Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца


Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца — прэмія, заснаваная 28 снежня 2011 года. Прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы, якая выдадзена ў папяровым або электронным варыянтах у папярэднім годзе на беларускай мове ў жанрах “мастацкая проза” і “эсэістыка”. Заснавальнікамі літаратурнай узнагароды выступілі Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў. Прэмія была названа ў гонар ураджэнца г. Мінска, польскага публіцыста і палітыка, заснавальніка і рэдактара парыжскага грамадска-палітычнага часопіса “Kultura” на польскай мове Ежы Гедройца.


Мэты прэміі:

– ушанаваць памяць Ежы Гедройца (1906 – 2000), паслядоўнага прыхільніка добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой, Украінай;

– паспрыяць паглыбленню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры;

– папулярызаваць сучасную беларускую літаратуру ў Беларусі і Польшчы;

– падтрымаць актуальных беларускіх пісьменнікаў, паспрыяць выхаду іх творчасці на міжнародны ўзровень.


Намінаванне праходзіць у тры этапы. Спачатку абвяшчаецца лонг-ліст прэміі (12 пазіцый), за ім ― шорт-ліст (6 пазіцый). Абвяшчэнне і ўшанаванне пераможцаў адбываецца 3 сакавіка, у Міжнародны дзень пісьменніка.


Права намінавання маюць: сябры журы, дырэктары выдавецтваў, кіраўнікі творчых суполак і пісьменніцкіх арганізацый, лаўрэаты прэміі папярэдніх гадоў. Для намінацыі кнігі на прэмію неабходна даслаць або перадаць у сядзібу Беларускага ПЭН-Цэнтру падпісаную заяўку ў адвольнай форме, далучыўшы да яе 5 асобнікаў намінаванай кнігі.

Заяўкі прымаюцца да 28 снежня кожнага году.


Пераможца конкурса атрымлівае чэк на суму, якую штогод вызначае фундатар узнагароды — Idea Bank (сёлета гэта 5.000 еўра). Прызёры атрымліваюць магчымасць перакласці свой твор на польскую мову альбо атрымаць творчую стыпендыю на вандроўку ў Швецыю альбо Латвію.


Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Е. Гедройца:


2016 год


1-е месца – Макс Шчур “Завяршыць гештальт”;

2-е месца – Альгерд Бахарэвіч “Белая муха, забойца мужчын”;

3-е месца – Андрэй Адамовіч “Таўсьціла і лешч”.


2015 год


1-е месца – Віктар Казько за кнігу "Час збіраць косці";

2-е месца – Таццяна Барысік за кнігу "Жанчына і леапард;

3-е месца – Альгерд Бахарэвіч за кнігу "Дзеці Аліндаркі".


2014 год


1-е месца – Ігар Бабкоў “Хвілінка. Тры гісторыі”;

2-е месца – Артур Клінаў “Шклатара”;

3-е месца – Вінцэсь Мудроў “Багун”.


2013 год


1-месца – Уладзімір Някляеў “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”;

2-е месца – Альгерд Бахарэвіч “Гамбурскі рахунак Бахарэвіча”;

3-е месца – Адам Глобус “Сказы”.


2012 год


1-е месца – Павал Касцюкевіч “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”;

2-е месца – Альгерд Бахарэвіч “Малая медыцынская энцыклапедыя Бахарэвіча”;

3-е месца – Андрэй Федарэнка “Мяжа.”


Кнігі ў нашым фондзе:


Літаратурная прэмія імя Е. Гедройца – 2015


1-е месца


 Казько, В. Час збіраць косці : аповесці / Віктар Казько. – Мінск : Кнігазбор, 2014. – 340 с. – (Бібліятэка беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 57).

У новую кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа Віктара Казько ўвайшлі аповесці «Час збіраць косці», «Прахожы», «І нікога, хто ўбачыць мой страх». Аўтар запрашае чытачоў далучыцца да падарожжа пакручастымі сцежкамі чалавечае памяці, дзе будзённасць перагукаецца з трывожным сном, поўным прарочых і сімвалічных праяваў, заклікае прыслухацца да глыбокіх філасофскіх, месцамі містычных, а ў выніку заўсёды аптымістычных і жыццесцвярджальных думак і развагаў.


1-Чз, 1-Аб, 1-Иц





2-е месца


 Барысюк, Т. Жанчына і леапард : апавяданні. – Мінск : Кнігазбор, 2014. – 132 с. – (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”, выпуск 56).

Большасць сюжэтаў апавяданняў кнігі «Жанчына і леапард» — непрыдуманыя гісторыі з нашага паўсядзённага жыцця. Беларуская правінцыя на мяжы тысячагоддзяў: яе клопаты, радасці, боль, скруха, старэчая бездапаможнасць і дзіцячая непасрэднасць — уся гама пачуццяў і ўсе колеры блізкага вясковага неба ўважлівымі вачыма маладой пісьменніцы.


