![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Творчасць польскай паэткі Марыяны Боцян (Marianna Bocian, 1942–2003) з Вроцлава, якая народзілася на Любліншчыне, гісторыкі літаратуры адносяць да так званай «новай хвалі» падобна творчасці Эвы Ліпскай, Станіслава Бараньчака, Рышарда Крыніцкага. Кніга «Пара квітнеючага жыцця» — зборнік яе прозы. Цяжка вызначыць жанр кнігі і аднесці яе да якога-небудзь літаратурнага напрамку. Аповесць для дзяцей, філасофскі трактат? А можа, зусім не аповесць, а казка, гратэск, фантазія? Вядома, гэта літаратура і для дзяцей, і для дарослых, але такіх, хто не страціў здольнасці да жывога, непасрэднага, дзіцячага светаадчування. Прапануем вам акунуцца ў свет выдатнай светлай фантазіі і мары, якая набліжае нас да тых таямніц Вялікай Кнігі Жыцця і раскрывае здольнасць кожнага бачыць дзейнае жыццё ва ўсім, што нас акружае, і чытаць гэтую Вялікую Кнігу Жыцця сэрцам. Мар’яна Боцян належала да тых шчаслівых істот, для якіх Кніга Жыцця раскрывалася з поўным даверам. «Час квітнеючага жыцця» з’яўляецца самым лепшым таму доказам.
Кніга выдадзена ў Любліне у Ваяводскай публічнай бібліятэцы імя Іераніма Лапацiнскага ў 2017 г. Адрасавана ўсім аматарам польскай мовы і літаратуры, асабліва казачных жанраў. Кніга дапоўнена электронным рэсурсам.
У 2017 г. Любліншчына далучылася да календара юбілеяў са сваім мясцовым і агульнанацыянальным юбілеем. 2017 г. — год Яна Поцка. Паэт, жыццё і дзейнасць якога хоць і звязана з Люблінскім рэгіёнам, з’яўляецца вялікай і значнай фігурай польскага літаратурнага і культурнага жыцця. Кніга паэзіі Яна Поцка — гэта па-сапраўднаму годнае юбілейнае выданне, як у паліграфічным, так і ў змястоўным сэнсе. Зборнік уключае ў сябе поўны збор вершаў паэта, бібліяграфічны паказальнік артыкулаў пра аўтара, каляндар жыцця і творчасці Яна Поцка «Jan Pocek — Kalendarium», а таксама грунтоўную працу Катажыны Смык, прафесара Універсітэта імя М. Складоўскай-Кюры у Любліне, «Пад небам, поўным сонца і Бога — паэзія Яна Поцка». Кніга адрасавана ўсім аматарам паэзіі, гісторыі польскай літаратуры і мовы, а таксама будзе цікава тым, хто вывучае польскую мову.
З вышэйапісанымі кнігамі можна пазнаёміцца ў аддзеле літаратуры на замежных мовах.