Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

«Дыялог культур: папулярызацыя нямецкай мовы, літаратуры і культуры»

Праекты

«Дыялог культур: папулярызацыя нямецкай мовы, літаратуры і культуры»

У рамках праекта «Дыялог культур: папулярызацыя нямецкай мовы і культуры» з 2006 г. Бібліятэка ажыццяўляе супрацоўніцтва з Інстытутам імя Гётэ ў Мінску; партнёрскай грамадскай арганізацыяй «Таварыства сяброў горада Брэста» гарадоў Равенсбург, Вайнгартэн, Байнтфурт, Байндт, Берг (Зямля Сярэдні Шусенталь, Федэратыўная Рэспубліка Германія); ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Брэста»; Брэсцкім дзяржаўным універсітэтам імя А. С. Пушкіна; Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам.


У рамках праекта ў Бібліятэцы дванаццаць раз з поспехам прайшлі «Тыдні нямецкай мовы і культуры».


У мерапрыемствах прымалі ўдзел прадстаўнікі Службы акадэмічных абменаў (DAAD), Цэнтральнай службы нямецкіх школ за мяжой (ZfA), Фонду Роберта Боша, Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія, прадстаўнікі грамадскай арганізацыі «Таварыства сяброў г. Брэста» (Равенсбург, Вайнгартэн); выкладчыкі Беларускага лінгвістычнага ўніверсітэта (г. Мінск), Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта; беларускія і нямецкія пісьменнікі, журналісты і дзеячы культуры. 12-ы год арганізуюцца сістэматычныя літаратурныя чытанні і прагляды ў «нядзельным кіназале» ў рамках супрацоўніцтва з Цэнтральнай службай нямецкіх школ за мяжой (ZfA) у асобе Карын Краўс, настаўніцы нямецкай мовы СШ № 7 г. Брэста; праходзяць аўтарскія чытанні, творчыя сустрэчы з дзеячамі культуры, мастакамі, пісьменнікамі Германіі для чытачоў Бібліятэкі (пры непасрэдным удзеле прадстаўнікоў нямецкіх арганізацый у Брэсце і супрацоўнікаў Інстытута імя Гётэ).



Информация о мероприятиях в рамках Проекта:


♦ "Дванаццаты тыдзень нямецкай мовы і культуры" ў Брэсце (2018 г.)


♦ "Адзінаццаты тыдзень нямецкай мовы і культуры" ў Брэсце (2017 г.)


♦ "Дзясяты тыдзень нямецкай мовы і культуры" ў Брэсце (2016 г.)



—  Открытие VIII Недели немецкого языка и культуры в Бресте   

—  Авторские чтения романа "Спасательные круги" Яна Шрётера  


♦  Мерапрыемствы V Тыдня нямецкай мовы і культуры ў Брэсце (6–16 кастрычніка 2011 г.)