Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Аддзел арганізацыі каталогаў

Аддзел арганізацыі каталогаў

Аддзел арганізацыі каталогаў — структурнае падраздзяленне, асноўнай задачай якога з'яўляецца фарміраванне сістэмы каталогаў бібліятэкі, а таксама стварэнне і папаўненне Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Брэсцкай вобласці. Створаны 1 лютага 2016 г. у выніку пераўтварэння сектара арганізацыі каталогаў, сфарміраванага ў 2001 г. на базе аддзела апрацоўкі літаратуры і арганізацыі каталогаў.


Асноўныя напрамкі работы аддзела:


·       арганізацыя, вядзенне, рэдагаванне і ўдасканаленне сістэмы каталогаў у традыцыйным і аўтаматызаваным рэжымах у адпаведнасці з патрабаваннямі бібліятэчнай навукі і практыкі;

·       каардынацыя работы па падтрыманні электроннага каталога бібліятэкі ў працоўным стане: актуалізацыя, кантроль, карэкціроўка бібліяграфічных запісаў у адпаведнасці з патрабаваннямі сістэмы фарматаў BELMARC;

·       арганізацыйнае і метадычнае кіраўніцтва публічнымі бібліятэкамі вобласці па стварэнню карпаратыўнага інфармацыйнага рэсурсу «Рэгіянальны зводны электронны каталог бібліятэк Брэсцкай вобласці».


Загадчык аддзела: Цанда Юлія Уладзіміраўна.

Рэжым працы: 08:30–17:30, абедзенны перапынак: 13:00–14:00

Выхадныя дні: субота, нядзеля.

Кантактная інфармацыя: г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48 (3 паверх).

Тэл.: +375 162 52 72 81.

Зварот да спісу