Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Заняткі пошукава-пазнавальнага практыкума «Iнтэлектуальная размінка»

Заняткі пошукава-пазнавальнага практыкума «Iнтэлектуальная размінка»

Заняткі пошукава-пазнавальнага практыкума  «Iнтэлектуальная размінка»

20 сакавіка 2023 г. у аддзеле перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прайшлі чарговыя заняткі пошукава-пазнавальнага практыкума «Iнтэлектуальная размінка».

Студэнты аддзялення «Беларуская філалогія» філалагічнага факультэта БрДУ ім. А. С. Пушкіна выбралі тэму заняткаў па сваёй спецыялізацыі — «Літаратуразнаўства». Хлопцам былі прапанаваны артыкулы з часопісаў «Беларуская думка», «Роднае слова» і «Планета». З публікацый студэнты даведаліся шмат цікавых фактаў з жыцця і творчасці беларускіх пісьменнікаў. Напрыклад, чаму Я. Маўр і М. Танк узялі сабе такія псеўданімы, як адзін з заводаў Менску ў 2022 г. адзначыў 105-гадовы юбілей П. Панчанкі, які беларускі пісьменнік у 70-х гг. стварыў «беларускі Гугл», якую прыпавесць пра Беларусь У. Караткевіч уключыў у свой раман «Каласы пад сярпом тваім» і іншыя). Заняткі прайшлі цікава.

Запісацца на заняткі пошукава-пазнавальнага практыкума «Iнтэлектуальная размінка» можна па тэлефоне: +375 162 57 48 39.


Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39


Зварот да спісу