Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Жывое слово мудрости и веры»

Выстава «Жывое слово мудрости и веры»

Выстава «Жывое слово мудрости и веры»

Божае Нараджэнне — гэта не толькі светлае свята. Раство — свята вернутае, якое адраджаецца. Свята спакою і міру.


15 снежня 2020 г., напярэдадні Раства, у аддзеле рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адкрыецца кніжная выстава «Живое слово мудрости и веры», на якой будуць прадстаўлены старадаўнія і сучасныя выданні Бібліі, богаслужбовыя кнігі, жыціі святых як у арыгінале, так і рэпрынтныя і факсімільныя іх узнаўленні.


Наведвальнікі пазнаёмяцца з факсіміле вядомых помнікаў беларускай культуры: Тураўскага Евангелля XI ст. (самага старажытнага кніжнага помніка Беларусі), знакамітага Полацкага Евангелля канца XII – пачатку XIII ст., Слуцкага Евангелля — унікальнага рукапісу XV ст., які знік падчас Другой сусветнай вайны і цудоўным чынам здабыты у наш час. Зусім нядаўна фонд аддзела папоўніўся факсімільным выданнем Лаўрышаўскага Евангелля, створанага ў пачатку XIV ст. у валынскім скрыпторыі для Лаўрышаўскага манастыра (сучасны Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці). На выставе будуць прадстаўлены рэпрынтныя выданні Брэсцкай Бібліі 1563 г., Апостала Францыска Скарыны 1525 г., Бібліі Сымона Буднага 1571–1572 гг., выдадзеныя ў рамках праекта «Biblia Slavica».


Наведвальнікі ўбачаць калекцыю богаслужбовых кніг XIX – пачатку XX ст. Гэта служэбнікі, часасловы, псалтыры, малітоўнікі.


Запрашаем на выставу, якая будзе працаваць да канца студзеня 2021 г.



Цапкова Людміла Арсенцьеўна,

бібліёграф аддзела рэдкай кнігі

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 30


Зварот да спісу