Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Звёздам навстречу»: да Дня касманаўтыкі

«Звёздам навстречу»: да Дня касманаўтыкі

«Звёздам навстречу»: да Дня касманаўтыкі

З 10 красавіка 2024 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве дэманструецца выстава «Звёздам навстречу», прымеркаваная да Дня касманаўтыкі, які адзначаюць 12 красавіка. Як свята — Дзень касманаўтыкі — быў устаноўлены ў Савецкім Саюзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 красавіка 1962 года, а міжнародны статус атрымаў у 1968 годзе на канферэнцыі Міжнароднай авіяцыйнай федэрацыі.

 

Экспазіцыя складаецца з трох раздзелаў. Першы — «Вехи космической эры». У гэтым блоку прадстаўлены выданні, якія расказваюць пра гісторыю асваення касмічнай прасторы, лёсы і самаадданую працу канструктараў, якія стаялі ля вытокаў легендарнага палёту карабля «Восток», першапраходцаў космасу. Кнігі М. Л. Паповіч «Магия неба» (Масква, 2007) і «Звёздный путь» (Масква, 1986), Андрэя Герашчанкі «Белорусский след в космосе» (Мінск, 2014) даюць магчымасць даведацца пра лётчыкаў-касманаўтаў, пра гераізм і бясконцую адданасць сваёй справе.

 

Матэрыялы другога раздзела выставы «Знаете, каким он парнем был!» прысвечаны жыццю першага касманаўта планеты Юрыя Аляксеевіча Гагарына. 12 красавіка 1961 года савецкі касманаўт Юрый Гагарын на касмічным караблі «Восток-1» стартаваў з касмадрома «Байконур» і ўпершыню ў свеце здзейсніў арбітальны аблёт планеты Зямля. Свет пачуў гагарынскае «Поехали!», якое адзначыла пачатак новай эры — эры пілатуемай касманаўтыкі. Юрый Аляксеевіч адкрыў новую старонку ў даследаванні космасу і стаў сімвалам развіцця савецкай навукі і авіяцыі. Гагарын ператварыўся ў зорку сусветнага маштабу. У кнігах Антона Пярвушына «Юрий Гагарин. Космонавт №1» (Масква, 2013), Юрыя Усцінава «Бессмертие Гагарина» (Масква, 2005) і іншых распавядаецца пра шлях, які прайшоў Гагарын, перш чым адправіцца ў касмічны палёт, над якімі праектамі працаваў пасля трыўмфальнага вяртання з космасу, як і чаму загінуў. Жыццё Ю. А. Гагарына было кароткае, але яго слава і ўклад у развіццё ўсяго чалавецтва сапраўды вечныя. Юрый Аляксеевіч быў асабіста знаёмы з Аляксандрай Пахмутавай і Мікалаем Дабранрававым. У памяць аб касманаўце творчая сямейная пара стварыла цыкл «Созвездие Гагарина», асаблівай папулярнасцю з яго карысталася песня «Знаете, каким он парнем был!». Імем першага касманаўта планеты названы многія вуліцы ў гарадах на ўсёй тэрыторыі былога СССР, судны, самалёты, школы. Помнікі яму ўстаноўлены па ўсім свеце. Імем Ю. А. Гагарына названы адзін з кратараў на адваротным баку Месяца.

 

Трэці раздзел выставы — «Белорусский след в космосе». У гэтым блоку экспазіцыі прадстаўлены кнігі С. У. Абламейкі «Космонавтика Беларуси» (Мінск, 2015), Валерыя Ярмоленкі «Асы — белорусы» (Мінск, 2014) і інш. У іх расказваецца пра гісторыю касманаўтыкі Беларусі, асветлены пытанні міжнароднага супрацоўніцтва Беларусі ў касмічнай сферы і беларуска-рускага партнёрства, расказваецца пра касмічныя даследаванні ў Рэспубліцы Беларусь, пра нашых касманаўтаў. Першым афіцыйным беларусам у космасе стаў Пётр Клімук. Яго касмічны дэбют адбыўся 18 снежня 1973 года на караблі «Союз-13». У космасе наш зямляк правёў тады сем сутак. У 1977 годзе на арбіце Зямлі пабываў яшчэ адзін беларус, Уладзімір Кавалёнак, які нарадзіўся ў вёсцы Белае Крупскага раёна. Затым у яго былі яшчэ два палёты — у 1978-м і ў 1981-м. Агулам ён правёў у космасе 216 сутак. 29 ліпеня 1978 года падчас свайго другога палёту Кавалёнак здзейсніў выхад у адкрыты космас, які доўжыўся 2 гадзіны 5 хвілін. 23 кастрычніка 2012 года ў космас адправіўся яшчэ адзін беларус — Алег Навіцкі. Яго палёт на караблі «Союз ТМА-06М» скончыўся 16 сакавіка 2013 года. На той момант касманаўт быў расійскім грамадзянінам, але нарадзіўся ён у беларускім Чэрвені. У студзені 2022 года стала вядома, што вучоныя Беларусі і Расіі распрацоўваюць навуковую праграму знаходжання беларускага касманаўта на МКС. Беларуска Марына Васілеўская (бортправадніца авіякампаніі «Белавия») стала першай беларускай-касманаўтам, а таксама першым касманаўтам у суверэннай гісторыі сваёй краіны. 23 сакавіка ў 15:36 Марына Васілеўская разам з камандзірам экіпажа, ураджэнцам Беларусі, Алегам Навіцкім і амерыканкай Трэйсі Дайсан на караблі «Союз МС-25» стартавала з касмадрома Байканур. 25 сакавіка ў 18:02 адбылася стыкоўка з Міжнароднай касмічнай станцыяй. Пасля
12-дзённага знаходжання на МКС, 6 красавіка экіпаж паспяхова вярнуўся на Зямлю. Цяпер на экране ў Цэнтры кіравання палётамі «Роскосмоса» ўпершыню з’явіўся сцяг Рэспублікі Беларусь.

 

Прапануем наведаць выставу, якая будзе адкрыта для прагляду да канца красавіка.

 

Аддзел літаратуры па мастацтве

+375 162 57 78 48



Зварот да спісу