Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Высоцкі, Ю. C. Перамогу набліжалі як маглі


Высоцкі, Ю. C. Перамогу набліжалі як маглі

Высоцкі, Ю. C. Перамогу набліжалі як маглі : дакументальныя аповесці / Юліян Высоцкі. - Мінск : Звязда, 2019. - 412, [1] с., [8] л. іл.
ISBN 978-985-585-218-0.


Героі новых аповесцей Юліяна Высоцкага - генерал А. І. Гасціловіч, камандарм 18-й арміі, дзе Леанід Брэжнеў узначальваў палітаддзел, М. І. Фёдараў, камісар самай баявой і трагічнай на Беларусі партызанскай брыгады «Штурмавая», удзельнікі разведвальна-дэсантнай групы 1-га Беларускага фронту, у якой поплеч змагаліся савецкія афіцэры і жаўнеры адроджанага Войска Польскага. А таксама юныя следапыты - навучэнцы 30-й мінскай гімназіі, якія адкрылі некалькі невядомых старонак вайны, паказалі высокі прыклад шанавання герояў Вялікай Айчыннай і захавання памяці пра іх.

Зацікавіць чытача і другая частка дакументальнай аповесці пра Героя Расіі - нашага земляка-беларуса Аляксея Бацяна - пра насычанае патрыятычнымі падзеямі пасляваеннае жыццё гэтага легендарнага чалавека.


Назад в раздел