Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей Непрачытаная кніга В. Ф. Праскурава



XXVIII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш

XXVIII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш

XXVIII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш

20 лютага 2021 г. супрацоўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага наведалі XXVIII Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш. Яна праходзіла пад дэвізам «Кніга аб’ядноўвае людзей і краіны» і сабрала 281 экспанента з 20 краін. У 2021 г. адзначаецца 30-годдзе стварэння СНД, і экспазіцыя выставы была сімвалічна аформлена ў выглядзе адзінага агульнага дома. Непадробную цікавасць выклікала калекцыя лепшых кніг — уладальнікаў Гран-пры Міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі» па гісторыі, культуры, мастацтве дзяржаў — удзельніц СНД за ўсе 17 гадоў. Віншуем калег з Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з перамогай у 60-м Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі» (дыпломы пераможца, I і II ступені, спецдыплом)!


Беларуская пісьменніца і паэтэса, ураджэнка г. Лунінца Аксана Спрынчан падарыла абласной бібліятэцы свой паэтычны зборнік з аўтографам «Кава з украінскім мёдам», выдадзены ў Луцку на дзвюх мовах (беларускай, украінскай) у 2017 г.


Прыемна адзначыць, што практычна ўсе кнігі як беларускіх, так і вядучых расійскіх выдавецтваў, за выключэннем 2021 г. выпуску, ёсць у фондзе абласной бібліятэкі. Прадстаўнікі беларускіх выдавецтваў «Звязда», «Мастацкая літаратура», «Галіяфы» і іншых адзначаюць высокапрафесійную аператыўную працу аддзела камплектавання фондаў па закупцы літаратуры.


Вядомая брэсцкая пісьменніца Зінаіда Іосіфаўна Дудзюк выйшла ў фінал літаратурнага стартапа LitUP у намінацыі «Проза». 20 лютага фіналісты праекта прадставілі свае творы ў фармаце прэзентацый перад журы. Віншуем Зінаіду Іосіфаўну з новым дасягненнем!



Аддзел сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 76


Зварот да спісу