Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Валіцкі, А. Станіслаў Манюшка : (з партрэтам і нотным дадаткам)


Валіцкі, А. Станіслаў Манюшка : (з партрэтам і нотным дадаткам)

Валіцкі, А. Станіслаў Манюшка : (з партрэтам і нотным дадаткам) / Аляксандр Валіцкі ; пераклад з польскай мовы Камілы і Язэпа Янушкевічаў. - Ракаў : [б. в.], 2019. - 144, [1] с.


Гэты нарыс - праўдзівы «Акіян Манюшказнаўства».
Падчас чытаньня аповяду-жыцьцяяпісу пра старадаўні род Манюшкаў на Літве дзякуючы асабліваму. месцамі эсэістычнаму стылю і адмысловай канструкцыі пабудовы сказаў земляком кампазітара (таксама ліцьвінам) —- аўтарам Алесем-Аляксандрам Валіцкім (1826—1893), які вымушаны быў пісаць нарыс на польскай мове (беларускі друк афіцыйна забаронены; у дадатак пасьля здушэньня Паўстаньня 1863—1865 гадоў вайсковае становішча яшчэ не было адменена на Беларусі). } падборы трапных параўнаньняў, шматлікіх эпітэтаў і, што ня менш сёньня важна, падкрэсьленьні нацыянальных акцэнтаў, чытач нібы сам апынаецца ў стагодзьдзі тытанаў: разам з Валентам Ваньковічам разглядае ў майстэрні мастацкія палотны й размаўляе пра выставы зь Янам Дамелям, а зь Янам Чачотам разважае пра мелодыку крывіцкай мовы; прадумвае адказ на ліст Тамаша Зана й выпраўляецца ў падарожжа з напаўлегендарным аўтарам хрэстаматыйнага здымка незабыўнага Кастуся Каліноўскага — акторам, сьпеваком і фатографам Ахілам Банольдзі.

А яшчэ — доўгія дні праводзіць з кампазітарам Манюшкам. Ад пятай гадзіны ранку і да позьняга вечару. Ад ягоных школьных гадоў у Менску над Сьвіслачай. ад маладых гадоў з каханай Аляксандрай-Алесяй Мюлераўнай і да апошніх дзён ягонай варшаўскай самоты, дзе згрызоты ў пляткарскім тэатральным асяродку. жоўчныя водгукі псеўдарэцэнзентаў, бессардэчнасьць варшавякаў проста дабілі ягонае чулае ліцьвінскае сэрца. I яно спынілася.

Але несьмяротная музыка, народжаная ў гэтым сэрцы і ў душы, гучыць да сёньня.

Пры перакладзе кнігі перадавалася аўтэнтычная пабудова сказаў і выказваньняў, хаця на сёньня такое адчуваецца грувасткім. Ды захавалася пэўная мелодыка, бо зьбеларушваць польскамоўны тэкст, напісаны нашым суайчыньнікам у XIX стагодзьдзі, ня мае вялікага сэнсу, паколькі сам гэты сэнс беззваротна губляецца: спрошчваецца, робіцца менш эмацыйным, спакойным, сумным. А гэта дакладна ня тое, што хацеў данесьці Алесь Валіцкі ў дачыненьні да нашае гісторыі, нашых герояў, нашай айчыны — яшчэ ня так даўняга Вялікага Княства Літоўскага. Калі ўзамен ратным ваярам ВКЛ на талкавіску нараджаліся рупліўцы на палетках культуры.

I на гэтым новым талкавіску, пазбаўленыя падтрымкі ад забітай дзяржавы, штод- ня адчуваючы каланіяльны ўціск заваёўнікаў, не здаліся духова. I перамаглі.


Назад в раздел