Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Мікалай Пятровіч Кузьміч: Чалавек стагоддзя


Мікалай Пятровіч Кузьміч: Чалавек стагоддзя

Мікалай Пятровіч Кузьміч: Чалавек стагоддзя : біябібліяграфічны паказальнік / УК “Абласная бібліятэка імя М. Горкага” ; складальнікі: Т. С. Філіпава, В. А. Гарбачэўская. – Брэст : Паліграфіка, 2011. – 52, [16] с. : іл.


Бібліяграфічны паказальнік, прысвечаны жыццю і творчасці брэсцкага мастака-ювеліра Міколы Кузьміча, уключае кароткі нарыс яго жыцця і дзейнасці “Чалавек стагоддзя”, даты жыцця і творчасці, пералік асноўных выставак, на якіх экспанаваліся творы М. П. Кузьміча, а таксама бібліяграфічныя матэрыялы. 
Асноўную частку матэрыялаў складаюць найбольш значныя газетныя і часопісныя артыкулы з фондаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага на беларускай і рускай мовах за перыяд 1987–2011 гг.
Бібліяграфічныя запісы згрупаваны ў наступныя раздзелы: 
Жыццё і дзейнасць майстра;
Аднаўленне Крыжа Еўфрасінні Полацкай;
Стаўратэка для Крыжа Еўфрасінні Полацкай;
Стварэнне ракі для захавання мошчаў Святой Еўфрасінні;
Інтэрнет-рэсурсы;
Вершы, прысвечаныя Міколу Кузьмічу і яго творам;
Выявы твораў мастака;
Відэафільмы.
Унутры раздзелаў бібліяграфічныя запісы размяшчаюцца ў прамым храналагічным парадку. Нумарацыя бібліяграфічных запісаў суцэльная.
Для больш зручнага карыстання паказальнікам змешчаны спіс перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў дапаможнік, і імянны паказальнік, які ўключае імёны аўтараў, рэдактараў і іншых асоб, якія ўпамінаюцца ў бібліяграфічных запісах. Прозвішчы асоб размяшчаюцца ў алфавіце , а пры наяўнасці аднолькавых прозвішчаў – у алфавіце ініцыялаў.
Упершыню на старонках паказальніка публікуюцца аўтабіяграфія мастака і экфразіс іконы “Нововизантийская икона “Архангел Михаил” берасцейскага краязнаўца Валерыя Мароза на рускай мове. 
Бібліяграфічны паказальнік разлічаны на даследчыкаў мастацтва, супрацоўнікаў бібліятэк, музейных работнікаў, краязнаўцаў і ўсіх тых, хто цікавіцца творчасцю мастака.

Авторизуйтесь, чтобы скачать прикрепленный файл.


Возврат к списку