Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Правила пользования отделом литературы для детей и юношества


                                                            ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар УК “Абласная бібліятэка

імя М.Горкага”

________________ Т.П. Данілюк

2014 г.

ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ

АДДЗЕЛАМ ЛІТАРАТУРЫ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ І ЮНАЦТВА

УК “ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА ІМЯ М. ГОРКАГА”


I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ.

1.1 Гэтыя “Правілы...” распрацаваны ў адпаведнасці з Законам "Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь" (ад 11.11.2002 г.), "Тыпавымі правіламі карыстання бібліятэкамі ў Рэспубліцы Беларусь" (ад 05.08.2008 г.) і Статутам Установы культуры “Абласная бібліятэка імя М. Горкага”.
1.2 Аддзел абслугоўвання школьнікаў (далей аддзел) з’яўляецца структурным падраздзяленнем УК “Абласная бібліятэка імя М. Горкага”.
1.3 Фонд і маемасць аддзела з’яўляюцца дзяржаўнай абласной уласнасцю, часткай агульнанацыянальнага набытку і ахоўваюцца дзяржавай.
1.4 Аддзел ажыццяўляе функцыі фарміравання, захавання, прадастаўлення сваіх фондаў і паслуг усім грамадзянам, назалежна ад полу, нацыянальнасці, сацыяльнага становішча, адносін да рэлігіі і з'яўляецца інфармацыйнай, культурнай, адукацыйнай установай, якая мае арганізаваны фонд тыражыраваных дакументаў і дае іх у часовае карыстанне фізічным асобам.
1.5 У сваей дзейнасці аддзел забяспечвае права свабоднага і поўнага доступу да інфармацыі, садзейнічае задавальненню інфармацыйных запатрабаванняў, самаадукацыі.
1.6 Асобныя (дадатковыя) віды сервісных паслуг могуць быць платнымі.
1.7 У аддзеле абслугоўваюцца карыстальнікі дашкольнага, школьнага ўзросту і дарослыя грамадзяне (бацькі, настаўнікі, выхавацелі, апекуны).
1.8 Рэжым работы аддзела:
Штодзённа (за выключэннем дзяржаўных святаў):
Панядзелак – нядзеля з 10. 00 да 19. 00;
Выхадны дзень – пятніца;
Санітарны дзень – апошняя серада месяца.
У летні час (з 1 чэрвеня па 31 жніўня):
Панядзелак – пятніца з 10. 00 да 19. 00;
Выхадны дзень – субота, нядзеля.

ІІ. ПАРАДАК ЗАПІСУ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ У АДДЗЕЛ.
2.1 Запіс карыстальніка ў аддзел ажыццяўляецца шляхам прадастаўленні дакументаў, якія пацвярджаюць яго асобу, а для непаўналетніх ва ўзросце да 16 гадоў - дакументаў, якія пацвярджаюць асобу іх бацькоў або апекуноў, папячыцеляў, работнікаў дзіцячых устаноў.
Дакументамі, якія пацвярджаюць асобу карыстальніка, лічацца:
- пашпарт альбо дакумент, які яго замяняе (від на жыхарства, даведка аб часовай рэгістрацыі, ваенны білет з прыпісным пасведчаннем для ваеннаслужачых);
- для непаўналетніх асоб – пашпарт альбо дакументы, якія пацвярджаюць асобу іх бацькоў або апекуноў, папячыцеляў, работнікаў дзіцячых устаноў.
2.2 Дакументам, які дае права карыстання інфармацыйнымі рэсурсамі і паслугамі аддзела з’яўляецца фармуляр чытача ў абанеменце і запоўнены кантрольны лісток у чытальнай зале.
2.3 Рэгістрацыя карыстальніка аддзела ажыццяўляецца ва аўтаматызаваным рэжыме работнікам аддзела ў прысутнасці карыстальніка.
2.4 Кожны карыстальнік, запісаны у аддзел, павінен пацвердзіць згоду на выкананне правілаў карыстання аддзелам сваім подпісам на чытацкім фармуляры. Пры запісу дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, якія не ўмеюць пісаць, подпіс на фармуляры павінен паставіць дарослы (бацькі або апекуны, работнікі дзіцячых устаноў).
2.5 Карыстальнік распісваецца ў фармуляры за кожнае выданне, узятае ў бібліятэцы.
Дашкольнікі і малодшыя школьнікі (вучні 1-4 класаў) не распісваюцца ў фармуляры.

