Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Нацыянальная літаратурная прэмія

Нацыянальная літаратурная прэмія

Нацыянальная літаратурная прэмія

Нацыянальная літаратурная прэмія заснавана ў 2015 годзе. Заснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі Беларусі і Саюз пісьменнікаў Беларусі.


Праект скіраваны на падтрымку развіцця айчыннай мастацкай літаратуры для дарослых, дзяцей і юнацтва, розных жанраў пісьменніцкай творчасці – паэзіі, прозы, драматургіі, публіцыстыкі, літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства, а таксама на папулярызацыю кніг і чытання ў грамадстве. Для пачаткоўцаў, якія заявілі пра сябе не толькі кнігамі, але і адметнымі публікацыямі, з’явілася намінацыя “Дэбют”.


Лаўрэаты вызначаюцца ў 7 намінацыях. Уладальнікам прэміі ўручаецца Дыплом лаўрэата і грашовая прэмія. Памер прэміі складае 30 базавых велічынь. Першая Нацыянальная літаратурная прэмія была ўручана пераможцам падчас правядзення Дня беларускага пісьменства ў горадзе Шчучыне (Гродзенская вобласць).


Папярэднікам Нацыянальнай літаратурнай прэміі быў рэспубліканскі конкурс на лепшы твор года, лаўрэатам якога ўручалі статуэткі “Залаты Купідон” і грашовую ўзнагароду памерам 15, 10 і 5 базавых велічынь адпаведна за першае, другое і трэцяе месцы ў розных намінацыях.






2020 год


Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыях:


«Лепшы твор прозы» — Уладзімір Сцяпан за зборнік аповесцей і апавяданняў «Хвалі»;


«Лепшы твор паэзіі» — Валерый Грышкавец за зборнік вершаў «Остаюсь навсегда»;


«Лепшы твор для дзяцей і юнацтва» — Кацярына Хадасевіч-Лісавая за кнігу-квэст «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці»;


«Лепшы твор драматургіі» — не вызначалася;


«Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» — Іван Саверчанка за кнігу «Магія слова»;


«Лепшы твор публіцыстыкі» — Ігар Пракаповіч за кнігу «Пастаўшчына»;


«Лепшы дэбют» — Вольга Нікіценка (Івалга) за зборнік вершаў «Сузор’е птушкі».


«Лепшы твор прозы»


Сцяпан, У. А. Хвалі : аповесці і апавяданні / Уладзімір Сцяпан. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 276, [3] с.


Кожнае мастацтва імкнецца выйсці за свае межы. Проза Уладзіміра Сцяпана — яскравы прыклад такога памкнення. Пра што б ён ні пісаў, перад чытачом імгненна ўзнікае выява. Чытаеш словы, а бачыш людзей, краявіды, рэчы, пра якія сказана ўсяго некалькі сказаў. У нечым такая выяўленчая проза нагадвае мастацкае і дакументальнае кіно, дзе камера фіксуе дробныя дэталі і вялікія панарамы. Але ўсе карціны працуюць на сюжэт твора, на яго змест.


1Аб, 1Чз




«Лепшы твор паэзіі»


Гришковец, В. Ф. Остаюсь навсегда… : избранное / В. Ф. Гришковец. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2020. – 303, [1] с.


«Остаюсь навсегда...» — книга избранных произведений Валерия Гришковца. В неё вошли стихи разных лет, эссе, а также статьи автора о книгах, писателях, словом, о том и тех, кто в разное время влиял на его мировоззрение как поэта, литератора и человека.


1Аб, 3До







«Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства»


Саверчанка, І. В. Магія слова : беларускія пісьменнікі XII–XVII стагоддзяў / Іван Саверчанка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 316, [1] с.


У кнізе прадстаўлены творчыя партрэты найбольш яркіх майстроў слова Беларусі XII–XVII стст. Усебакова асветлены ўклад старажытных аўтараў у развіццё беларускай літаратуры, пашырэнне тэматычных і жанравых гарызонтаў нацыянальнага прыгожага пісьменства. Раскрываюцца мастацкія стратэгіі, творчы метад і ідэйныя пошукі выдатных пісьменнікаў-інтэлектуалаў часоў Готыкі, Рэнесанса і Барока.


