Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава ў аддзеле выданняў на замежных мовах

Выстава ў аддзеле выданняў на замежных мовах

Выстава ў аддзеле выданняў на замежных мовах

Выстава «Страхатэрапія Стывена Кінга»: да 75-годдзя пісьменніка


Паважаныя чытачы, 21 верасня знакаміты майстар жахаў Стывен Кінг святкуе 75-годдзе. За ўсю пісьменніцкую кар'еру Стывен Кінг выдаў больш за 60 раманаў і мноства апавяданняў, якія набылі папулярнасць ва ўсім свеце дзякуючы сваёй містычнай атмасферы і сюжэту. Сярод яго раманаў — «Ззянне», «Зялёная міля», «Могілкі хатніх жывёл», «Яно» і іншыя творы, якія наводзяць жах на тых, хто асмеліўся іх прачытаць.


У гонар дня нараджэння караля жахаў у аддзеле выданняў на замежных мовах праходзіць выстава «Страхатэрапія Стывена Кінга», прысвечаная да 75-годдзя пісьменніка». На выставе прадстаўлены выбраныя творы аўтара на мове арыгінала і ў перакладзе на рускую і на польскую мову.


На выставе знаходзяцца папулярная біяграфія Стывена Кінга, якую напісаў расійскі гісторык, журналіст і перакладчык Вадзім Эрліхман з серыі «Вялікія гістарычныя асобы», працы беларускага вучонага-літаратуразнаўцы Германа Артамонава. Настаўнікам будуць карысныя сцэнарыі і матэрыялы да ўрока па матывах кніг пісьменніка.


Прапануем некалькі змястоўных артыкулаў аб жыцці і творчасці юбіляра: А. Савінавай «Стывен Кінг» // Современная зарубежная проза» пад рэдакцыяй А В.Татарынава; М. Казакова «Некаранаваныя Каралі: Стывен Кінг» // Планета. – 2017. – № 3; А. Сямёнавай «Кароль Саспенса: простая мова» // Читаем вместе. – 2019. – № 1 / 2.


У аддзеле выданняў на замежных мовах можна прагуляцца па вуліцах горада Дэры, які на працягу доўгіх гадоў тэрарызуе клоун Пеннивайз, стаць госцем гатэля «Оверлук», які хавае мноства таямніц, апынуцца ў камеры смяротнікаў, пазнаёміцца з пагрозлівым і небяспечным на першы погляд, але на самой справе безкрыўдным вязнем Джонам Коффі.


Выстава даступная для прагляду ад 21 верасня да 15 кастрычніка. Кнігі з выставы можна взяць дадому.


Чакаем усіх жадаючых бліжэй пазнаёміцца з творчасцю пісьменніка!



Аддзел выданняў на замежных мовах

+375 162 59 21 74


Зварот да спісу