Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава ў аддзеле літаратуры па мастацтве «Вершины Гауди»

Выстава ў аддзеле літаратуры па мастацтве «Вершины Гауди»

Выстава ў аддзеле літаратуры па мастацтве «Вершины Гауди»

У аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дэманструецца выстава «Вершины Гауди», прысвечаная вялікаму іспанскаму архітэктару, найбуйнейшаму прадстаўніку мадэрну Антоніа Гаўдзі (1852–1926).

Экспазіцыя ўключае кнігі і часопісныя артыкулы, ілюстраваныя альбомы, паштоўкі і грампласцінку, натхнёную жыццём і творчасцю каталонскага архітэктара, які стварыў сабор Святога Сямейства ў Барселоне.

Гаўдзі стварыў каля двух дзясяткаў архітэктурных шэдэўраў, якія ў нашы дні ўспрымаюцца як сапраўдныя цуды свету.

Маляўнічымі паўстаюць перад намі парк Гуэля, сабор Саграда Фаміліа, Дом Міла і іншыя збудаванні вялікага архітэктара ў багата ілюстраванай кнізе Марыі Крыпа «Антонио Гауди, 1852–1926. О влиянии природы на архитектуру» (Масква, 2008).

Творчасці знакамітага іспанскага майстра прысвечана манаграфія Хуана Басегоды Нанэля «Антонио Гауди» (Масква, 1986).

Белетрызаваная біяграфія архітэктара прадстаўлена ў кнізе М. Я. Надзеждзіна «Антонио Гауди: „Воздушные замки Каталонии“» (Масква, 2011). Біяграфічныя апавяданні пра Антоніа Гаўдзі ілюстраваны рэдкімі фатаграфіямі, зробленымі ў розныя перыяды яго жыцця, і выявамі яго архітэктурных твораў.

Можна таксама паслухаць музыку, запісаную на вінілавай пласцінцы «Гауди». Аўтары музыкі і слоў Э. Вулфсан і А. Парсанс.

Запрашаем наведаць выставу з 20 чэрвеня па 10 ліпеня 2022 г.

 

Аддзел літаратуры па мастацтве

+375 162 57 48 78



Зварот да спісу