Выданне адрасуецца шырокаму колу чытачоў, выкладчыкам і студэнтам, настаўнікам і школьнікам.


1Чз, 1Аб


«Лепшы твор для дзяцей і юнацтва»


Хадасевіч-Лісавая, К. С. Ключ ад Вялікай Каштоўнасці : кніга-квэст / Кацярына Хадасевіч-Лісавая ; [мастак Г. Іванова]. – Мінск : Звязда, 2020. – 301, [2] с.


У гэтай кнізе жывуць міфалагічныя персанажы, знаёмыя нам з фальклору. Кажуць, некалі даўно яны існавалі, і нашы продкі часам бачылі іх на свае вочы. Мінулі стагоддзі, шмат што змянілася на зямлі. Сёння ніхто ўжо не сустрэне русалак, ваўкалакаў, кікімар і вадзянікоў… Дзе яны падзеліся?..

Старонкі гэтага выдання не толькі пакажуць міфічных істот, але і адкрыюць іх таямніцы. Адметнасць кнігі-квэста ў тым, што чытач становіцца адным з галоўных герояў і ў пошуках Вялікай Каштоўнасці праходзіць прыгодніцкім шляхам праз самыя незвычайныя і загадкавыя мясціны: Злавесны лес, Ведзьміна балота і Таямнічае возера.


2До




2019 год


Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыях:


«Лепшы твор паэзіі» –– Мікола Маляўка за паэтычны зборнік «Сланечнік»;


«Лепшы твор прозы» — Алег Ждан за зборнік аповесцей і апавяданняў «Геній»;


«Лепшы твор публіцыстыкі» — Віктар Хурсік за кнігу «Vale! Кніга пра род і лёс Магдалены Іванаўны Радзівіл»;


«Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» — Святлана Калядка за кнігу «Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі»;


«Лепшы твор для дзяцей і юнацтва» — Уладзімір Ягоўдзік за кнігі «Крылатыя суседзі», «Зачараваная Свіслач», «Кветкі дзівасілу»;


«Лепшы дэбют» — Станіслава Умец за раман «Сэрца Сакры».



Намінацыя «Лепшы твор паэзіі»


Маляўка, М. А.   Сланечнік : вершы, санеты, балады, паэма, прытчы, байкі / Мікола Маляўка. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2018. – 390, [2] с. – (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі).


Падзеі ў кнізе Міколы Маляўкі «Сланечнік» так ці іначай звязаны з лёсам лірычнага героя. Дух жывіць еднасць з продкамі, любоў да сучаснікаў натхняе. Родная зямля над Нёманам — крыніца творчых задум паэта. Роздум над пражытым і перажытым — сам-насам з сумленнем — хвалюе, радуе і засмучае: не ўсе задумы і мары, акрыленыя небам, збыліся на зямлі. Жыццё выпрабоўвала на трываласць і ў дзяцінстве, і ў юнацтве, і ў сталыя гады. Трывожныя думкі і цяпер, у новым веку, захмарваюць блакіт, адпрэчваюць сон: хапае праблемных пытанняў у розных праявах дома, на радзіме, неспакойна ў свеце — ідуць «малыя войны з вялікаю крывёй».


Лёс аднаго чалавека — у лёсе краіны. Паэтычны вобраз сланечніка, узнятага над бытам, асвячае старонкі кнігі — шчырай споведзі аўтара перад Богам і людзьмі, перад будучыняй.

Чз


Намінацыя «Лепшы твор прозы»


Ждан, О. А. Гений : повести, рассказы / Олег Ждан. – Минск : Мастацкая літаратура, 2018. – 300, [2] с.


