З 1 па 31 жніўня 2022 года ў рамках праекта «У Брэсце — чытаць. Экспедыцыя» ў аддзеле перыядычных выданняў будзе экспанавацца выстава перыёдыкі «Афрыка».
Афрыка — другі па плошчы кантынент пасля Еўразіі, на тэрыторыі якога размешчаны 55 дзяржаў. Іх агульнае насельніцтва складае каля 1 млрд чалавек. Афрыканскі кантынент перасякае экватар і з'яўляецца адзіным, які працягнуўся ад паўночнага да паўднёвага субтрапічнага кліматычнага пояса. Плошча Афрыкі (разам з астравамі) перавышае 30 млн. кв. км, а гэта 6 % ад агульнай плошчы паверхні Зямлі і больш за 20 % ад паверхні сушы.
Важная галіна эканомікі Афрыкі — трапічнае і субтрапічнае земляробства. Але перш за ўсё Афрыка вядома сваімі найбагацейшымі радовішчамі алмазаў і золата. Акрамя таго, Нігерыя і Алжыр славяцца вялікімі радовішчамі нафты. Афрыканскі рынак усё больш і больш прыцягвае ўвагу лідараў сусветнай эканомікі.
Афрыка вабіць мноства вандроўцаў сваёй шматстайнай прыродай, самабытнай культурай, багатай гісторыяй.
На выстаўцы прадстаўлены публікацыі з часопісаў: «Планета», «Наука и жизнь», «Знание — сила», «ГЕО», «Дискавери», «Кудесница», «В мире науки», «Педагогика», «Беларуская думка», «Человек» і інш.
Артыкулы для чытання даступны непасрэдна ў аддзеле перыядычных выданняў, а таксама ў электронным варыянце на сайце бібліятэкі ў кантэнце «У Брэсце — чытаць. Экспедыцыя».
Пазнаёміцца са спісам артыкулаў можна тут.
Любую публікацыю з дадзенага спісу мы можам выслаць на электронны адрас чытача, аплата робіцца ў адпаведнасці з «Прэйскурантам».
Запрашаем чытачоў стаць удзельнікамі праекта «У Брэсце — чытаць. Экспедыцыя» і знаёміцца з асаблівасцямі той ці іншай краіны праз кнігі і публікацыі.
Аддзел перыядычных выданняў
+375 162 57 48 39