Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Журналы ХХI века »

«Журналы ХХI века »

«Журналы ХХI века »

«Журналы ХХI века» для летняга чытання


З 23 па 25 чэрвеня 2019 г. чытальная зала бягучых перыядычных выданняў запрашае наведаць разгорнутую выставу новых паступленняў «Журналы ХХI века».

 

Мэта выставы — пазнаёміць чытачоў з багаццем фонду перыядычных выданняў аддзела, які налічвае больш за дзвесце найменняў, і разнастаіць летні адпачынак аматараў чытання.

 

У фае Бібліятэкі будуць прадстаўлены спецыяльна адабраныя часопісы па розных галінах ведаў:


  • •Грамадства і гісторыя
  • •Навука і тэхніка
  • •Прырода. Падарожжы. Дамаводства
  • •Медыцына. Здароўе. Спорт
  • •Літаратура і публіцыстыка
  • •Універсальныя часопісы для жанчын

 

Наведвальнікам выставы прадастаўляецца магчымасць у адкрытым доступе вывучыць часопісныя навінкі, выдадзеныя ў Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі, а таксама атрымаць платна выданні для чытання дома.

 

Да адкрыцця выставы прымеркавана акцыя «Часопіс выхаднога дня».

З 23 чэрвеня па 31 жніўня часопісы дадому выдаюцца без уліку аплаты выхаднога дня.

 

Месца правядзення выставы: фае Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.

Рэжым працы выставы: 23–25 чэрвеня с 10:00 да 16:30.

 

Працягласць акцыі «Часопіс выхаднога дня»: з 23 чэрвеня па 31 жніўня.

Кошт 1 часопіса на адны суткі — 35 кап.

Кошт 1 часопіса з пятніцы па нядзелю — 35 кап.

 

Трубіцына Любоў Пятроўна,

гал. бібліятэкар чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 39


Зварот да спісу