В новой книге известного белорусского писателя Олега Ждана (Пушкина Олега Алексеевича) много юмора и много печали, как и в нашей непростой жизни. Действие повестей и рассказов происходит в Беларуси, Польше, России, в больших и малых городах. События, о которых повествует автор, чувства, которые переживают герои, знакомы многим из нас, а известная фраза «смех сквозь слезы» — о душевном состоянии многих персонажей книги.

Чз





Намінацыя «Лепшы твор публіцыстыкі»


Хурсік, В. Vale! Кніга пра род і лёс Магдалены Іванаўны Радзівіл / Віктар Хурсік. – Мінск : В. Хурсік, 2018. – 286 с.


Кніга ўпершыню ўвабрала ў сябе найбольш поўныя звесткі пра радавод вялікай грамадскай дзяячкі і мецэнаткі беларускага адраджэння пачатку ХХ ст. Магдалены Іванаўны Радзівіл. Генеалогія роду Завішаў, да якога належала Магдалена Радзівіл, — гэта лепшае сведчанне старажытнасці беларускай нацыянальнасці — этнасу, што спрадвечна жыў на акрэсленай тэрыторыі, меў сваю мову, культуру, а на пэўным этапе развіцця і дзяржаўнасць. Асоба самой мецэнаткі пададзена на падставе шматлікіх дакументаў, якія аўтар адшукаў у архівах Беларусі, Расіі, Літвы і Польшчы. Асабліва пераканаўча вобраз незвычайнай жанчыны паўстае цераз яе асабістыя ўспаміны, якія яна пакінула ў 1917 г., а таксама цераз шматлікія тагачасныя публікацыі ў прэсе і ўспаміны палітыкаў. Большасць дакументаў твора перакладзена з польскай, французскай і нямецкай моў. Пры напісанні кнігі выкарыстаны больш як 300 крыніц.

Рф, Бо


Намінацыя «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства»


Калядка, С. У. Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі / С. У. Калядка. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 350 с.


У манаграфіі тэарэтычна асэнсоўваецца і канцэптуалізуецца роля эмоцыі ў паэтычным творы. Распрацоўваецца метадалагічны інструментарый даследавання эматыўнасці на прыкладах твораў Максіма Танка і Яўгеніі Янішчыц. Эматыўнасць паэтычнага твора асэнсоўваецца ў некалькіх аспектах: апісваецца фенаменалогія эмоцый у суадносінах псіхічных працэсаў; разглядаецца эмацыянальнасць і эматыўнасць як аб’ект і спосаб адлюстравання; даследуюцца эмацыянальны канцэпт, канцэптасфера, карціна свету як ментальныя сутнасці творчага працэсу; вывучаецца эмацыянальная сфера аўтара і эматыўныя тыпы творчай асобы; распрацоўваецца мадэль чытацкіх эмацыянальных рэакцый на твор; аналізуюцца механізмы рэпрэзентацыі эматыўнасці на розных узроўнях арганізацыі паэтычнага тэксту (стыль, жанр, кампазіцыя, сюжэт, сінтаксіс і інш.).

Выданне адрасавана спецыялістам у галіне філалогіі, культуралогіі, эстэтыкі і іншых гуманітарных дысцыплін.

Чз


Намінацыя «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва»


Ягоўдзік, У. I. Кветкі дзівасілу : апавяданнi, аповесці, казкi / Уладзімір Ягоўдзік. – Мінск : Беларусь, 2018. – 398, [1] с. – (Скарбы Радзімы).


Уладзімір Ягоўдзік дзесяць год таму заснаваў цікавую серыю кніг для дзяцей «Скарбы Радзімы», у якой ён выдае прыгожыя каляровыя кніжкі на роднай мове для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Серыя налічвае 30 назваў, іх агульны тыраж склаў 89 200 экз. У кнігу з гэтай серыі «Кветкі дзівасілу» ўвайшлі творы пра прыроду роднага краю, пра птушак і жывёл, якія насяляюць нашы лясы. Аўтар знаёміць таксама юных чытачоў з мінулым Беларусі, са значнымі гістарычнымі падзеямі і славутымі асобамі.

