Бараноўскі, А. В. Дзмітрый Прышчэпаў: cтаронкі жыцця / А. В. Бараноўскі. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 291 с.: іл.
ISBN 978-985-08-2969-6
У выданні адлюстраваны малавядомыя старонкі жыцця Дз. Ф. Прышчэпава, які ў 1920-я гады зрабіў важкі ўнёсак у дзяржаўнае будаўніцтва Савецкай Беларусі і яе сацыяльна-эканамічнае развіццё. Імя гэтага чалавека сёння амаль не вядома шырокаму колу чытачоў, хоць у свой час ён зрабіў бліскучую кар’еру: у 23 гады ўзначальваў партыйныя і савецкія органы Сенненскага павета, у 27 – стаў старшынёй Віцебскага губернскага выканкама, а ў 28 кіраваў Народным камісарыятам земляробства БССР.
Выданне будзе карысным для навукоўцаў, супрацоўнікаў музеяў, настаўнікаў, краязнаўцаў, студэнтаў і навучэнцаў – усіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай дзяржаўнасці.