібліятэкарамі кожнай кнігі і не толькі яе зместу, але і шляху ў Бібліятэку, узнагароды, прыналежнасць да той ці іншай калекцыі.


Вялікую цікавасць на кніжнай выставе выклікалі прыжыццёвыя кнігі А. Купрына, Л.М. Талстога, М. Танка з калекцыі аддзела кнігасховішча, кнігі з аўтографамі Г. Бураўкіна, С. Законнікава, В. Коўтун, А. Наварыча, Н. Гілевіча, А. Федарэнкі з фонда чытальнай залы гуманітарных навук, узнагароджаныя Нобелеўскай і “Букераўскай” прэміямі мастацкія творы, праваслаўная літаратура з аддзела абанемента. Уражвалі на стэлажах змястоўныя, добра выдадзеныя кнігі, аўтары якіх - чытачы бібліятэкі – В. Мароз, А. Гладышчук, Л. Несцярчук, А. Вабішчэвіч, М. Чаркас, А. Каско, М. Пракаповіч, Г. Снітко, В. Сарычаў, А. Сувораў, В. Папко і інш. Наведвальнікаў-дзяцей ды і дарослых вабілі яркія і прыгожыя сучасныя дзіцячыя выданні на рускай і беларускай мовах – казкі, падарожжы, прыгоды, энцыклапедыі. Падарункамі консульстваў, пасольстваў, замежных калег і шматлікай разнастайнасцю часопісаў былі прадстаўлены фонд аддзела літаратуры на замежных мовах і чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў (адпаведна). Вялікі раздзел выставы прысвячаўся выданням Бібліятэкі. Тут можна было ўбачыць працу аддзела бібліятэказнаўства, інфармацыйна-бібліяграфічнага, аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі, адміністрацыі , адным словам, Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага , як метадычнага і бібліяграфічнага цэнтра вобласці. Упрыгожваў гэты раздзел доўгачаканы, нядаўна выдадзены зборнік пад рэдакцыяй доктара гістарычных навук загадчыка аддзела рэдкай кнігі Расійскай нацыянальнай бібліятэкі М. Нікалаева “Берасцейскій кнігасборы”. 

Працавалі над выставай Н. Міклух, Т. Глазкова, В. Казакова, С. Страпко, А. Беразюк, Т. Філіпава, А. Зайко, Л. Верамчук, Л. Смялова, А. Пастыка, Н. Рэвенка, Т. Налобіна, Т. Лазеба, Т. Кавенька. Мастацкае аздабленне – І. Верамяюк. 

Выстава экспанавалася 6 красавіка ў памяшканні Бібліятэкі, 8-га – у грамадска-культурным цэнтры.


Пресса о юбилейных торжествах:

  1. 1. Бунеева Л.А. Здесь царит познанья культ // Вечерний Брест. - 2010. - 16 апреля.

  2. 2. Митюков А. Брестской областной библиотеке имени М.Горького исполнилось 70 лет // Заря. - 2010. - 14 апреля.  

  3. 3. Павлова Л. Высокая печать белорусской книжной культуры // Брестский курьер. - 2010. - №16 (999). - С. 10

  4. 4. Тулупава І.З. Берасцейскае вогнішча, альбо Што я ведаю: [распавядае Бурына Г.І.] // Літаратура і Мастацтва. - 2010. - № 4 (4548). - С.6 

  5. 5. Тулупава І.З. Буг - не перашкода: [распавядае Міхалоўскі Г.] // Літаратура і Мастацтва. - 2010. - № 4 (4548). - С.5 

  6. 6. Тулупава І.З. Загадкавы Псалтыр: [распавядае Мяснянкіна А.М.] // Літаратура і Мастацтва. - 2010. - № 4 (4548). - С.6 

  7. 7. Тулупава І.З. Лесам дадзенае сяброўства: бліц-апытанне: [адказваюць Цупрык Л., Рачэўскі С., Оствальд-Рыхтэр К.] // Літаратура і Мастацтва. -     2010. - № 4 (4548). - С.5-6 

  8. 8. Тулупава І.З. Па-над зямной прасторай // Літаратура і Мастацтва. - 2010. - № 4 (4548). - С.4 

  9. 9. Тулупава І.З. Рэйтынг - высокі, аўтарытэт - заслужаны // Літаратура і Мастацтва. - 2010. - № 15 (4559). - С.1 

  10. 10. Тулупава І.З. У кантэксце сусветнай культуры: [інтэрв'ю з Бысюком Р.Р.] // Літаратура і Мастацтва. - 2010. - № 4 (4548). - С.6 

  11. 11. Тулупава І.З. У краі родным уваскрэсіць гонар: [інтэрв'ю з Данілюк Т.П.] // Літаратура і Мастацтва. - 2010. - № 4 (4548). - С.5






Назад в раздел