Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Я сэрцам тут і думы ў Беларусі: да 120-годдзя з дня нараджэння Паўлюка Труса»

Выстава «Я сэрцам тут і думы ў Беларусі: да 120-годдзя з дня нараджэння Паўлюка Труса»

Выстава «Я сэрцам тут і думы ў Беларусі: да 120-годдзя з дня нараджэння Паўлюка Труса»

З 14 лютага па 4 сакавіка 2024 года ў аддзеле перыядычных выданняў будзе экспанавацца выстава «Я сэрцам тут і думы ў Беларусі: да 120-годдзя з дня нараджэння Паўлюка Труса» з цыкла «Штрыхі да творчасці партрэта».


У дваццатыя гады мінулага стагоддзя сярод пісьменнікаў маладой беларускай літаратуры вылучаўся Паўлюк (Павел Адамавіч) Трус. Паэт нарадзіўся ў беднай сялянскай сям'і. З дзяцінства імкнуўся да вучобы, добра маляваў, спяваў у хоры. Марыў быць настаўнікам, таму паступіў вучыцца ў Белпедтэхнікум у Мінск.


У паэзію Трус прыйшоў з вершамі пра сваю вёску, пра прыгажосць роднай зямлі. Ён пісаў пра незабыўныя дні кастрычніка і грамадзянскай вайны, пра працу сельскага камсамола і студэнцкай моладзі. Вялікае месца ў яго творчасці займае любоўная лірыка. Лірычная паэзія Паўлюка бярэ пачатак з вуснай народнай творчасці, ідзе ад народных песень і прыпевак, якія вельмі любіў сам і ўжываў у сваіх творах. Паўлюк Трус — паэт песенны, яго паэтычныя радкі напоўнены музычным гучаннем. Акрамя гэтага, Паўлюк ствараў балады, санеты, байкі, пародыі, паэмы і нават напісаў некалькі апавяданняў. Паўлюка Труса называюць беларускім Ясенінам.


Жыццё паэта было кароткім. Ён пражыў дваццаць пяць зямных гадоў. За шэсць гадоў літаратурнай дзейнасці Паўлюк Трус прайшоў вялікі і складаны творчы шлях, поўны пошукаў і закаханасці ў літаратуру. Яго паэзія і сёння гучыць свежа і прыгожа, кліча ведаць і любіць краіну, родную мову, беларускую культуру.


На выставе прадстаўлены матэрыялы пра жыццёвы і творчы шлях Паўлюка Труса, успаміны сучаснікаў пра яго, артыкулы літаратурных крытыкаў, а таксама зборнікі яго твораў.


Публікацыі (3) для чытання даступныя тут:


1. Запартыка, Г. Дваццаць пяць зямных гадоў / Г. Запартыка // Літаратура і мастацтва. – 2009. – 12 чэрвеня. – С. 16.


2. Запартыка, Г. На сцежках светлае вясны… / Г. Запартыка // Роднае слова. – 2004. – № 5. – С. 68–75.


3. Жыбуль, В. Тры Марыі з Белпедтэхнікума, альбо Каму прысвячаў вершы Паўлюк Трус? / Віктар Жыбуль // Роднае слова. – 2014. – № 5. – С. 18–20.


Зварот да спісу