Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава ў аддзеле абанемента

Выстава ў аддзеле абанемента

Выстава ў аддзеле абанемента

З 1 па сакавіка 2023 года ў аддзеле абанемента дэманструецца кніжная выстава «Жаночыя лёсы пад кніжнай вокладкай».


У першым раздзеле выставы «Сілуэт на фоне гісторыі» адзначаны знакамітыя жанчыны, якія змянілі свет. Гераінямі кніг серыі «100 вялікіх» з'яўляюцца такія прадстаўніцы слабага полу, як Клеапатра, княгіня Вольга, Жорж Санд, Майя Плісецкая, Маргарэт Тэтчэр, Ванга і інш. Гэтак жа можна атрымаць інфармацыю пра жанчын-навукоўцаў і акторках, дызайнерах і грамадскіх дзеячах. Цікавая кніга О. Карбо «Коко Шанель: шик и элегантность навсегда» (Питер, 2013). Кажуць, самае страшнае для зоркі — перажыць уласную славу. Толькі нешматлікія пазбягаюць гэтай сумнай долі. Іх слава не цьмянее з гадамі, разгараецца ўсё ярчэй. Знаёмцеся з кнігамі аб таленавітых людзях мастацтва, гэта два тамы кніг «Алла Пугачёва глазами друзей и недругов» (Москва, 1990), кніга Ю. Бяспалва «Неизвесная Зыкина. Русский бриллиант» (Москва, 2010).


Жанчыны ў гісторыі заўсёды асацыяваліся з прыгажосцю і выступалі захавальніцамі хатняга ачага, натхняючы мужчын на подзвігі, але свету вядомыя і дамы, якія паўплывалі на навакольны свет. Яны былі не толькі прыгожымі, разумнымі, але досыць смелымі, каб выказваць свае ідэі і змагацца за іх. Хто ж яны — гэтыя вялікія жанчыны? Пра гэта можна даведацца з другога раздзела выставы «Яркія жанчыны, яркія лёсы». На выставе прадстаўлены альбом «Женщины Беларуси» (Мінск, 2003). Гераіні кнігі — дзяржаўныя, палітычныя, грамадскія дзеячы, дыпламаты, дзеячы навукі і культуры, кіраўнікі прадпрыемстваў, фірмаў, калгасаў і іншыя працаўніцы, чый штодзённый лёс аказвае вялікі ўплыў на палітычнае, сацыяльна-эканамічнае, навуковае і культурнае жыццё Беларусі на сучасным этапе. З лепшымі раманамі пра каханне, як класічнымі, так і сучаснымі можна пазнаёміцца ў апошнім раздзеле нашай выставы «Магія любоўных раманаў». Спадзяемся, што вас парадуе выстава, якая прымеркавана да Міжнароднага жаночага дня. Чакаем з 10 да 19 гадзін.



Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу