Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Тарасаў, С. В. Еўфрасіння — Офрасіння — Афрасіння Полацкая. Яе час, яе крыж


Тарасаў, С. В. Еўфрасіння — Офрасіння — Афрасіння Полацкая. Яе час, яе крыж
Тарасаў, С. В. Еўфрасіння — Офрасіння — Афрасіння Полацкая. Яе час, яе крыж / Сяргей Тарасаў. - Мінск : Р. М. Цымбераў, 2021. - 367 с.
ISBN 978-985-7236-39-8.

Вы трымаеце фантастычную кнігу! У вашых руках — гісторыя пачатку хрысціянскай Беларусі, старажытнага Полацка, Хрыстовай веры. Імя ёй — Еўфрасіння — Офрасіння — Афрасіння. А6 нябеснай апякунцы Беларусі ведаюць усе. Аўтар гэтай працы — таксама і аўтар падручніка «Мая Краіна — Беларусь», з якога ўсе дзеці Беларусі ад 4-га класа пачынаюць вывучаць гісторыю сваёй Краіны. Чытаючы кнігу, вы маеце магчымасць пашпацыраваць з Параскеваю (Афрасінняю) па старажытным Полацку, перанесціся ў яе няпростыя гады ў манастыры, прайсці ўвесь яе шлях ажно да Канстанцінопаля і Іерусаліма, потым да Кіева і вярнуцца ў Полацк. Куды яна, дарэчы, вяртацца не збіралася. За кожны абзац, за кожны сказ, за кожнае СЛОВА аўтар гатовы прафесійна адказаць і нават пайсці на «эшафот». Бо ён археолаг і гісторык, які прысвяціў сваё навуковае і чалавечае жыццё Полацку, крочыў па вуліцах, па якіх хадзіла Афрасіння Полацкая. I ён упэўнены, што ЁСЦЬ, і ведае, дзе сёння захоўваецца знакаміты КРЫЖ Афрасінні, створаны Лазарам Богшам у 1161 годзе. I ў тым, што пракляцце Афрасінні... збудзецца.

Назад в раздел