ІІІ. ПРАВЫ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ .
3.1 Кожны карыстальнік бібліятэкі мае права бясплатна атрымліваць:
- поўную інфармацыю аб складзе бібліятэчных фондаў праз сістэму каталогаў і іншыя формы бібліятэчнага інфармавання;
- любы дакумент у часовае карыстанне з бібліятэчных фондаў (у мэтах захавання фондаў устанаўліваюцца абмежаванні на карыстанне асабліва каштоўнымі і рэдкімі выданнямі);
- доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў у адпаведнасці з правіламі карыстання аддзелам;
- карыстацца іншымі відамі паслуг, у т. л. і платнымі.
3.2 Карыстальнік аддзела мае таксама права:
- прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах аддзела;
- уваходзіць у склад розных саветаў пры бібліятэцы, выказваць свае думкі і меркаванні аб дзейнасці аддзела і асобных супрацоўнікаў, уносіць прапановы па паляпшэнні работы аддзела, яго структуры;
- абскардзіць ва устаноўленым заканадаўствам парадку дзеянні службовых асоб аддзела, якія ўшчамляюць іх у правах.
3.3 Карыстальнік мае права прынесці фотаздымак для свайго фармуляра, каб пазбегнуць выкарыстання фармуляра іншымі асобамі.

IV. АБАВЯЗКІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ.
4.1 Карыстальнік аддзела абавязаны:
- выконваць правілы карыстання аддзелам;
- праходзіць перарэгістрацыю чытачоў у тэрмін у адпаведнасці з парадкам, устаноўленым бібліятэкай;
- пры атрыманні дакументаў праглядаць іх і ў выпадку выяўлення якіх-небудзь пашкоджанняў праінфармаваць бібліятэкара, які абавязаны зрабіць адпаведныя адзнакі (адказнасць за дэфектнасць нясе апошні, хто карыстаўся дакументам);
- беражліва адносіцца да дакументаў з фонда аддзела: не рабіць у іх ніякіх адзнак, не вырываць і не загінаць старонак; не выносіць з памяшкання аддзела, калі дакументы не запісаны ў чытацкім фармуляры; вяртаць іх ва ўстаноўленыя тэрміны. Нельга парушаць расстаноўку фонда адкрытага доступа, вынімаць карткі з каталогаў і картатэк;
- здаваць у гардэроб верхнюю вопратку і пакідаць у гардэробе сумкі, партфелі, непразрыстыя пакеты, папкі і іншыя рэчы памерам больш чым 20х20х10 см., музычныя інструменты ў футлярах, занты;
- у надзвычайных сітуацыях (пажар, аварыя, пагроза тэрарыстычнага акта і ншых) выконваць патрабаванні супрацоўнікаў аддзела і органаў па надзвычайным сітуацыям.
4.2 Карыстальніку аддзела забараняецца:
- наведваць бібліятэку ў нецвярозым стане, пад уздзеяннем таксічных і наркатычных сродкаў;
- уваходзіць у памяшканні з жывеламі (акрамя сабак – павадыроў);
- выкарыстоўваць мабільны тэлефон у зонах абслугоўвання чытачоў, а таксама з мэтай фатаграфавання дакументаў з фонда аддзела; рабіць відэа- і фотаздымкі;
- карыстацца чужым чытацкім фармулярам у абанеменце.
4.3 Карыстальнік, які парушыў "Правілы..." і нанес шкоду маёмасці аддзела, нясе матэрыяльную і юрыдычную адказнасць у наступных выпадках:
- згубленыя або сапсаваныя дакументы карыстальнік абавязаны замяніць адпаведна такімі ж, або прызнанымі раўнацэннымі (у т. л. і копіямі згубленых дакументаў), а пры немагчымасці замены - аплаціць іх індэксаваную вартасць. Вартасць згубленых, сапсаваных дакументаў вызначаецца па цэнах, дзейнічаючых у сучасных рыначных умовах (Арт. 2.4. "Інструкцыі па ўліку і захаванню бібліятэчных фондаў у Рэспубліцы Беларусь");
- за страту дакументаў з фондаў аддзела або нанясенне ім незаменнай шкоды непаўналетнімі чытачамі адказнасць нясуць іх бацькі або апекуны, папячыцелі, работнікі дзіцячых устаноў, пад наглядам якіх яны знаходзяцца;
- у выпадку крадзяжу кніг або іншай друкаванай прадукцыі, абсталявання і іншых рэчаў карыстальнік караецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і пазбаўляецца права карыстацца аддзелам назаўжды;
- у іншых выпадках нанясення шкоды маемасці ці персаналу бібліятэкі карыстальнік нясе адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
4.4 Чытачы могуць быць пазбаўлены права карыстання дакументамі з фонда аддзела ў наступных выпадках:
- за адказ кампенсаваць страту літаратуры (да моманту замены ці кампенсацыі);
- вынас літаратуры без дазволу (на тэрмін 6 месяцаў);
- нанясенне дакументам з фондаў бібліятэкі шкоды (на тэрмін 6 месяцаў);
- сістэматычнае парушэнне тэрмінаў звароту літаратуры (на тэрмін 6 месяцаў);
- абразлівыя адносіны да бібліятэкара і парушэнне правілаў карыстання аддзелам (на тэрмін 6 месяцаў).
4.5 Для карыстальніка аддзела, які парушыў тэрмін вяртання дакументаў (з’яўляецца даўжніком), наступная выдача дакументаў спыняецца да поўнага ўзаемаразліку па запазычанасці.

