Рэдакцыйна-выдавецкі аддзел — спецыялізаванае падраздзяленне, прызначанае для ажыццяўлення на прафесійным узроўні выдавецкай дзейнасці Бібліятэкі.
Асноўнымі напрамкамі работы з’яўляюцца:
• стварэнне пазітыўнага вобраза сучаснай бібліятэкі ў грамадстве;
• фарміраванне інфармацыйна-камунікацыйнай прасторы бібліятэкі;
• захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, у т. л. краязнаўчага і этнакультурнага характару;
• садзейнічанне прасоўванню кнігі і чытання, выхаванне культуры чытання;
• садзейнічанне самаадукацыі і творчай рэалізацыі бібліятэкараў.
Асноўнай задачай дзейнасці аддзела з’яўляецца планаванне і распрацоўка структуры выданняў Бібліятэкі, а таксама літаратурнае і тэхнічнае рэдагаванне тэкставых арыгіналаў, арганізацыя працы з выдавецтвамі. Сярод друкаванай прадукцыі, выпушчанай пад грыфам Бібліятэкі:
* матэрыялы навуковых канферэнцый, семінараў, круглых сталоў;
* Каляндар знамянальных і памятных дат;
* Хроніка культурнага жыцця вобласці;
* Інфармацыйна-аналітычнае выданне «Бібліяпанарама»;
* інфармацыйна-аналітычныя бюлетэні;
* інструктыўна-метадычныя рэкамендацыі;
* Зводны пералік перыёдыкі;
* бібліяграфічныя спісы і паказальнікі;
* электронныя рэсурсы і інш.
Азнаёміцца з друкаванымі выданнямі можна на сайце Бібліятэкі. Заг. аддзела: Жук Алена Іванаўна Рэжым работы: 8:30–17:30, абедзенны перапынак: 13:00–14:00 Выхадныя дні: субота, нядзеля Санітарны дзень: апошняя серада кожнага месяца Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48 Тэл.: +375(162) 52 72 80 e-mail: redaktorbibl@mail.ru