Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Сектар арганізацыі міжбібліятэчнага абанемента (МБА) і абменнага фонду

Сектар арганізацыі міжбібліятэчнага абанемента (МБА) і абменнага фонду

Сектар арганізацыі міжбібліятэчнага абанемента (МБА) і абменнага фонду — гэта структурнае падраздзяленне бібліятэкі, галоўнай задачай якога з’яўляецца поўнае і хуткае задавальненне запытаў чытачоў на кнігі, якія адсутнічаюць у бібліятэцы.


МБА дае магчымасць аддаленым карыстальнікам атрымліваць комплекс паслуг, якія ўключаюць: бібліяграфічную падтрымку заказаў, пошук у разнастайных базах даных, выдачу арыгіналаў дакументаў у часовае карыстанне. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага падтрымлівае сувязі з усімі ўніверсальнымі і галіновымі цэнтрамі МБА Рэспублікі Беларусь.


Участак абменнага фонду — адзін з напрамкаў работы сектара арганізацыі міжбібліятэчнага абанемента і абменнага фонду.


Абменны фонд фарміруецца з пасіўнай часткі бібліятэчных дакументаў, якія не страцілі сваёй навуковай і гістарычнай каштоўнасці, налічвае больш за 4 тыс. экз. дакументаў на рускай і беларускай мовах.


Асноўныя задачы абменнага фонду:

• фарміраванне абменнага фонду з мэтай захоўвання дакументаў, якія мала пытаюцца, і папаўнення ўласных фондаў бібліятэкі;

• удзел у абласным, рэспубліканскім і міжнародным дакументаабмене;

• інфармаванне бібліятэк усіх сістэм і ведамстваў аб складзе абменнага фонду бібліятэкі шляхам складання і распаўсюджвання спісаў дакументаў, прызначаных для абмену і размеркавання;

• правядзенне для спецыялістаў вобласці мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі і абмене вопытам у сферы ўнутрырэспубліканскага і міжнароднага дакументаабмену.


Асноўныя крыніцы камплектавання абменнага фонду:

• дары;

• уласныя выданні бібліятэкі;

• дакументы, спісаныя з прычыны дублетнасці, з дзеючых фондаў бібліятэкі і фондаў іншых бібліятэк вобласці;

• дакументы, якія закупляюцца для міжнароднага абмену, згодна з дагаворамі аб супрацоўніцтве.


Супрацоўнік сектара арганізацыі МБА і абменнага фонду: галоўны бібліятэкар Наўрасюк Таццяна Міхайлаўна.

Рэжым працы: 10:00-19:00.

Выхадны дзень: пятніца.

Санітарны дзень: апошняя серада месяца.

Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48.

Тэл.: +375 162 57 48 73.

е-mail: mba.brest@mail.ru (па пытаннях МБА).

е-mail: obmen.fond.brest@gmail.com (па пытаннях абменна-рэзервовага фонду).

Зварот да спісу