V. АБАВЯЗКІ СУПРАЦОЎНІКАЎ АДДЗЕЛА.
5.1 Ствараць усе ўмовы для ажыццяўлення правоў карыстальніка на свабодны доступ да інфармацыі і дакументаў з фондаў аддзела.
5.2 Вывучаць і найбольш поўна задавальняць запыты карыстальнікаў. Не выкарыстоўваць звесткі пра карыстальніка і яго інтарэсы ў іншых мэтах, акрамя навуковых і бібліятэчна-вытворчых.
5.3 Ажыццяўляць даведачна – бібліяграфічнае і інфармацыйнае абслугоўванне карыстальнікаў з улікам запатрабаванняў часу.
5.4 Забяспечваць высокую культуру абслугоўвання, аказваць дапамогу карыстальнікам у пошуку неабходных матэрыялаў.
5.5 Інфармаваць карыстальнікаў аб змяненнях, якія ўносяцца ў “Правілы...”, новых відах паслуг і змяненнях у рэжыме работы аддзела.
5.6 Ажыццяўляць улік, зберажэнне і выкарыстоўванне дакументаў з фонда аддзела ў адпаведнасці з устаноўленымі "Правіламі...". Супрацоўнік аддзела пры выдачы
дакументаў абавязаны уважліва праглядаць іх і ў выпадку знаходжання ў іх дэфектаў зрабіць адпаведныя адзнакі.
5.7 Сістэматычна назіраць за своечасовым вяртаннем у аддзел дакументаў, якія выдадзены карыстальнікам.