До




Намінацыя «Лепшы дэбют»


Умец, С. В. Сэрца Сакры : раман-фэнтэзі, апавяданні / Станіслава Умец. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. – 221, [2] с. – (Час 21).


Доўгі час зямляне не траплялі на чарадзейную планету талентаў — Сакру. І трэба ж было такому здарыцца, што якраз падчас абрання новай правіцелькі ў магічным свеце апынулася дзевяцікласніца Кася Заранка. Каб яна толькі ведала, якім небяспечным стане ўдзел у конкурсе! Яшчэ ўчора дзяўчынка бесклапотна гуляла з сябрамі і строіла планы, як закахаць у сябе самага прыгожага хлопца ў школе, а цяпер мусіла ўцякаць ад пераследнікаў і думаць, як абараніць ад злодзеяў сябе і сваю сям’ю. Ці хопіць у Касі моцы і адвагі, каб пераадолець усе цяжкасці, што сустрэнуцца на шляху, і стаць Паннай Сакры?

Бо, До



2017 год


Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыях:

«Лепшы твор паэзіі» — Анатоль Аўруцін за зборнік «Прасвятленне»;

«Лепшы твор прозы» — Ірына Рублеўская за кнігу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»;

«Лепшы твор драматургіі» — Васіль Ткачоў за зборнік п’ес «Характары»;

«Лепшы твор публіцыстыкі» — Зіновій Прыгодзіч за зборнік «Постаці»;

«Лепшы твор для дзяцей і юнацтва» — Міхась Пазнякоў за зборнік казак «Возера Дзіва»;

«Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» — Валерый Назараў за «Тайнапіс Андрэя Мрыя»;

«Лепшы дэбют» — Маргарыта Лышкевіч за зборнік «Яблыкі».


Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі 
«Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства»

 Назараў, В. Ф. Тайнапіс Андрэя Мрыя : падтэкст рэалій у творчасці пісьменніка / В. Ф. Назараў. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 360 с. : іл.

У кнізе даследуецца тайнапіс сатырыка 1920-х гадоў Андрэя Мрыя, творчасць якога багата на «эзопаву мову», г. зн. алюзіі і прыхаваныя намёкі, рэмінісцэнцыі, схаваныя і прамыя цытаты, супастаўленні, кантрасты і дысанансы, алегорыі, недаказанасці, гаваркія імёны, іронію і сарказм.
Адрасуецца студэнтам і выкладчыкам гуманітарных ВНУ, даследчыкам літаратуры, мовазнаўцам, фалькларыстам, этнографам, гісторыкам, архіўным і музейным работнікам і ўсім, хто цікавіцца творчасцю пісьменніка.

Чз




Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі 
«Лепшы твор драматургіі»

 Ткачоў, В. Ю. Характары : п’есы / В. Ю. Ткачоў. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2016. – 520 с.

Драматычныя творы лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі пісьменніка Васіля Ткачова шырока вядомы не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. У апошні час сцэнічнае жыццё набылі п’есы «Без Ягора будзе гора», «Белы ліст» («Апошні»), «Пераправа на Казанціп», «Жаночы вулей» і іншыя. Творы напісаны жывой і вобразнай мовай, яны ўзнімаюць надзённыя пытанні нашага жыцця, вызначаюцца цікавымі сюжэтамі.

Аб, Ис



Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі 
«Лепшы дэбют»

 Латышкевіч, М. Ю. Яблыкі : апавяданні / Маргарыта Латышкевіч. – Мінск : Медысонт, 2016. – 96, [1] с.

У гэтым зборніку прадстаўлены апавяданні і нарысы маладой беларускай пісьменніцы Маргарыты Латышкевіч.
Розныя па танальнасці, ад пранізліва-кранальных да адкрыта гумарыстычных і сатырычных, яны ўсе аб’яднаныя ў досыць цэласны цыкл назіранняў за жыццём. Творы аднародныя і стылёва: аўтар акцэнтуе ўвагу чытача на асобных яркіх дэталях, на ўласны манер пераасэнсоўваючы і пераствараючы падзеі рэчаіснасці.

