Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Вулкан энергіі»

Выстава «Вулкан энергіі»

Выстава «Вулкан энергіі»

У аддзеле літаратуры па мастацтве з 11 па 30 мая экспануецца выстава «Вулкан энергіі», прысвечаная юбілею ўнікальнай брэсцкай мастачкі Наталлі Чорнагаловы. Гэта чарговая выстава ў рамках шматгадовага праекта «Знакамітыя майстры нашага горада».


Наталля Чорнагалова з’яўляецца яркай, неардынарнай творчай асобай. Яе работы вызначае незвычайная манера выканання і нейкае фантастычнае змешванне стыляў. Бывала, што мастачка адмаўлялася ад пэндзля і наносіла фарбы на палатно пальцамі. Працуе ў галіне станковага жывапісу ў жанрах пейзажа, нацюрморта, партрэта, удзельніца абласных, рэспубліканскіх і замежных выставак. Творы Наталлі Чорнагаловы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску, Мастацкім музеі ў Брэсце, а таксама ў прыватных калекцыях Беларусі, краін Еўропы і Амерыкі.


На выстаўцы прадстаўлены альбомы «Беларускі пейзаж другой палавы XX–XXI стагоддзя» (Мінск, 2019), «Мастакі Брэстчыны» (Брэст, 2010, 2019), «Художники Брестчины» (Брэст, 1997; Мінск, 2002), у якіх ёсць рэпрадукцыі карцін Н. Чорнагаловы, і асобныя фотапаштоўкі. З літаратурным творчым партрэтам мастачкі знаёміць кніга Л. Валасюка «Непрыдуманыя партрэты» (Брэст, 2014). Экспазіцыя ўключае таксама перыядычныя выданні і іншыя матэрыялы.


Аддзел літаратуры па мастацтве

+375 162 57 48 78


Зварот да спісу