Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
BY
 

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Інеўска, Э. Фердынанд Рушчыц — грамадзянін незалежнай


Інеўска, Э. Фердынанд Рушчыц — грамадзянін незалежнай
Інеўска, Э. Фердынанд Рушчыц — грамадзянін незалежнай = Ferdynand Ruszezye obywatel niepodleglej / Эльжбета Інеўска ; пераклад [з польскай]: Ганна Цішук ; консультант: Ала Макарэвіч ; [Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску]. - Мінск : Галіяфы, 2019. - 167 с.
ISBN 978-985-7209-26-2.

Фердынанда Рушчыца - мастака-жывапісца ведаюць, напэўна, усе. Нядзіўна, што яго вобразы, якія характарызуюцца бесперапыннай эвалюцыяй стылю і тэмы, і сёння прыцягваюць увагу мноства зацікаўленых аматараў. Аднак мала хто ведае, што Рушчыц таксама быў выдатным сцэнографам, графічным дызайнерам, грамадскім і палітычным актывістам. Не ўсе таксама памятаюць, што менавіта Рушчыц быў аўтарам „ключоў ад Вільні", якія былі ўручаны Маршалу Юзафу Пілсудскаму пасля вызвалення горада.

Вялікі Паляк, сын беларускай зямлі і сёння з'яўляецца фігурай неспасціжнай, таямнічай, інтрыгуючай. Тым, хто адкрывае чарговыя раздзелы яго жыццёвага падарожжа, ён падаецца вельмі займальным персанажам: з аднаго боку, як гэта характэрна для мастакоў, „легкадумны", здольны акліматызавацца ў любым асяроддзі і ў любой новай ролі, а з другога - поўны настальгіі і тугі па спакойным радавым Багданаве з прадказальным рытмам падзей, роднымі прасторамі, якія супакойваюць душу і сэрца... Гэты разлад у душы творцы, які ўзмацняўся ваеннымі падзеямі на Радзіме, сфармаваў яго як асобу і дазволіў таленту ўмацавацца і дапоўніцца.

Наш альбом дае магчымасць ажыццявіць падарожжа ў менш вядомыя этапы жыцця і творчасці Фердынанда Рушчыца, запрашае пазнаць глыбіню яго думак, непакорлівую душу і праніклівы розум, якія не паддаваліся нягодам гісторыі і чалавечым слабасцям, але дазвалялі мастаку развівацца, каб стаць выбітнай, усебакова развітай асобай, Вялікім Палякам - Грамадзянінам Адроджанай Незалежнай.

Назад в раздел