Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей Непрачытаная кніга В. Ф. Праскурава



Аддзел фарміравання электронных інфармацыйных рэсурсаў

Аддзел фарміравання электронных інфармацыйных рэсурсаў

Аддзел фарміравання электронных інфармацыйных рэсурсаў — структурнае падраздзяленне, асноўнай задачай якога з’яўляецца фарміраванне сістэмы электронных інфармацыйных рэсурсаў (ЭІР) Бібліятэкі, а таксама стварэнне і папаўненне Электроннай бібліятэкі.


Аддзел у сваёй дзейнасці арыентаваны на прадастаўленне карыстальнікам паўнатэкставых рэсурсаў у дапамогу навуковай, творчай, вытворчай і вучэбнай дзейнасці праз лакальную камп’ютарную сетку Бібліятэкі і Інтэрнэт.


Асноўнымі напрамкамі ў працы аддзела фарміравання ЭІР з’яўляюцца:


·      фарміраванне і папаўненне Электроннай бібліятэкі на аснове фонду Бібліятэкі;


·      забеспячэнне тэхналагічнага працэсу планамернай алічбоўкі фонду Бібліятэкі;


·      арганізацыя доступу для шырокага кола чытачоў да найбольш каштоўных рэсурсаў Бібліятэкі, краязнаўчых баз даных, рэдкіх кніг, фотаальбомаў і выданняў у адзіным экзэмпляры (у т. л. да рукапісных кніг і архіваў) і іншых ЭІР Бібліятэкі ў адпаведнасці з інфармацыйнымі запытамі карыстальнікаў;


·      набыццё і выкарыстанне ліцэнзійных ЭІР сусветных вытворцаў па падпісцы;


·      стварэнне карпаратыўных паўнатэкставых, фактаграфічных, камбінаваных баз даных краязнаўчай тэматыкі (з публічнымі бібліятэкамі Брэсцкай вобласці і структурнымі падраздзяленнямі Бібліятэкі, а таксама з партнёрамі ў сумесных праектах) у адпаведнасці з задачамі захавання культурна-гістарычнай спадчыны рэгіёна.


Заг. аддзела: Зайко Аляксандр Пятровіч

Рэжым працы: 8:30–17:30, абедзенны перапынак: 13:00–14:00 

Выхадныя дні: субота, нядзеля

Санітарны дзень: апошняя серада месяца

Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48

Тэл.: +375(162) 51-75-36

E-mail: elibrarybob@gmail.com

Зварот да спісу