Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава-настальгія ў аддзеле абанемента

Выстава-настальгія ў аддзеле абанемента

Выстава-настальгія ў аддзеле абанемента

«Некоторые книги незаслуженно забываются, 

но нет ни одной, которую, незаслуженно помнили бы».

Уистен Хью Оден


Паважаныя чытачы, з 11 па 31 ліпеня ў аддзеле абанемента будзе дэманстравацца выстава-настальгія «Очарование забытых книг». Шмат выдатных мудрых кніг незаслужана забытыя нават старэйшым пакаленнем, іх амаль не ведаюць маладыя. Можа быць, прыйшла пара іх пачытаць ці перачытаць?


Адкрываюць экспазіцыю кнігі беларускіх аўтараў. Успомнім тэтралогію «Пачакай, затрымайся» (Мінск, 1975 г.) А. Васілевіч, аповесць М. Гарэцкага «Дзве душы» (Мінск, 2006 г.) і інш.


На выставе прадстаўлена мноства кніг самых розных часоў. Вы зможаце акунуцца ў свет забытай класікі, перачытаць гістарычныя раманы «Петербургские трущобы» (Масква, 2004 г.) В. В. Крэстовскага і «Темные силы; Жанна дэ Ламот» (Іванава, 1994 г.) М. Н. Валконской.


Экспазіцыя нагадае пра кнігі, якімі зачытваліся ў савецкія часы. Гэта «Тени исчезают в полдень» (Масква, 1988 г.) А. Іванова, «Открытая книга» (Мінск, 1988 г.) В. Каверына, «Дорогой мой человек» (Мінск, 1991 г.) Ю. Германа і інш.


Не забытыя і кнігі замежных пісьменнікаў сярэдзіны XX стагоддзя. Напрыклад, Д. Дюмарье «Ребекка» (Масква, 2003 г.), С. Маэм «Театр» (Кіеў, 1995 г.) і інш. Гэтыя кнігі былі шырока вядомыя і любімыя. Творы напісаныя даўно, але ад гэтага яны не сталі менш цікавымі, бо ў іх наш лёс, лёс мінулых пакаленняў. У іх мы бачым жыцце такім, якое яно было.


А больш маладому пакаленню будзе цікава даведацца як жыла моладзь раней, што адчувала, чым ганарылася, каму пераймала. Гартаючы патрапаныя старонкі, варта памятаць, што ў нашых руках, магчыма цэлы свет уражанняў і перажыванняў, якія кніга здолела выклікаць у некалькіх пакаленняў людзей.

Памятаць ці забыць? Выбар за кожным з нас.



Аддзел абанемента

+ 375 162 57 48 09


Зварот да спісу