VI. ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ АБАНЕМЕНТАМ.
6.1 Права карыстання хатнім абанементам аддзела маюць:
- дашкольнікі і вучні 1-11 класаў, якія зарэгістраваныя ў г. Брэсце;
- навучэнцы ліцэяў, коледжаў, тэхнікумаў, зарэгістраваныя у г. Брэсце;
- педагогі і выхавальнікі дзіцячых устаноў, бацькі і апекуны, зарэгістраваныя ў г. Брэсце.
Наведвальнікі, не зарэгістраваныя ў г. Брэсце, а таксама студэнты ВНУ і іншыя дарослыя грамадзяне, якія маюць часовую рэгістрацыю у г. Брэсце, абслугоўваюцца толькі ў чытальнай зале аддзела.
6.2 Карыстальнік можа атрымліваць дадому адначасова не болей 5-ці экзэмпляраў выданняў на тэрмін да 15 дзен. Фармуляр чытача з'яўляецца асноўным дакументам карыстальніка (гл. п. 2.4 і п. 2.5).
6.3 Лепшыя чытачы аддзела (вызначаюцца штогод у сакавіку), ганаровыя чытачы, а таксама чытачы, якія пастаянна наведваюць бібліятэку часцей, чым 1 раз у 2 тыдні і не парушаюць тэрмінаў звароту літаратуры, маюць права атрымліваць дадому да 10 экземпляраў выданняў.
6.4 Чытач можа прадоўжыць у час наведвання тэрмін карыстання выданнямі, калі на іх няма запыту з боку іншых карыстальнікаў, не больш чым два разы. Максімальны тэрмін карыстання выданнямі - 45 дзён пры ўмове своечасовага іх працягу.
6.5 Калі чытач не вяртае выданыя яму дакументы і не просіць працягнуць тэрмін карыстання імі, то ен лічыцца даўжніком, і бібліятэка прымае ў адносінах да яго наступныя адміністрацыйныя меры: яму забараняецца карыстацца далей і абанементам, і чытальнай залай аддзела, у т. л. ўсімі аддзеламі УК “Абласная бібліятэка імя М. Горкага”, пакуль ен не разлічыцца з хатнім абанементам (гл. п. 4.5).
6.6 Карыстальнік павінен прыходзіць у абанемент без верхней вопраткі, пакетаў і сумак (гл. п. 4.1).
6.7 Выдача літаратуры карыстальнікам абанемента спыняецца за 15 хвілін да закрыцця аддзела.
6.8 Аказанне платных паслугаў спыняецца за паўгадзіны да закрыцця бібліятэкі для здымання кассы.

VII. ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ ЧЫТАЛЬНАЙ ЗАЛАЙ.
7.1 Чытальная зала дае чытачам у карыстанне літаратуру з фонда аддзела для работы толькі ў чытальнай зале.
7.2 Агульная колькасць дакументаў, што выдаюцца ў чытальнай зале, не абмяжоўваецца.
7.3 Карыстальнік павінен прыходзіць у чытальную залу без верхняй вопраткі, пакетаў, сумак, не прыносіць прадуктаў харчавання (гл. п. 4.1).
7.4 Абслугоўванне карыстальнікаў у чытальнай зале спыняецца за 15 хвілін да закрыцця аддзела.
7.5 Аказанне платных паслугаў спыняецца за паўгадзіны да закрыцця бібліятэкі для здымання кассы.
7.6 У выпадку парушэння тэрміну зварота дакументаў, выдадзеных дамоў з чытальнай залы (платная паслуга) і адказа кампенсаваць тэрмін затрымкі дакумента чытач пазбаўляецца права карыстання дадзенай паслугай.
7.7 У чытальнай зале забараняецца: выносіць выданні з чытальнай залы;

прычыняць які-небудзь непакой іншым чытачам або бібліятэкарам (гучна размаўляць, шумець, дапускаць абразлівыя словы і ўчынкі); карыстацца сродкамі мабільнай сувязі з уключаным гукавым сігналам; наносіць шкоду бібліятэчным дакументам, абсталяванню і маемасці чытальнай залы. Чытачы, якія парушаюць гэтыя патрабаванні, пазбаўляюцца права карыстання чытальнай залай (гл. п. 4.4).

Возврат к списку