Барыс, С. В. Гонар і слава Беларусі / Сымон Барыс. - Мінск : Зміцер Колас, 2020. - 803 с., [12] л. каляр. іл.
ISBN 978-985-23-0096-4.
У кнізе расказана аб прыродзе Беларусі, дасягненнях гаспадаркі і пра славутых асоб, якія тут нарадзіліся. Кніга падзелена на 8 раздзелаў і мае Дадатак. Чытачоў зацікавяць такія раздзелы: «Беларускай дзяржаўнасці - 1000 гадоў», «Пра самае, самае...», «Пераможцы конкурсаў і спаборніцтваў», «Мова і культура - аснова беларускай нацыі», «Яны праславіліся ў свеце» і іншыя. Кожны раздзел мае каляровыя і чорна-белыя ілюстрацыі. У кнізе сцвярджаецца, што хоць мы і шмат згубілі са сваёй спадчыны, але нам не сорамна перад суседнімі народамі. Нам ёсць чым ганарыцца, і мы можам гэта паказаць (пра гэта сказана ў раздзеле «Беларусь - турыстычная краіна»). Гэта кніга - своеасаблівы даведнік аб помніках прыроды і культуры Беларусі.
Кніга разлічана на шырокага чытача, але напісана яна з разлікам на настаўнікаў школ і вучняў.