Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
BY
 

Виртуальный музей Непрачытаная кніга В. Ф. Праскурава



Янушкевічанка, К. Партрэты Паўстання, 1863—1865


Янушкевічанка, К. Партрэты Паўстання, 1863—1865
Янушкевічанка, К. Партрэты Паўстання, 1863—1865 = Sukilimo Portretai, 1863—1865 = Portrety Powstania : [фотаальбом] / Каміла Янушкевічанка, Язэп Янушкевіч ; [пераклад на літоўскую: Я. Мажэйкайтэ-Кісялёва ; пераклад на польскую: Ю. Пухальская, Ч. Сэнюх]. - Ракаў : [б. в.], 2019. - 139, [3] с.
Фотаальбом перавыдаецца да вялікай Падзеі: перапахаваньня (22.11.2019; Вільня) парэшткаў Кастуся Каліноўскага і іншых Паўстанцаў, адшуканых летувіскімі археолагамі на гары Гедзіміна ў 2017-2018 гг. Гэта ўжо чацьвёртае ў гісторыі айчыннага фотамастацтва выданьне з такім багатым відэарысам (ранейшыя тры выйшлі ў 2013-2015 гг.). Тут пададзена каля 270 (у першым выданьні было каля 180) фотапартрэтаў пераважна нашых суайчыньнікаў, а таксама прадстаўнікоў іншых народаў змагарнага XIX стагодзьдзя: Венгрыі, Італіі, Латвіі, Летувы, Польшчы, Расеі, Украіны.

Захоўваючы аўтарскае права летувіскіх калег да першадруку невядомых абліччаў інсургентаў, адкапаных на гары Гедзіміна, публікацыя іх у беларускіх і інш. выданьнях - справа бліжэйшай будучыні.

Назад в раздел