Иц, Чз, Бо



Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі 
«Лепшы твор для дзяцей і юнацтва»

 Пазнякоў, М. Возера Дзіва : казкі / Міхась Пазнякоў ; маст. Валянцін Макаранка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. – 95 с. : іл.

Новую кнігу вядомага пісьменніка, лаўрэата шэрага літаратурных прэмій у галіне дзіцячай літаратуры склалі празаічныя і вершаваныя казкі па самым розным тэмам. Яны выхоўваюць любоў да ўсяго жывога — раслін, кветак, жывёл, птушак, — раскрываюць дзівосны і непаўторны свет роднай прыроды. Творы вучаць маленькіх чытачоў дабрыні, спагадлівасці, чуйнасці, любові да нашай цудоўнай Радзімы.

До


2016 год


Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыях:


“Лепшы твор паэзіі” – Мар’ян Дукса за кнігу “Птушка вечнасці – душа”;


“Лепшы твор прозы” – Аляксандр Марціновіч за зборнік гістарычных апавяданняў “Цяпло колішніх вогнішчаў”;


“Лепшы твор драматургіі” – п'еса Ягора Конева "Злачынства і пакаранне на берагах Свіслачы";


“Лепшы твор публіцыстыкі” – Мікалай Барысенка за кнігу “Рэха “Вялікай вайны” ва Усходняй Беларусі (1914-1918)”;


“Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” – Сяргей Давідовіч за кнігі “Дзедава жалейка”, “Баявая нічыя”, “Залаты буліт”;


“Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства” – навуковае выданне Таццяны Мацюхінай “Беларускі імпрэсіянізм;


“Лепшы дэбют” – Сяргей Клімковіч за кнігу “Таямніца кватэры № 8” у чатырох тамах.



Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2016 года ў намінацыі 

“Лепшы твор паэзіі”


 Дукса, М. М. Птушка вечнасці — душа : кніга паэзіі / Мар'ян Дукса. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2015. – 233 с. – (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі).
У новую кнігу паэзіі Мар’яна Дуксы ўвайшлі лепшыя вершы, напісаныя апошнім часам. Творы даносяць няпростую атмасферу таго часу, які прынёс не толькі разняволенне душы, але і новыя маральныя і духоўныя выклікі. У кнізе моцна гучаць гуманістычныя матывы, пратэст супраць насілля, гвалту, бездухоўнасці, якія мелі месца ў мінулым і сустракаюцца сёння.

Аўтар выяўляе чалавечы вопыт спасціжэння Бога, сцвярджаючы, што Бог з’яўляецца не толькі жыватворнай крыніцай ісціны, мудрасці, этыкі, але і актуальнай філасофскай праблемай, якая тычыцца кожнага з нас.


1-Чз, 1-Аб






Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2016 года ў намінацыі 

“Лепшы твор прозы”


 Марціновіч, А. Цяпло колішніх вогнішчаў : гістарычныя апавяданні, эсэ / Алесь Марціновіч. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2015. – 606, [1] с.

Што агульнае паміж авантурнай Гальшкай Астрожскай і героем Айчыннай вайны 1812 года Якавам Кульневым, аўтарам першай украінскай канстытуцыі Піліпам Орлікам і першым расійскім пракурорам Паўлам Ягужынскім, апошняй гомельскай княгіняй Ірынай Паскевіч і маці Івана Грознага Аленай Глінскай? А тое, што ўсе яны маюць дачыненне да гісторыі Беларусі. Пра іх, а таксама пра іншых выдатных людзей, якія нарадзіліся ў Беларусі ці родам з іншых мясцін, але нямала зрабілі для нашай зямлі, і расказваецца ў новай кнізе Алеся Марціновіча.


1-Аб, 1-Иц, 1-До, 1-Чз, 1-Бо



Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2016 года ў намінацыі 

“Лепшы твор для дзяцей і юнацтва”


Давідовіч, С. Ф. Дзедава жалейка : казкі і прыгоды / Сяргей Давідовіч ; [мастак С. Волкаў]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. – 95 с.


