Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Прэмія Федэрацыі Прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры


Прэмія Федэрацыі Прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры

ПРЭМІЯ ФЕДЭРАЦЫІ ПРАФСАЮЗАЎ БЕЛАРУСІ ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці. Прысуджаецца з 1988 г. раз у два гады. кожны няцотны год да Свята працы – 1 мая. Прэмія прысуджаецца работнікам культуры, дзеячам мастацтва, прафесійным і аматарскім калектывам мастацкай творчасці і індывідуальным выканаўцам за выдатныя работы і творы аб нашым сучасніку, якія ствараюць мастацкі вобраз чалавека працы, раскрываюць ролю працоўнага калектыву і прафсаюзаў у сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, узбагачаюць духоўнае жыццё, нацыянальную культуру, а таксама за высокі мастацкі ўзровень выканальніцкага майстэрства пры ўвасабленні такіх твораў у кіно і на сцэне, значныя дасягненні ў развіцці самадзейнай творчасці, выдатныя работы аб людзях працы і прафсаюзах у галіне журналістыкі. У галіне літаратуры прысуджаецца адна прэмія за творы прозы, паэзіі і драматургіі.


На саісканне прэміі ФПБ могуць вылучацца работы і творы, апублікаваныя, публічна паказаныя ці выкананыя за апошнія чатыры гады, але не менш чым за шэсць месяцаў да ўстаноўленага тэрміну вылучэння на саісканне прэміі.


Колькасць саіскальнікаў на атрыманне прэміі ФПБ у складзе калектыву аўтараў не павінна перавышаць чатырох чалавек.


На саісканне прэміі ФПБ не могуць быць прадстаўлены работы і творы, якія адначасова вылучаны на атрыманне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, міжнародных прэмій ці прэмій іншых дзяржаў, або якія ўжо атрымалі такія прэміі.


Прэмія ФПБ паўторна не прысуджаецца.


Вылучаныя на саісканне прэміі ФПБ работы і творы разглядаюцца Камісіяй па прэміях у два этапы. На першым этапе адбіраюцца найбольш дастойныя работы, творы і кандыдаты ў саіскальнікі прэміі для ўдзелу ў конкурсе на саісканне прэмій ФПБ. На другім этапе прымаецца рашэнне аб рэкамендацыі Прэзідыуму Савета ФПБ да прысуджэння прэмій ФПБ.


Для шырокага азнаямлення з работамі і творамі, якія дапушчаны да ўдзелу ў конкурсе, іх спіс з указаннем аўтараў і суб’ектаў вылучэння публікуецца ў газетах «Беларускі Час», «Культура», «Літаратура і мастацтва», перадаецца ў праграмах радыёстанцыі УП «НОВАЕ РАДЫЁ».


Асобам, якім прысуджана прэмія ФПБ, прысвойваецца званне «Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі», уручаюцца Ганаровы знак, Дыплом і грашовае ўзнагароджанне.


Памер прэміі ФПБ устанаўліваецца пры прыняцці рашэння аб яе прысуджэнні пастановай Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.


Лаўрэаты:


2015 – Фёдар Палачанін за кнігі “Зраненае сэрца: драматургія” (2011) і “Дарога ў неба: драматургія” (2014) .

2013 – Прыгодзіч Зіновій Кірылавіч, пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса «Гаспадыня – сямейны часопіс», – за кнігу «Родник у лесных берез», апублікаваную ў 2011 годзе.

2011 – Ткачоў Васіль Юр'евіч, пісьменнік – за кнігу «Снукер», апублікаваную ў 2009 годзе.


Кнігі ў нашым фондзе:


Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці 2013 года


 Пригодич, З. Родник у лесных берез : повесть, эссе, рассказы, миниатюры, інтервью / Зиновий Пригодич ; пер. с бел. З. К. Пригодича. – Минск : Четыре четверти, 2011. – 320 с. – (Библиотека писателей Беларуси).


Книга «Родник у лесных берез» состоит из произведений разных жанров и тематики. Повесть «Ночь перед воскресеньем» затрагивает острые проблемы современной деревни, сложные семейные коллизии, взаимоотношения родителей и детей. Темы нравственности, патриотизма, долга и ответственности раскрываются в рассказах, эссе, лирических миниатюрах, интервью.


Название книги «Родник у лесных берез» метафорично. Увидеть не только волшебство окружающей природы, но и красоту и богатство людей разных поколений призывает автор книги.


1 - Чз, 1 - Иц, 1 - Аб*

СМИ: Нельзя человеку без веры


Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці 2011 года


 Ткачоў, В. Ю. Снукер / Васіль Ткачоў. – Мінск : Беларускі дом друку, 2009. – 528 с.


Кнігу «Снукер» склалі творы, у якіх Васіль Юр’евіч Ткачоў застаецца верным сваім прынцыпам – любові да малой радзімы, да землякоў, якія нясуць у сабе багаты свет дабрыні і адданасці бацькоўскаму куту, роднай беларускай зямлі.


Раман «Дом камуны» расказвае пра мінулае і сённяшні дзень Гомеля, пра Дом, у якім некалі шчасліва жылі гараджане і будавалі, як усе савецкія людзі, светлую будучыню. Аднак настаў новы час і ў Доме камуны пачынаецца іншае жыццё, не падобнае на папярэдняе… Аповесці «Участковы і фокуснік» і «Гульня», як і апавяданні пісьменніка, надрукаваныя ў кнізе, закранаюць няпростыя ўзаемаадносіны паміж людзьмі. З цікавасцю пазнаёміцца чытач і з п’есамі «Снукер», «Банкамат», «Курорт для зяця».


2 - Чз, 1 - До*



* Перечень условных обозначений (сиглы хранения)

Сб - Информационно-библиографический отдел (I этаж)
Иц - Информационный сектор по обслуживанию работников государственного аппарата (ул. Коммунистическая, 1 (II этаж)
Чз - Общий читальный зал (II этаж)
Аб - Отдел абонемента и МБА (I этаж)
Бо - Отдел краеведческой литературы и библиографии (III этаж)
Ин - Отдел литературы на иностранных языках (II этаж)
Ис - Отдел литературы по искусству (III этаж)
До - Отдел литературы для детей и юношества (ул. Куйбышева,32)
Кх - Отдел хранения основного фонда (заказ из читальных залов Библиотеки)
От - Сектор технической литературы (II этаж)
Оп - Читальный зал текущих периодических изданий (I этаж)


Возврат к списку