Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Ці ведаеце вы, адкуль пайшоў выраз «Вялікі брат»? А «Шукайце жанчыну»? Хто казаў: «Падумаю пра гэта заўтра»? Хто лічыцца заснавальнікам дэтэктыўнага жанру? Чулі калі-небудзь пра тое, што сказ ў адным з раманаў складаецца з 12 931 слова, ці пра тое, што раздзел кнігі можна аформіць як прэзентацыю?
Вялізныя і лаканічныя, суровыя і рамантычныя, старадаўнія і вострасучасныя, нашумелыя і малавядомыя, але нязменна цікавыя — інфармацыя аб лепшых узорах сусветнай літаратуры прадстаўлена на экспазіцыі «Літаратура. Чалавек. Час», якая будзе дэманстравацца ў аддзеле абанемента з 6 лютага 2023 г.
За сваю шматвяковую гісторыю сусветная літаратура ўзбагацілася вялікай колькасцю цікавых сюжэтаў, якія ўвасобіліся ў творы разнастайных стыляў і жанраў.
З дапамогай выставы вы далучыцеся да скарбаў літаратуры розных краін, пазнаёміцеся з лёсамі іх аўтараў, даведаецеся паходжанне многіх крылатых фраз.
Пра лёсы беларускіх пісьменнікаў раскажуць кнігі аўтарскага праекта У. Мачульскага, В. Праўдзіна, В. Шніпа, якія выйшлі ў серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі». Гэта Іван Шамякін, Іван Мележ, Янка Купала, Кузьма Чорны, Якуб Колас, Уладзімір Караткевіч, Мікалай Чаргінец.
Серыя «Жыццё выдатных людзей» адкрые малавядомыя падрабязнасці біяграфій расійскіх і замежных аўтараў.
Запрашаем у аддзел абанемента!
Аддзел абанемента
+375 162 57 48 09