З 1 па 30 красавіка 2022 года ў рамках праекта «В Бресте — читать. Экспедиция» ў аддзеле перыядычных выданняў экспануецца выстава перыёдыкі: «Іспанія».
Сучасная Іспанія - краіна сусветна вядомай архітэктуры, музычных фестываляў, музеяў, замкаў і маўрытанскіх палацаў, а таксама дзяржава разнастайных моў, культур і традыцый. Гэта дзіўная краіна, якая на поўначы падобная да Ірландыі, а з поўдня нагадвае Марока.
Падрыхтаваныя матэрыялы выстаўкі пазнаёмяць чытачоў з культурай, адукацыяй, эканомікай, а таксама традыцыямі і асаблівасцямі Іспаніі.
На выставе будуць прадстаўлены 25 публікацый з 10 часопісаў, такіх як: «Планета», «Вокруг света», «Discovery», «Мировая экономика и международные отношения»,
«Знание—сила», «Педагогика», «Новая и новейшая история», «Смена», «GEO» і інш.
Публікацыі для чытання будуць даступныя непасрэдна ў аддзеле перыядычных выданняў, а таксама ў электронным варыянце на сайце бібліятэкі ва ўкладцы «В Бресте — читать. Экспедиция».
Пазнаёміцца са спісам артыкулаў можна тут.
Любую публікацыю з дадзенага спісу мы можам выслаць на электронны адрас чытача, аплата робіцца ў адпаведнасці з «Прэйскурантам».
Запрашаем чытачоў стаць удзельнікамі праекту «У Брэсце - чытаць. Экспедыцыя» і знаёміцца з асаблівасцямі той ці іншай краіны праз кнігі і публікацыі.
Аддзел перыядычных выданняў
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 39