1-Чз, 1-Аб





3-е месца


 Бахарэвіч, А. Дзеці Аліндаркі : раман / Альгерд Бахарэвіч. – Мінск : Галіяфы, 2014. – 256 с.

Героі новага рамана Альгерда Бахарэвіча — беларускамоўныя дзеці, пацыенты загадкавай установы пад назваю Лагер. Як сучасныя Гензэль і Грэтэль, яны трапляюць у цёмны лес, дзе іх чакаюць зусім не дзіцячыя прыгоды. Казка, сатыра, антыўтопія — кнігу можна аднесці да кожнага з гэтых жанраў, але яна ўсё роўна застаецца кнігай пра нас, тых, хто жыве тут і цяпер.







Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца – 2014


2-е месца


 Клінаў, А. А. Шклатара : [раман] / Артур Клінаў. – Мінск : І. П. Логвінаў, 2013. – 333, [1] с.

Пісьменнік, мастак і выдавец Артур Клінаў напісаў раман “Шклатара” – шчыры і праўдзівы аповед пра бурапеннае жыццё самага, бадай багемнага месца творчага Мінску – галерэю “Ў”. Як прызнаўся сам аўтар, гэта рэалістычны твор, выхаплены з жыцця. Нягледзячы на тое, што аўтар напачатку аповеда прадбачліва пазначыў стандартнае “усе героі і падзеі прыдуманыя, . а супадзенні выпадковыя”, многія сталыя наведвальнікі галерэі сябе пазнаюць, некаторыя, мабыць, пакрыўдзяцца на пісьменніка.


1-Чз


Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца – 2013


3-е месца


 Глобус, А. Сказы : проза / Адам Глобус. – Мінск : Харвест, 2012. – 735 с.

У новы зборнік вядомага беларускага літаратара Адама Глобуса ўвайшлі кнігі розных гадоў. Тут і “Меркаванні”, напісаныя для інфармацыйнага сайта, і “Крутагорскія казкі”, і “Хлопчыкі” – апавяданні пра дзяцінства, і “Расейская кунцкамера”, і “Блогус” – блог, перакампанаваны для штодзённай газеты.

Зборнік “Сказы” мае арыгінальную кампазіцыю, складзеную рукою майстра, які здатны як пісаць, так і маляваць.


1-Чз




Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца – 2012


1-е месца


 Касцюкевіч, П. Зборная РБ па негалоўных відах спорту : апавяданні / Павал Касцюкевіч. – Мінск : І. П Логвінаў, 2011. – 138 с.

У кнізе сабраны апавяданні, якія праліваюць святло на неасветленае ў афіцыйных СМІ жыццё шараговых беларусаў: мінскіх кухарак-прарочыц, смаргонскіх кантрабандыстак і гарадзенскіх спартоўцаў-алкаголікаў. Часам рэчаіснасць паварочваецца сумным, часам – абсурдным, а найчасцей камедным бокам.

Кніга названая паводле апавядання, у якім задзейнічаная напаўміфічная каманда, што адначасова гуляе ў падводны хакей, пола на сланах і скочыць на вярблюдзе з раўбіцкіх трамплінаў.


1-Аб



Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца – 2012


3-е месца


 Федарэнка, А. М. Мяжа : раман-эсэ, апавяданні / А. М. Федарэнка. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. – 264с. – (Лімаўскі фальварак).

Ккнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман “Мяжа”, а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ “Мяжа” пасля часопіснай публікацыі стаўся, паводле шматлікіх выказванняў крытыкі, з’явай у беларускай прозе. У творы выяўляецца своеасаблівае ўспрыманне рэчаіснасці галоўным героем, абвостранае пачуццё справядлівасці і прыгажосці.


4-Аб, 1-Иц, 3-До, 1-Кх, 1-Бо, 2-Чз





Перечень условных обозначений (сиглы хранения):


Сб - Информационно-библиографический отдел (I этаж)

Иц - Информационный сектор по обслуживанию работников государственного аппарата (ул. Коммунистическая, 1 (II этаж)

Чз - Общий читальный зал (II этаж)

Аб - Отдел абонемента и МБА (I этаж)

Бо - Отдел краеведческой литературы и библиографии (III этаж)

Ин - Отдел литературы на иностранных языках (II этаж)

Ис - Отдел литературы по искусству (III этаж)

До - Отдел литературы для детей и юношества (ул. Куйбышева,32)

Кх - Отдел хранения основного фонда (заказ из читальных залов Библиотеки)

От - Сектор технической литературы (II этаж)

Оп - Читальный зал текущих периодических изданий (I этаж)


Возврат к списку