Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей Непрачытаная кніга В. Ф. Праскурава



Аддзел камплектавання фондаў

Аддзел камплектавання фондаў

Аддзел камплектавання фондаў займаецца забеспячэннем навукова-абгрунтаванага фарміравання ўніверсальнага фонду Бібліятэкі, як асновы для задавальнення ўсебаковых інфармацыйнных патрэб насельніцтва вобласці.


Задачы аддзела:

· планаванне камплектавання фонду на аснове «Тэматыка-тыпалагічнага профілю камплектавання Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага»;

· бягучае камплектаванне, дакамплектаванне і рэкамплектаванне фонду;

· ажыццяўленне ўліку бібліятэчнага фонду, забеспячэнне захаванасці фонду, кантроль за наяўнасцю і рухам дакументаў;

· даследчая праца па вывучэнні якасці састава фонду;

· кансультатыўна-метадычная дапамога бібліятэкам вобласці сістэмы Міністэрства культуры і іншых ведамстваў па ўліку і захаванасці фондаў; арганізацыя і правядзенне семінараў, практыкумаў.

 

Праца аддзела арганізавана ў аўтаматызаваным рэжыме з выкарыстаннем прыкладнога пакета задач AlisWEB (раздзелы «Камплектаванне», «Падпіска»).


Крыніцы камплектавання: абласны абавязковы бясплатны экзэмпляр; ТАА «Белкніга»; ТАА «Брэсткніга»; кніжныя магазіны; выдавецкія і кнігагандлёвыя арганізацыі г. Брэста і г. Мінска; дары ад аўтараў і чытачоў Бібліятэкі; кнігаабмен; РУП «Белпошта» і УП «Брэстаблсаюздрук».


Аб’ём штогадовых паступленняў дакументаў складае больш за 13 тыс., у т. л. кнігі — больш за 7 тыс. экз. Штогадовая падпіска — каля 500 назваў часопісаў і газет.

 

Заг. аддзела: Гаваруха Святлана Генадзьеўна

Рэжым работы: 08:30–17:30, абедзенны перапынак: 13:00–14:00

Выхадныя дні: субота, нядзеля

Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48

Тел.: +375(162) 57 45 26 

e-mail: brkompl@tut.by



Зварот да спісу