Начало активности (дата): 10.05.2018 11:25:37
Количество показов: 551
Шырко, В. Нязваны госць : [аповесці] / Васіль Шырко. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – 453, [2] с.
Шырко, В. Нязваны госць : [аповесці] / Васіль Шырко. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – 453, [2] с.
Вострасюжэтныя аповесці лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Васіля Шырко чытаюцца на адным дыханні. Невялікія памерам, глыбокія па змесце, яны, несумненна, зацікавяць чытачоў.
Героі трапляюць у экстрэмальныя сітуацыі. Маладую пару медыкаў адпраўляюць на некалькі гадоў у Рэспубліку Гвінею, дзе яны змагаюцца са страшнай лепрай, знаходзяць сяброў. Герой абароны Сталінграда генерал Чуйкоў збіраецца сурова пакараць маладога, ні ў чым не вінаватага афіцэра, з якім сустракаецца праз шмат гадоў пасля вайны. Генерал ужо двойчы Герой, маршал, але і афіцэр — палкоўнік, Герой Савецкага Саюза.
Аповесці ўпрыгожваюць былі, прымаўкі, нязмушаная родная мова.