Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Я был на той войне…»: выстава да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

«Я был на той войне…»: выстава да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

 «Я был на той войне…»: выстава да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

28 сакавіка 2024 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага супрацоўнікам Брэсцкай абласной натарыяльнай палаты была прадстаўлена кніжная выстава «Я быў на той вайне: кнігі, дакументы, лісты», прымеркаваная да знакавай даты — 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

На выставе былі прадстаўлены мастацкія кнігі беларускіх і расійскіх пісьменнікаў-франтавікоў, а таксама мемуары, архіўныя дакументы і лісты. Сярод беларускіх аўтараў — творы пісьменнікаў-франтавікоў Васіля Быкава, Івана Мележа, Івана Шамякіна і інш. Асобная ўвага падчас агляду была нададзена дакументальнаму зборніку «Я з вогненнай вёскі» Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка. 216 беларускіх вёсак падзялілі падчас вайны лёс Хатыні. «Я з вогненнай вёскі» — зборнік успамінаў жывых жыхароў спаленых вёсак. Над матэрыяламі зборніка аўтары працавалі тры гады, наведаўшы 147 вёсак у 35 раёнах Беларусі.

 

Годнае месца занялі творы расійскіх аўтараў — «Мой лейтенант» Данііла Граніна, «Проклаты и убиты» Віктара Астаф'ева, «В августе сорок четвёртого…» («Момент истины») Уладзіміра Багамолава, кнігі Барыса Васільева і многія іншыя. Успомнілі і паэтаў-франтавікоў: Булата Акуджаву, Эдуарда Асадава, Сямёна Гудзенку, Юлію Друніну.

 

Ад гісторыі вялікай краіны перайшлі да гісторыі нашай малой радзімы. Кніга ганаровага грамадзяніна Брэста Васіля Ласковіча і яго жонкі Валянціны Ласковіч «Отзвук далёкой грозы» пераносіць нас у падзеі 1939–1945 гадоў, удзельнікамі і сведкамі якіх яны былі, і расказвае пра партызанскую барацьбу і дзеянні спецгруп у тыле ворага. У час акупацыі ў цэнтры горада было Брэсцкае гета, дзе знаходзіліся каля 20 тысяч яўрэяў. Па афіцыйных дадзеных выратавалася 19 чалавек, сярод іх — 12-гадовы Раман Левін. У бібліятэцы захоўваецца кніга Рамана Левіна «Хлопчык з гета» з аўтографам аўтара. Ён наведаў Брэст у 1997 годзе. Брэсцкі абласны архіў выпусціў зборнік дакументаў і матэрыялаў «Брест в 1941–1944 гг. Оккупация: документы и материалы», які таксама быў прадстаўлены сярод іншых матэрыялаў выставы.

 

Слухачы пазнаёміліся з мемуарамі тых, хто прайшоў пекла вайны (Мікалай Нікулін «Воспоминания о войне», Людміла Паўлічэнка « Я — снайпер. В боях за Севастополь и Одессу»), а таксама з лістамі вайны, якія па праве лічацца самымі шчырымі ваеннымі дакументамі.

 

Мы рады, што агляд спадабаўся нашым гасцям.

 

Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09

 



Зварот да спісу