Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Электронная бібліятэка «ЛитРес»

Падзеі

Электронная бібліятэка «ЛитРес»
З 1 ліпеня 2019 г. для чытачоў БІБЛІЯТЭКІ даступная паслуга выдачы кніг у электронных фарматах на мабільную прыладу або камп’ютар чытача. У электроннай бібліятэцы «ЛитРес» каля 500 000 аўдыёкніг і электронных кніг ад класікі да навінак сучаснай літаратуры.


Каб скарыстацца дадзенай паслугай, неабходна запісацца ў  БІБЛІЯТЭКУ. Запіс ажыццяўляецца пры асабістым наведванні БІБЛІЯТЭКІ

Калі вы ўжо з’яўляецеся чытачом БІБЛІЯТЭКІ, то запытаць у бібліятэкара лагін і пароль для ўваходу ў электронную бібліятэку "ЛитРес"(гл. Інструкцыю па выкарыстанні ЭБ «ЛитРес») можна асабіста (пры наведванні БІБЛІЯТЭКІ) або любым выдаленым спосабам (па тэлефоне, электроннай пошце).

Кнігі з бібліятэкі «ЛитРес» чытачам выдаюцца БЯСПЛАТНА.

Апрацоўка запытаў на выдачу кніг з ЭБ «ЛитРес» ажыццяўляецца падчас працы БІБЛІЯТЭКІ не радзей за 3 разы ў дзень (11:00, 14:00, 17:00).

Адначасова чытачу выдаецца не больш за 5 кніг. Тэрмін карыстання — 14 дзён. Праз названы тэрмін кнігі аўтаматычна выдаляюцца з прылады чытача і вяртаюцца ў электронную бібліятэку.

Даступныя рэжымы чытання:
1) онлайн — з выкарыстаннем персанальнага камп’ютара (ноўтбука, нетбука);
2) афлайн — з выкарыстаннем мабільных прылад на базе аперацыйных сістэм Android і iOS (Apple): iPhone, iPad, планшэты, мабільныя тэлефоны pda-версіі.


Кантактная інфармацыя:
аддзел абанемента
+375 162 57 48 09

e-mail: abnlib@tut.by