У кнігу “Дзедава жалейка” вядомага паэта і празаіка Сяргея Давідовіча ўвайшлі казкі, якія вучаць дзяцей спагадлівасці, сумленнасці, шчырасці. Аўтар распавядае пра прыгоды Бычэчка Воліка, Павука і Мухі-весялухі, Зайкі і Зайчыка, пра сустрэчу хлопчыка Стасіка з іншапланецянамі і пра тое, як неслухі-праменьчыкі гуляліся з запалкамі, а таксама дае адказ на пытанне: як пісаць казкі?


6–До






Давідовіч, С. Ф. Баявая нiчыя : апавяданне / Сяргей Давiдовiч ; [iл. С. Волкава]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. – [13] с.


Хто з мальцоў-удальцоў не любіць гуляць у футбол?! Хлопчыкі ўсіх узростаў з асалодай ганяюць мяч і мараць стаць знакамітымі футбалістамі. І гэта гульня, як ніякая іншая, даступная для ўсіх аматараў гульні ў футбол, бо ў любым горадзе, у любой вёсцы заўсёды знойдзецца нейкая пляцоўка, нейкі падворак ці выган для азартных і рухавых баталій.

4- До



 Давідовіч, С. Ф. Залаты буліт : апавяданне / Сяргей Давiдовiч ; [iл. С. Волкава]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. – [13] с.


Юрасік, сярод нямногіх сваіх аднакласнікаў і вучняў іншых класаў, патрапіў у секцыю хакея спартыўнай школы “Узлёт”, дзе стваралася каманда “Зорачка”.


6- До





Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2016 года ў намінацыі 

“Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства”


Мацюхіна, Т. Б. Беларускі імпрэсіянізм / Т. Б. Мацюхіна. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – 201, [1] с.


У кнізе разглядаецца прырода жывапіснага і літаратурнага імпрэсіянізму, выяўлены яго тыпалогія і спецыфічныя ўласцівсці ў нацыянальным кантэксце (на прыкладзе творчасці М. Багдановіча, У. Дубоўкі і інш.). Вызначаюцца заканамернасці і ўмовы станаўлення імпрэсіянізму ў беларускай літаратуры пры апоры на вобразна-эстэтычны і тэарэтычны грунт. Імпрэсіянізм як мастацкая з’ява паказаны ў культурна-гістарычным кантэксце беларускай літаратуры, дзякуючы чаму раскрываецца псіхалогія мыслення і ўспрымання мастацкіх твораў, а таксама магчымасці імпрэсіяністычнага пісьма.

 Прызначаецца літаратуразнаўцам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ, а таксама ўсім, хто цікавіцца беларускім імпрэсіянізмам.


1-Чз


2015 год


Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыях:


“Лепшы твор паэзіі” – Тамара Краснова-Гусачэнка за кнігу ”Встреча”;


“Лепшы твор прозы” – Уладзімір Саламаха за кнігу “І няма шляху чужога”;


“Лепшы твор драматургіі” – Наталля Голубева за цыкл сцэнарыяў для перадач “Обратный отсчет” (АНТ);


“Лепшы твор публіцыстыкі”  Міхаіл Шыманскі за кнігу нарысаў “Мы этой памяти верны”;


“Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” – Ганна Скаржынская-Савіцкая за кнігу казак “Надзейка-чарадзейка”;


“Лепшы крытычны твор” – Дзяніс Марціновіч за кнігу “Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча”;


“Дэбют” – не прысуджалася.



Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2015 года ў намінацыі 

“Лепшы крытычны твор”


 Марціновіч, Д. А. Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча / Дзяніс Марціновіч. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2014. –178 с.: іл; [2] л. укл.


Каму быў прысвечаны першы зборнік Уладзіміра Караткевіча “Матчына душа”? Хто і чаму называў паэтэсу Раісу Ахматаву жонкай пісьменніка? Ці існаваў працяг культавага рамана “Каласы пад сярпом тваім”?

