Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Паседжанне клуба «КанТэкст»

Паседжанне клуба «КанТэкст»

Паседжанне клуба «КанТэкст»

Удзельнікі чытацкага клуба студзеньскую сустрэчу вырашылі прысвяціць серыі кніг ЖВЛ (Жыццё выдатных людзей). Адна з удзельніц зрабіла экскурс у гісторыю стварэння гэтай серыі.


«Жыццё выдатных людзей» (ЖВЛ) — серыя біяграфічных кніг, якую ў 1890-1924 гг. выпускала выдавецтва Ф. Ф. Паўленкава. Серыя стваралася з асветніцкай мэтай па трох галоўных прынцыпах: дакладнасць, мастацкасць і займальнасць. У 1933 г. серыя была адноўленая М. Горкім. Выходзіць і па сённяшні дзень.


Шмат вядомых імёнаў ведае, мабыць, кожны. А вось падрабязнасці біяграфій гэтых людзей, асноўныя вехі іх жыццёвых дарог адкрыюцца толькі пасля прачытання кніг з серыі ЖВЛ.


Выбар удзельнікаў быў вельмі разнастайны. Закранулі ў гутарцы і старажытных філосафаў.


Асоба старажытнакітайскага філосафа і мысляра Канфуцыя, які жыў у 551 г. да нашай эры, выклікае вялікую цікавасць і ў XXI стагоддзі. Яго філасофія будавалася на маралі і этыцы, а многія афарызмы мы цытуем на памяць: «Не тот велик, кто никогда не падал, а тот велик, кто падал и вставал». Старажытнарымскі паэт і філосаф Луцый Сенека ў «Нравственных письмах к Луцилию» лічыў, што філасофія ўпарадкоўвае жыццё і фарміруе душу.


Адна з удзельніц клуба вельмі займальна падзялілася фактамі біяграфіі Ж. Мальера (у студзені якраз споўнілася 400 гадоў з дня нараджэння вялікага камедыёграфа). Яна звярнула ўвагу, што кніга напісана выдатнай літаратурнай мовай і чытаецца як займальны раман.


Хтосьці ўспомніў класіка рускай літаратуры Івана Тургенева і яго няпростыя ўзаемаадносіны з Палінай Віардо.


Не быў забыты і вялікі яркі паэт Іосіф Бродскі. Кнігу напісаў сябар паэта Леў Лосеў. Аўтар прыходзіць да высновы, што геніяльнасць — гэта дар.


Ішла гаворка і пра гістарычных дзеячаў: Уладзіміра Леніна і Надзею Крупскую (Л. Млечын «Крупская»).


Удзельнікі не сталі абмяжоўвацца серыяй ЖВЛ, а распавялі і пра іншыя цікавыя біяграфіі. Лаўрэат прэміі «Большая книга» Мая Кучэрская 12 гадоў працавала над кнігай «Лесков: Прозёванный гений». Аўтар перапрацавала 1084 дакументы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю Ляскова. Кучэрская лічыць яго самым недаацэненым рускім класікам XX ст. і чалавекам-скандалам. Аднак, на думку ўдзельніцы клуба, кніга не склалася ў «адзіны пазл», не стала цэласным творам, вельмі супярэчлівая, як і асоба самога Ляскова.


Эмацыйны і цікавы аповяд мы пачулі пра вялікага кампазітара XX ст. Мікаэла Тарывердзіева. Лёс адмерыў яму 65 гадоў жыцця. Музыка гэтага таленавітага кампазітара гучыць і ў многіх вядомых фільмах, пранікаючы ў самыя глыбіні нашай душы (М. Таривердиев «Я просто живу»).


Сустрэча атрымалася цікавай, інфарматыўнай і эмацыйнай. Хтосьці выказаў думку, што асобу варта ацэньваць па пладах яго працы. А не памыляецца толькі той, хто нічога не робіць.


Будзем рады бачыць у нашым клубе! Далучайцеся!



Адззел абанемента

Тэлефон для даведак: +375 162 57 48 09


Зварот да спісу