У 2015 годзе крытык і літаратуразнаўца Дзяніс Марціновіч паспрабаваў адказаць на гэтыя пытанні ў кнізе “Донжуанскі спіс” Караткевіча”. Новыя звесткі з біяграфіі класіка беларускай літаратуры паспрыялі з’яўленню кнігі “Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча”, якая істотна дапоўнена новымі матэрыяламі.

Першая частка выдання ўяўляе даследаванне-эсэ, прысвечанае ролі жанчын у творчасці Уладзіміра Караткевіча. У другую ўвайшлі крытычныя артыкулы па актуальных пытаннях літаратуразнаўства.

Кніга адрасавана ўсім, хто цікавіцца беларускай літаратурай, постаццю Уладзіміра Караткевіча і ўплывам на творчасць пісьменнікаў.


1ЧЗ,1 АБ, 1ИЦ, 1ДО



Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2015 года ў намінацыі 

“Лепшы твор паэзіі”


 Краснова-Гусаченко, Т. И. Встреча : сборник поэзии / Тамара Краснова-Гусаченко ; [составитель Т. Ф. Рослик]. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2014. – 447 с.


В поэтический сборник “Встреча” вошли новые и избранные лирические произведения Т. И. Красновой-Гусаченко, а также стихотворения для детей. Стремление к возвышенному душевному строю, внимание ко всем потаённым движениям сердца – вот то главное, что определяет творчество поэтессы.


3АБ, 1ИЦ, 2ДО, 2ЧЗ






Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2015 года ў намінацыі 

“Лепшы твор прозы”


 Саламаха, У. П. …І няма шляху чужога : аповесці / Уладзімір Саламаха. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. – 495 с. – (Беларуская проза XXI стагоддзя).


У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Саламахі ўключаны сацыяльна-псіхалагічныя аповесці. Героі твораў – нашы сучаснікі: ветэраны, людзі сярэдняга пакалення, моладзь. У кожнага з іх свой няпросты лёс, сваё стаўленне да рэчаіснасці. Але ўсе яны, перамагаючы складанасці быту і ўзаемаадносін з людзьмі, прыходзяць да разумення, што чалавек у любых, нават трагічных для яго сітуацыях, павінен заставацца чалавекам. На гэтым і мацуецца жыццё.


1До, 1Чз






Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2015 года ў намінацыі 

“Лепшы твор публіцыстыкі”


 Шиманский, М. Н. Мы этой памяти верны : очерки / Михаил Шиманский. – Минск : Мастацкая літаратура, 2014. – 270с.: ил.


Новая книга известного белорусского журналиста Михаила Шиманского приурочена к 70-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков и Победы советского народа в Великой Отечественной войне. Основу повествования составляют воспоминания ветеранов, принимавших участие в главных сражениях самой жестокой войны ХХ столетия. Через уникальные, не сломленные тяжелейшими испытаниями человеческие судьбы автор показывает, как в борьбе против общего врага крепилось великое кровное братство россиян, белоруссов и других народов Советского Союза. Прочитав книгу, читатели откроют для себя и многие страницы малоизвестных или совсем неизвестных широкой общественности событий.


2АБ, 1ІЦ, 1КХ, 1БО, 1ЧЗ




Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2015 года ў намінацыі 

“Лепшы твор для дзяцей і юнацтва”


 Скаржынская-Савіцкая, Г. І. Надзейка-чарадзейка : казкі / Ганна Скаржынская-Савіцкая. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2014. – 46 с. : іл.


У новую кнігу Г. Скаржынскай-Савіцкай “Надзейка-чарадзейка” ўвайшлі дзіцячыя казкі пазнавальнага і павучальнага характару. Хто важнейшы – Хмара або Ручаёк? Чаму Расінка сябруе з Сонечным Зайчыкам? Ці могуць пасябраваць Хітраня і Падскакайчык? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні вы будзеце ведаць, калі прачытаеце кнігу.


6ДО







Зварот да спісу